Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

У вялікай зале гарадской галерэі Жодзіна на вул. Дзеравянка 14-Б працуе персанальная выстава жывапісу вядомага беларускага мастака Аляксея Марачкіна. Яна атрымала назву «Да вытокаў» і прысвечана 75-годдзю мастака і Дню горада Жодзіна, які будзе адзначацца ў канцы верасня.

- Жодзіна - мая маладосць. Вайсковую службу я праходзіў пад Барысавам, у знакамітых Печах. Калі прызываўся, на плячах трымаў эцюднік з фарбамі. На другім годзе службы мы з адным хлопцам у Доме афіцэраў арганізавалі студыю. Вучылі дзяцей маляваць. Пасля войска працаваў некалькі год настаўнікам у СШ № 4 у Жодзіна. Мае вучні - Аляксандр Сабалеўскі, Мікалай Андруковіч, Мікалай Шышлоў, Уладзімір Гладкевіч і іншыя мастакі. Зараз для мяне Жодзіна - гэта мае вучні. І таму менавіта жодзінская выстава мае назву «Да вытокаў», - распавёў карэспандэнту ex-Press.by Алесь Марачкін.

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»
Аляксей Марачкін побач з партрэтам бацькі, які намаляваў у гэтым годзе.

- Яго карціны праехалі многія краіны свету, Амерыкі, Еўропы. Я лічу, што выстава, якая адкрылася ў Жодзіна, падзея не гарадская, гэта свята для краіны, – распавёў мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў Мікола Андруковіч.Аляксей Марачкін, па яго словах, выхоўваўся ў гады сацыялістычнага рэалізму. Але скончыўшы мастацкае аддзяленне, дзе на яго аказалі ўплыў Лявон Баразна І Яўген Кулік, задумаўся пра гісторыю, і аб тым, як не згубіцца ў гэтым Свеце, не забыцца, хто мы.

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

Вучань Аляксея Марачкіна мастак Мікалай Шашлоў падараваў настаўніку сваю керамічную працу.

«Жодзіна - маё сэрца, Віцебск - мае крылы, ну, а ў Мінску я ўжо сталеў», - так мастак Аляксей Марачкін вызначыў свае творчыя і жыццевыя этапы.

- У Аляксея было шмат выстаў. Але гэта лепшая, якую мне давялося ўбачыць. Шмат работ я ўжо бачыў, але менавіта тут яны ў дзіўнай гармоніі. Па партрэту бацькі, Антона Мікалаевіча, які тут прадстаўлены, праз 100 год будуць уяўляць мастака Марачкина. Адухоўленасць яго творчасці, маральная пазіцыя і адважнасць характару, моц гэтага характару і робяць Аляксея волатам беларускай духоўнасці, - распавёў сябра Аляксея Марачкіна вучоны Мечыслаў Бурак.

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

«Гэтыя фантастычныя кветкі - прысвячэнне Барадуліну. На самой справе яны не існуюць у прыродзе, але ў мяне - існуюць», - кажа мастак.

Карціны, якія прадстаўлены на выставе, Аляксей Марачкін пісаў у розныя гады, у розных месцах і краінах. Многія з іх створаны зусім не так даўно. «Ведаеце, я сёння падумаў: у мяне ж гатовых работ на тры-чатыры падобныя выставы. Быць можа, і іх калісьці ўбачаць жодзінцы...», - кажа мастак.

Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

Уласную карціну «Раніца» Аляксей Марачкін падарыў Жодзінскаму краязнаўчаму музею з надпісам «Каб вада не высыхала».
Мастак Аляксей Марачкін: «Жодзіна – маё сэрца»

Напрыканцы прэзентацыі адбылося сумеснае фатаграфаванне сяброў і калег на памяць. Выстава будзе працаваць да кастрычніка з 11.00 да 19.00 штодня (субота: 09.00-17.00), выходныя: нядзеля, панядзелак.
Мария Шоломицкая
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

ЛЕЧЕБНОЕ ОТКРЫТИЕ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 21

АВАРИЯ НА М1 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 23

НАШИ СНОВА ЛУЧШИЕ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 34

БЕЗ ДЫМА И ОГНЯ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 36

СОРТИРУЕМ ПРАВИЛЬНО - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 35

СПРАВКА ЭТО ДОКУМЕНТ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 37

Командно - штабные учения в Борисовском филиале № 612 ОАО «АСБ Беларусбанк»

Хотите узнать больше? В целях совершенствования навыков руководящего состава при возникновении чрезвычайных ситуаций, обучения рабочих и служащих всех организаций 29

Акцент на безопасность

Хотите узнать больше? 20 июня в актовом зале ОАО «Борисовский ДОК» состоялась встреча трудового коллектива данной организации с заместителем начальника Минского областного 44

ТО ТУТ ТО ТАМ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 40