Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Святы Вялікдзень

Святы Вялікдзень

З 10 па 16 красавіка ў рамках раённага Тыдня традыцыйнага мастацтва “Вялікдзень на Барысаўшчыне” у Цэнтры традыцыйнай культуры прайшла выстаўка работ майстроў і кіраўнікоў гурткоў “Святы Вялікдзень”. На выстаўцы былі прадстаўлены работы ў розных тэхніках і напрамках дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва: кераміка, саломапляценне, вышыўка, шэрсцяная “акварэль”, інкрустацыя саломкай, выцінанка, лозапляценне і шыццё. Наведвальнікі выставы дзівіліся простасцю і прыгажосцю папяровых і саламяных анёльчыкаў, фетравых і баваўняных птушачак і яек. Наўзамен натуральным фарбаваным яйкам, майстры і кіраўнікі гурткоў Цэнтра традыцыйнай культуры прапанавалі вырабы ў выглядзе яек з фетру, гліны, драўляныя з інкрустацыяй саломкай ці абернутыя шпагатам і аздобленыя карункамі, выразаныя з паперы і, нават, яйкі з лазы, якія майстра аздобіў натуральнымі крупамі. Таксама на выставе можна было пабачыць пасхальных зайцоў, курачак, птушак і інш.

Тыдзень перад Вялікаднем заўсёды быў поўным клопатаў і хваляванняў. Шмат працы было асабліва ў жанчын. Яны рыхтавалі ежу і прыбіраліся ў хаце. Мылі ўсё: падлогу, сцены, сталы, лавы, бялілі печ. Фарбавалі яйкі.

У чацвер усе мыліся ў лазні, у ваду абавязкова клалі сярэбраную манету, каб быць увесь год чыстымі і здаровымі.

У пятніцу пяклі чорны хлеб, у суботу ўсю прыгатаваную ежу складвалі ў плецены кошык, каб асвяціць яго ў царкве (касцёле).

Вечарам дарослыя і моладзь апраналіся ў святочную вопратку, ішлі на богаслужэнне, дома заставаліся толькі старыя і дзеці.

Пасля заканчэння службы, якая праходзіла ўсю ноч, кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй патрапіць дадому, абагнаць суседа, бо згодна з народным павер'ем, гэта павінна было дапамагчы раней за ўсіх скончыць палявыя работы, вырасціць лепшы ўраджай.

За святочным сталом спачатку елі па кавалачку варанага яйка, а потым усё астатняе. У першы дзень Вялікадня нельга было пазычаць нікому з суседзяў ці сваякоў. Любімай забавай было біццё і пампаванне яек.

На наступны дзень ездзілі і хадзілі ў госці адзін да аднаго.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

НАШИ СНОВА ЛУЧШИЕ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 33

БЕЗ ДЫМА И ОГНЯ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 31

СОРТИРУЕМ ПРАВИЛЬНО - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

СПРАВКА ЭТО ДОКУМЕНТ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

Командно - штабные учения в Борисовском филиале № 612 ОАО «АСБ Беларусбанк»

Хотите узнать больше? В целях совершенствования навыков руководящего состава при возникновении чрезвычайных ситуаций, обучения рабочих и служащих всех организаций 29

Акцент на безопасность

Хотите узнать больше? 20 июня в актовом зале ОАО «Борисовский ДОК» состоялась встреча трудового коллектива данной организации с заместителем начальника Минского областного 44

ТО ТУТ ТО ТАМ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 40

В Борисове прошли зональные соревнования по бильярдному спорту

Хотите узнать больше? 20 июня в «Физкультурно-оздоровительном центре» города Борисова прошли зональные соревнования по бильярдному спорту среди руководства горрайотделов 42