Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Дажынкі-2017” у Смалявічах

“Дажынкі-2017” у Смалявічах

Восень – гэта самая загадкавая пара года. Яна падкрадваецца ціха і непрыкметна. Восень, нібы мастак, размалёўвае прыроду ў яркія колеры. Земляробы ў гэты час падводзяць вынікі сваёй працы, збіраюць і назапашваюць на ўсю зіму ўраджай. Яна багатая не толькі на работу, але і на святы. І самае галоўнае з іх – дажынкі. Гэты старажытны абрад вядомы практычна ўсім народам, якія займаюцца земляробствам. З даўніх часоў дажынкі азначалі канец жніва, гарачай уборачнай пары і цяжкай працы, таму і святкавалі яго заўсёды з размахам. І на сённяшні дзень свята дажынак не перастае існаваць: песні, танцы, нацыянальная кухня, сучасная і народная культура.

У гэтым годзе, 7 кастрычніка, “Дажынкі” прымалі Смалявічы. Зранку ўжо закіпела работа і, вырас каля галоўнай плошчы “Горад майстроў”. Усяго хараства і прыгажосці народнага мастацва – не пералічыць. Тут табе і вышыўка, і ткацва, і ганчарства, і саломапляценне, і лозапляценне, і яшчэ шмат чаго, што так радуе вока.

ДУК РЦНТ і Цэнтр традыцыйнай культуры таксам прынялі актыўны ўдзел у “Горадзе майстроў”: майстар-кераміст Паліноўскі Я.Л. праводзіў майстар-клас па лепцы з гліны свістулькі, на які з ахвотай падсаджваліся дзеці; майстар па лозапляценні Машкетава А.А. паказвала як пляцецца маленькі кошык з тонкай лазы; майстрыхі-вышывальшчыцы народнага гуртка па вышыўцы “Чароўныя пяльцы” Забашавіцкага СДК Дворнік Т.М. і Мароз Т.П. правялі майстар-класы па розных тэхніках вышыўкі (“гладзь” і “крыжык”), якімі захапляліся і дарослыя, і дзеці. Выставу ўпрыгожылі плеценыя з лазы аутэнтычныя беларускія кашы народнага майстра Хацкевіча І.Е., плеценыя з сасновай дранкі карабы майстра Камоцкага М.А., керамічныя вырабы кіраўніка гуртка па кераміцы ЦТК Вараб’ёва У.Ю., тканыя паясы майстра народных промыслаў (рамёстваў) ЦТК Ткачовай В.І. і інш.

Свята атрымалася маштабным і маляўнічым.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

А мы вызываем лето! - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 51

Сретение. - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 41

Меморандум. - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 80

МЧС 12. - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

Первенство - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 97

Круглый стол - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 139

Шашки - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 161

Лыжи - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 269