Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

21 лістапада - дзень АРХАНГЕЛА МІХАІЛА

21 лістапада - дзень АРХАНГЕЛА МІХАІЛА

21 лістапада - вялікае праваслаўнае свята, вясёлае і светлае – Сабор Архістраціга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных – анёлаў, створаных Богам перш чалавека і звычайна недаступных зямному зроку. Гэтае свята – галоўнае з усіх святаў у гонар святых анёлаў. У прастамоўі яно называецца Міхайлавым днём і вельмі шануецца вернікамі-людзьмі. Сабор - злучэнне, сукупнасць усіх святых анёлаў на чале з Архістрацігам Міхаілам, якія сукупна і аднагалосна славяць Святую Тройцу, аднадушна служаць Богу. У народзе верылі, калі грыміць гром, то архангел Міхаіл змагаецца з чарцямі – куды б яны ні схаваліся, яго страла іх усюды знойдзе. Кажуць, што пасля «Міхайлы» няма свят да Каляд.

Штогод у аграгарадку Вяляцічы, на вуліцы Цэнтральная, праводзіцца абрад пераносу “Міхайлаўскай свячы”. Жыхары лічаць архангела Міхаіла сваім “вулічным” ахоўнікам, бо ікона перадаецца толькі па гэтай вуліцы. Сёння і нам (дырэктару Цэнтра традыцыйнай культуры Янкоўскай А.В. і малодшаму навуковаму супрацоўніку Сініцыну М.Г.) пашчасціла пабываць у абедзьвух гаспадынь, якія з радасцю нас прынялі. Абрад пераносу лічыцца вельмі патаемным і толькі “для сваіх” – не кожная гаспадыня пусціць на парог чужака.

Сёлета “свяча” перайшла ад Вайтовіч Валянціны Адамаўны да Андрэевай Ганны Яўгенаўны. Валянціна Адамаўна вельмі перажывала, што так хутка і непрыкметна надыйшоў той час, калі “свячу” ўжо трэба будзе перадаць наступнай гаспадыні. Сідзячы за сталом, узгадвала пра тое, як яна прасіла ў архангела Міхаіла дапамогі па гаспадарцы і, як заўжды знаходзілася рашэнне на любое пытанне. Казала: “Што ні папрасі – абавязкова здзейсніцца…”

Дзень пачаўся з царкоўнай службы. Потым уся працэсія накіравалася ў хату, гаспадыня якой аддавала ікону. Па традыцыі яна зладзіла стол, на якім абавязкова прысутнічалі тры стравы: юшка, крупеня і каша. Перад тым, як сесьці за трапезу, айцец Іаан правёў малебен.

Пасля застолля працэсія з іконай, свячой і крыжом накіравалася ў хату Ганны Яўгенеўны, дзе ікона будзе захоўвацца ўвесь наступны год. Жанчына, якая беражліва несла паднос, увесь час сачыла, каб свечка не патухла. Новая гаспадыня сустрэла працэсію, абменяняліся жменямі жыта і хлебам з гаспадыняй Валянцінай Адамаўнай, прыгубілі віна, пацалаваліся і пажадалі адна адной моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Абрад пераносу завяршыўся малебнам і застоллем ў хаце новага захавальніка святога абраза.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Заседание клуба «Растем вместе»

Хотите узнать больше? Психологом ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения Борисовского района» Беляевой В.В. 11 октября 2018 года было проведено 73

Спасибо вам, мамы, за то, что мы есть!

Хотите узнать больше? 10 октября в детском отделе центральной библиотеки состоялось расширенное заседание клуба молодых семей «Домашний очаг». Библиотека – это не только 82

С Днем матери!

Хотите узнать больше? 10 октября 2018г. возле центральной проходной открытого акционерного общества «Борисовский завод медицинских препаратов» состоялась совместная акция 173

Борисовские школьники отмечают праздник юных спасателей-пожарных

Хотите узнать больше? 14 октября Белорусская молодёжная общественная организация спасателей-пожарных (БМООСП) отмечает свой очередной День рождения, и поэтому спасатели 96

Профсоюзная акция "Поздравим маму вместе!" стартовала 8 октября

Хотите узнать больше? С 8 по 12 октября каждый может обратиться в свою первичную профорганизацию и заполнить красочную открытку для мамы. Работники первичек помогут 119

«Супер бабушка»

Хотите узнать больше? 6 октября в ГУК РЦНТ была проведена районная конкурсная программа «Супер бабушка 2018», посвящённая Году малой родины и прошла в рамках районного 169

Не по долгу службы, а по зову сердца

Хотите узнать больше? 8 октября в художественной галерее «З’ява» Борисовской центральной районной библиотеки им. И. Х. Колодеева состоялось открытие выставки «Не по долгу 117

Хрусталь - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 155