Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Велікодныя прысмакі

Велікодныя прысмакі

Адным з самых галоўных хрысціянскіх святаў на Беларусі з'яўляецца Пасха (ці Вялікдзень). Гэтае свята звязана з вялікай колькасцю самых розных абрадаў і традыцый, многія з якіх выконваюцца і цяпер. На Вялікдзень прынята печ кулічы, рабіць паску і фарбаваць яйкі – гэта абавязковыя атрыбуты свята. Падрыхтоўка да Вялікадня заўсёды пачыналася загадзя. Наогул, увесь тыдзень перад Вялікаднем называюць Вербным. У гэты Вербны тыдзень былі напружаныя асабліва жанчыны. Трэба было нарыхтаваць вельмі шмат ежы, так як заканчваўся Пост. Пятніца лічылася спрыяльным днём для выпечкі велікодных кулічоў.

Велікодны куліч – аналаг царкоўнага хлеба, аднак яго прынята было рыхтаваць дома. І тут цікава адзначыць, што ў славян з кулічом звязаны не толькі хрысціянскія абрады. Адгалоскі паганства нагадваюць пра сябе, калі разгледзець, як абыходзіліся славяне з велікодным хлебам. Яго не толькі асвячалі ў царкве, але і раскладвалі кавалачкі ў поле, заклікаючы ўраджай. На кавалачках куліча гадалі, а па тым – які атрымаўся куліч у гаспадыні, вызначалі, наколькі ўдалым мог быць наступны год. Напрыклад, калі парэпалася скарынка – лічыліся, што гэта дрэнны знак, а пышны, вялікі і роўны куліч сімвалізаваў дабрабыт у будучыні.

Па форме традыцыйны велікодны куліч нагадвае царкву з купалам. Нездарма на скарынку прынята адлюстроўваць крыж. Гэта асаблівая выпечка – часам складана растлумачыць, чаму дражджавы хлеб, прыгатаваны на Вялікдзень, можа доўга захоўвацца, пры гэтым не сохне і не пакрываецца цвіллю.

Так, 14 красавіка 2017г., дырэктар Янкоўская А.В., малодшы навуковы супрацоўнік Сініцын М.Г. і метадыст Сарачынская Н.В. Цэнтра традыцыйнай культуры ў рамках Тыдня традыцыйнага мастацтва “Вялікдзень на Барысаўшчыне” сумесна з метадыстам па ДПМ Кокшынай А.М. ДУК “Раённы цэнтр народнай творчасці” арганізавалі экспедыцыйнае даследванне вырабу велікодных кулічоў у рускай печы на вёсцы Новае Янчына Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці. Гаспадыні Анікеева Р.П. і Данілава Т.В. паказалі дакладнае прыгатаванне велікоднага куліча ў рускай печы. У час вырабу яны паведамілі аб тым, як раней гатаваліся кулічы.

Велікодныя кулічы выпякаюць і ў наш час, але не ў рускай печы, як раней, таму вельмі цікава было назіраць за працэсам прыгатавання гэтага цудоўнага вырабу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Школа безопасности

Хотите узнать больше? Ежегодно миллионы людей на планете из-за личной беспечности и неосторожности или по чьей-то преступной халатности и безответственности получают 0

Акция «Жара-2017»

Хотите узнать больше?   В августе по всей республике лето показало нам новые температурные рекорды. Столбик термометра днем достигал отметки 30 градусов и выше. 0

Фастфуд и газировка – бесполезные продукты питания!

Хотите узнать больше? ГУ «Борисовский зональный ЦГЭ» информирует о проведении 18 августа 2017 года с 14:00 до 15:00 в детском оздоровительном  загородном лагере 39

«Душевная наука» для пожилых граждан

Хотите узнать больше? Психологом ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения Борисовского района» Беляевой В.В. 16 апреля 2017 года было проведено 32

Поле - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

1000 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 48

Выставка - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

Фестиваль дружбы и творчества

Хотите узнать больше? 13 августа в райцентре Витебской области в городе Докшицы проходило Республиканское мероприятие «Фестиваль двух рек». Именно здесь берут свое начало 36