Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скарб з Брылеускага поля

З-пад Барысава, са знакамiтага Брылеускага поля чатыры гады таму вывозiу на машыне сапраудны скарб. Археолагi, а сярод iх i мой даунi сябра Алег Iоу, шукалi напалеонаускiя трафеi, а знайшлi скарб на шляху "з варагау у грэкi".

Былi у iм рэшткi мяча, гiркi-разважкi, скроневыя упрыгажэннi. А дзякуючы манетам-дырхемам арабiст Валянцiн Рабцэвiч давеу, што знакамiты гандлевы шлях праходзiу у па нашых землях ужо у першай палове дзесятага стагоддзя. Меч i срэбныя манеты поруч успрымалiся сiмвалiчна: Барысау спрадвеку быу не толькi пагранiчным фарпостам Полацкага княства, але i гандл„ва-рамеснiцкiм цэнтрам. Шмат пра што паспеу расказаць Валянцiн Навумавiч маей дачцэ Хрысцiне. Думаю, не забылася яна на сваю цезку, прынцэсу Хрысцiну Аугусцiну Вазу, якая багата зрабiла для сваёй краiны, i згадае пра яе з аднагодкамi-шведамi на семiнары "Руны-2", якi праходзiць сёлета на нашай зямлi...


Ад майго Жодзiна да Барысава нейкiя пятнаццаць кiламетрау. Нават Плiса, на якой правеу дзяцiнства, упадае у Бярэзiну пры Барысаве. Жывуць i сення там не толькi знаемцы, але i сваякi. Таму нярэдка бывау i бываю у горадзе над Бярэзiнай. З маленства памятаю снэйдэрсаускiя нацюрморты на вiрлiвых кiрмашах, пахi i водары, ад якiх круцiлася у галаве. Памятаю, як цягнулi туды падшыванцамi па два вядры вiшань з саду дзядзькi Ванi, бо вiшнi не радзiлi на барысаускiх пясках.


У цэнтры Стара-Барысава, пры Гандлевай плошчы, на месцы колiшняй унiяцкай царквы, стаiць Уваскрасенскi сабор, збудаваны у 1874 годзе. Гэта самы выразны, самы моцны дойлiдскi акцэнт у горадзе. Мураваная крыжова-купальная базiлiка мае пiрамiдальныя абрысы, а белы дэкор - какошнiкi, лiштвы, пiлястры, налiчнiкi, фiленгi i карнiзы - жорстка кантрастуе з чырванню сцен. На жаль, iнжынер П.Мяркула› змог стварыць толькi бляклы цень маскоускага Васiлiя Блажэннага.
Калi радзiна падступiлася, каб стау я за хроснага у пляменнiцы Iрыны, дык яшчэ пры цвiнтары таго сабору бурчэу: "Мне няможна хрысцiць - я ж пiянер!" А каля уваходнай брамы са званiцаю зведау першую спробу рэкету: падау жабрачцы меднага пятака, а ее калегi дружна населi, мауляу, i астатнiм дай хоць па капеечцы!


Непадалек узвышаецца касцел Найсвяцейшай Дзевы Марыi, пабудаваны намаганнямi ксяндза Ануфрыя Гзоускага i па фундацыi гарадскога старасты Адама Казаноускага. У час страшэннага пажару 1900 года ен гарэу, а у савецкi час выкарыстоувауся як спартыуная зала. Гэты помнiк ампiру адрэстаурыравалi i у iм вядуцца набажэнствы.


А вось сiнагогам - на пачатку ХХ стагоддзя да паловы насельнiкау Барысава былi яурэi - пашанцавала меней. Адна з iх вылучалася поруч з касцелам на вулiцы Мiнскай (цяпер - 3-га Iнтэрнацыянала). На той час галоуная вулiца у горадзе, была яна забрукаваная i забудаваная дамамi, якiя займалiся пад майстэрнi, крамы, гасцiнiцы. Стаяу тут адметны дом натарыуса i нават невялiкi кiнатэатр з прэтэнцыезнай назваю "Гiгант". Але, можа, якраз назва дапамагла яму адолець канкурэнта "Лiру"?


У цэнтры размяшчауся i дом А.Эдэмскага. Першы паверх займау рэстаран, а на другiм было "службовае месца", дзе моладзь прызывалi у салдаты. Добра уяуляю i помню яго, бо i с„ння там размешчаны ваенкамат, дзе атрыма› я у свой час позву на службу у войска.


Былi у горадзе i прадпрыемствы з такiмi прыгожымi назвамi, як папяровая фабрыка "Папiрус" А.Чорнага, запалкавыя фабрыкi "Вiкторыя" Саламонава i "Бярэзiна" Лур'е, бровар "Лiтва", фотаатэлье "Дэкаданс" Н.Габая i "Мадэрн" Разенблюмау.


У 1871 годзе праз Барыса› прайшла чыгунка Масква - Брэст. Яна дала пачатак правабярэжнай частцы горада, якая стала звацца Нова-Барысавам. Уцалеу покуль што стары барысаускi чыгуначны вакзал, узведзены сто гадоу таму з элементамi стылю мадэрн. А прывакзальны пляц, што завецца плошчаю Працы, пераня› у сталiчнага планiроуку i архiтэктурнае аблiчча.

 

Будынкi-вежы тут утрая меншыя, але прымушаюць успомнiць старадаунiя герб i пячатку магiстрата: у срэбным полi дзве абарончыя вежы з брамаю памiж iмi, па-над якiмi на воблаку - святы Петр з двума ключамi.


Не ведаю, цi апякуецца святы над Стара-Барысавам або над Нова-Барысавам, але працаваць там умеюць i любяць, спадзяюцца найперш на самiх сябе. Пераканауся у гэтым, калi яшчэ школьнiкам пабывау на фабрыцы пiянiна. Iмпануе мне, што вырабляюць у Барысаве крышталь i шкло, у тым лiку i мастацкае. Дый такое, што не сорам i у свет вывозiць. Яшчэ › 1910 годзе творы былi адзначаны залатым медалем на выставе у Парыжы! Есць у горадзе i камбiнат ужытковага мастацтва, дзе адрадзiлi сярэдневяковыя традыцыi беларускiх габеленшчыкау. Туды запрашау мяне працаваць Уладзiмiр Мiкалаевiч Макара›, цезка i першы наста›нiк малявання.


А самы вядомы з мастако›-барысауцау - Анатоль Анiкейчык, якi застанецца у мастацтве найперш дзякуючы купалаускай тэматыцы: бронзавы бюст песняра здолеу ен устанавiць нават у нью-йоркскiм Арау-парку.


Менавiта мастакi i лiтаратары - а з Барысаушчынай знiтаваны лесы гiмнастваральнiка Мiхася Клiмковiча, а›тара "Палескiх рабiнзонау" Янкi Маура i iншых - "рэабiлiтуюць" Барысау за ягоную адвечную ваяунiчасць.


I, несумненна, добры знак - пастаулены пазалетась помнiк. Помнiк заснавальнiку горада, полацкаму князю Барысу Усяслававiчу. Крыху зайздрошчу барысауцам, але спадзяюся, што i у Жодзiне з'явiцца помнiк заснавальнiку горада Багуславу Радзiвiлу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

ТАК БУДЕТ ЗАМЕТНЕЙ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 33

ГЛАЗА - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 32

ТАНКИ НЕ ПЛАВАЮТ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 31

В Борисовской «Белой Руси» - пополнение

Хотите узнать больше? Мы часто говорим, что главным строительным кирпичиком нашего общественного объединения является первичная структура 37

«Ад вытокаў кнігадрукавання да сучасных мастакоў кнігі»

Хотите узнать больше? 20 сентября в картинной галерее Валерия Шкарубо состоялась встреча в рамках лектория «Ад вытокаў кнігадрукавання да сучасных мастакоў кнігі», 34

ФЕСТИВАЛЬ КАМЯНИЦА - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 36

БЕЗ АВТО - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 38

ДЕТИ ПОД ЗАЩИТОЙ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 30

Фестиваль Нестия «Солнечный берег»

Хотите узнать больше? Зрительская любовь к образцовому ансамблю танца «Дарунак» ГУО «Борисовская детская хореографическая школа искусств» крепнет и привлекает новых 34

ПРЯМОЙ ЭФИР - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 41