Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чаму ў барысаўскіх Дымках не забываюць Някляева

Жыхары барысаўскага мікрараёна Дымкі лічуць, што пачаткам барацьбы са шматгадовымі падтапленнямі іх дамоў яны абавязаны экс-кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Таму зараз дымкаўцы змагаюцца за ягоную свабоду, як разумеюць і як могуць.

Год прайшоў з таго моманту, калі ў Дымкі ўпершыню наведаўся Уладзімір Някляеў. Спачатку не як палітычны дзеяч, а проста як вядомая ў Беларусі асоба, паэт і пісьменнік, які не абыякавы да жыцця суайчыннікаў. У Дымках тады была паводка і ўсё навокал залівалі грунтовыя воды. У падполлях вада стаяла да самай столі, пералівалася ў пакоі праз падлогу. Супрацоўнікі МНС толькі што не начавалі ў мікрараёне – адпампоўвалі ваду, якая праз гадзіну-дзве прыбывала зноў.

Мясцовыя ўлады толькі рукамі разводзілі – маўляў, няма сродкаў для таго, каб кардынальна вырашыць праблему падтапленняў. Грошай насамрэч патрабавалася шмат: каб густанаселены мікрараён прыватнага сектара абараніць ад вады, неабходна было пабудаваць помпавую станцыю ды дамбу даўжынёй больш за два кіламетры.

 

Вось так выглядалі Дымкі год таму. Фота: ex-press.by

 

“Каб не Някляеў, то і зараз бы тапіліся! – перакананы дымкоўцы.– Гэта Някляеў ды незалежныя журналісты звярнулі ўвагу грамадскасці на нашу праблему. А калі Уладзімір Пракопавіч пачаў “біць у званы” і наведвацца да нас, а незалежныя журналісты асвятляць кожны яго прыезд, то мясцовыя ўлады зразумелі, што будзе скандал, і заварушыліся. Першы раз за тыя дзесяць год, што мы малілі аб дапамозе! І знайшліся сродкі і ў аблвыканкаме, і ў райвыканкаме, і нават рэспубліка далучылася”.

Потым у мясцовай райвыканкамаўскай газеце пісалася аб тым, што Някляеў, на той момант ужо лідар кампаніі “Гавары праўду!” , зусім ні пры чым, маўляў, вырашаць праблему збіраліся і без ягонага ўмяшання. Але факт застаецца фактам: заварушыліся только пасля таго, як Някляеў ды мясцовыя незалежныя журналісты пачалі сістэматычна звяртаць увагу грамадскасці на цяжкае становішча ў мікрараёне.

… Мінуў год. Прайшлі прэзідэнцкія выбары. Зараз у Дымках вядзецца будаўніцтва помпавай станцыі ды дамбы. Пакуль што дамы яшчэ падтоплівае, але ўжо не так, як летась. А Уладзімір Някляеў, былы кандыдат у прэзідэнты, за якога ў Дымках галасавала шмат народу, знаходзіцца ў няволі – пад хатнім арыштам.

Для дымкаўцаў гэты факт – прычына суму і адчування несправядлівасці ў адносінах да “іх Някляева”. Не дзіўна, што дымкаўцы далучыліся да збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнтаў ЗША, Расіі ды дэпутатаў Еўрасаюза. У гэтым звароце, пад якім, дарэчы падпісваюцца і жыхары іншых барысаўскіх мікрараёнаў, якія пакутуюць ад падтапленняў, гаворыцца аб палітычным стане Беларусі, аб тых парушэннях правоў чалавека, якія сталі зараз у краіне рэчаіснасцю. Людзі разумеюць, што падлік галасоў на выбарах нельга назваць справядлівым, але асабліва падкрэсліваюць, што самае галоўнае зараз – спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі і вызваліць палітычных вязняў.

“…Мы звяртаемся не толькі да беларускіх грамадзян, – пішуць у сваім звароце барысаўчане, – але і да сусветнага грамадства, а таксама да нашых братоў расіян, с заклікам: дапамажыце нам, спыніце апошнюю дыктатуру Еўропы! А ад Аляксандра Лукашэнкі мы патрабуем неадкладна скасаваць усе абвінавачанні ў дачыненні да Уладзіміра Някляева і астатніх былых кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іншых палітыкаў, актывістаў грамадскіх аб’яднанняў і незалежных журналістаў”. Пад гэтымі словамі падпісваюцца жыхары барысаўскіх Дымак.

Ужо сабрана больш за паўтары сотні подпісаў не только ў Дымках, але і ў іншых мікрараёнах Барысава, дамы якіх топіць вада з рэк Бярэзіна, Сха ды Пліса. Дарэчы, і ў гэтых мікрараёнах пасля неаднаразовага прыезду туды Някляева ўлады пачалі нешта рабіць, каб вырашыць праблемы падтапленняў. Там таксама памятаюць аб экс-кандыдаце і таксама хвалююцца за яго будучыню.

Валянціна РЫБІНА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Торжественное вручение удостоверений многодетной семьи

Хотите узнать больше? 13 октября в рамках празднования Дня матери ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения Борисовского района» совместно с отделом 41

День работников фармацевтической и микробиологической промышленности

Хотите узнать больше? Администрация и профсоюзный комитет ОАО «БЗМП» поздравили работников предприятия с профессиональным праздником - Днем работников фармацевтической и 29

Вместе за духовное возрождение

Хотите узнать больше? 11 октября по благословению епископа Борисовского и Марьиногорского Вениамина, для священников Борисовской и Марьиногорской епархии, библиотекарей 26

ВО БЛАГО ЖИЗНИ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 21

ДЕНЬ МАТЕРИ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 21

СЮРПРИЗ ДЛЯ АВТОЛЕДИ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 38

ДЕНЬ ГИГИЕНЫ РУК - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 33

К Международному Дню музыки

Хотите узнать больше? К Международному Дню музыки в ГУО «Лошницкая детская школа искусств» состоялся яркий и незабываемый праздник для воспитанников детских садов и 32

Вручены ордена Матери

Хотите узнать больше? 12 октября 2017 года в Минском областном исполнительном комитете состоялось награждение многодетных матерей орденом Матери в соответствии с Указом 71