Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."

У нядзелю 14 чэрвеня ў Барысаве ізраільскі пісьменнік Давід Шульман прэзентаваў сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.». Сустрэча адбылася ў доме-музеі Каладзеева, дзе былы жыхар Барысава прадставіў землякам сваю творчасць і падарыў кнігі краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы.

Былы барысаўчанін, а цяпер жыхар ізраільскага горада Эйлат, Давід Шульман прадставіў у доме Каладзеева сваю новую кнігу “З вялікай літары Б.” Гэта пятая кніга пісьменніка і другая – на беларускай мове. Давід Шульман – адзіны ізраільскі пісьменнік, які піша па-беларуску. Ён сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."
На сустрэчу ў дом-музей Каладзеева прыйшлі сябры Давіда, яго знаёмыя і аднакласнікі,
а таксама прадстаўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі і краязнаўчага музея

Падчас сустрэчы Давід Шульман размаўляў на рускай мове: так аўдыторыі было яго прасцей разумець. Але прызнаўся, што гаварыць па-беларуску для яго сапраўдная раскоша, якую ён дазваляе сабе з кожнай добрай нагоды.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."

“Я пішу на рускай і беларускай. Гэта значыць, што я і думаю на гэтых мовах.
Новая кніга мае назву “З вялікай літары Б.».
Яна пра Беларусь, пра Бярэзіну, пра Барысаў і пра вуліцу Берагавую ў ім»,- кажа Давід Шульман.

– У старым горадзе на вуліцы Дзяржынскага, ля маста, быў наш дом. Я ніколі не забываюся пра сваіх бацькоў, пра сваё дзяцінства. І канешне пра Барысаў, дзе нарадзіўся і рос. Тут на могілках у старым горадзе пахаваны мой бацька.

У Барысаве я вучыўся ў школе №1, якой больш няма. Беларуская мова была са мной заўсёды, усё маё жыццё. Для мяне гэта шыкоўная мова. Размаўляць па-беларуску мне вельмі падабаецца. На жаль, амаль няма з кім, і я вельмі аб гэтым шкадую. Думаю, беларусы павінны гаварыць на сваёй мове. Я называю сябе габрэйскі беларус.

У Саюз беларускіх пісьменнікаў рэкамендацыi мне далі пісьменнікі Юрый Станкевіч, Ўладзімір Арлоў і Ўладзімір Някляеў. Я вельмі ганаруся гэтымі рэкамендацыямі.

У Барысаве я працаваў энергетыкам на шклозаводзе і яшчэ ў некалькіх месцах. Друкаваўся ў мясцовых газетах, у часопісах “Маладосць” і “Полымя”. Дваццаць чатыры гады жыву ў Ізраілі, у Эйлаце, на беразе самага цудоўнага ў свеце мора – Чырвонага. Там пахаваная мая маці. Там ужо ёсць месца і для мяне.

Ўсё, што звязана з Беларуссю, вельмі каштоўнае для мяне. Пагэтаму я перадаю свае кнігі ў падарунак краязнаўчаму музею і цэнтральнай бібліятэцы.

Ізраільска-беларускі пісьменнік Давід Шульман прадставіў ў Барысаве кнігу “З вялікай літары Б."

"Я вельмi рады таму, што Давід Шульман завітаў да нас.
Мару пра тое, каб у доме Каладзеева было як мага больш сустрэч з унікальнымі асобамі", -
адзначыў мецэнат і прадпрымальнік Уладзімір Слесараў (на фота справа).

Давід Шульман, ізраільска-беларускі пісьменнік, прадставіць 17 чэрвеня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) кнігу “З вялікай літары Б.” з удзелам Уладзімера Арлова. Уваход -- вольны. Пачатак а 19.30.
Марыя Шаламiцкая, фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Нужен ли Борисову свой форум?

Новости Борисова

Молодежный флеш-моб «Все на выборы»

Хотите узнать больше? 19 января 2018г. на ОАО «БЗМП» прошел молодежный флеш-моб «Все на выборы» по информированию граждан о предстоящих выборах депутатов в местные Советы 0

Легенды Борисовщины: мифы и реальность

Хотите узнать больше? 23 января в городской библиотеке № 2 для учащихся 8 «Г» класса ГУО «Средняя школа №18» состоялась встреча с Владимиром Кищенко – библиотекарем 0

Тематический вечер «День инженерных войск»

Хотите узнать больше? Инженерные войска – те, кто отвечают за возведение оборонительных сооружений, мостов, понтонных переправ. Именно эти люди занимаются разминированием 20

Акция «Молодежь решает!»

Хотите узнать больше? 22 января 2018 года Борисовская районная организация Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи» дала старт республиканской 23

С Днем рождения, Минщина моя!

Хотите узнать больше? 21 января 2018 года в Печинском ГДК состоялся концерт «С Днем рождения, Минщина моя», посвященный 80-летию образования Минской области. 34

Дзень Ратавальніка

Хотите узнать больше? Дэвіз людзей, якія штодня ратуюць жыцця - «Прафесіяналізм. Адвага. Гонар». Але ці магчыма аддзяліць гэтыя так званыя "рабочыя" якасці ад асобных? 36

ЦЕЛЕБНАЯ СИЛА ВОДЫ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 74

Ознакомительный курс «Психология»

Хотите узнать больше? В ГУ «Территориальный центр социального обслуживания населения Борисовского района» 17 января 2018 года состоялось первое занятие очередного набора 73

ДЕНЬ СПАСАТЕЛЯ - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Скиф" 104