Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Пушкін пра храм у Сынкавічах і месца творчай інтэлегенцыі

Алесь Пушкін пра храм у Сынкавічах і месца творчай інтэлегенцыі

Адным з найцікавейшых помнікаў старажытнасці у Беларусі з’яўляецца царква св.Міхаіла Архангела, што у вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёну. Гэта храм абарончага тыпу адзін з самых ранніх праваслаўных гатычных храмаў краіны. Акрамя таго, што гэта помнік архітэктуры – гэта яшчэ і святыня для праваслаўных вернікаў да якой імкнуцца паломнікі.

На сенняшні час у храме ідуць рэстаўрацыйныя работы, якія вядзе мастак Алесь Пушкін, які згадзіўся рассказаць пра тое, што ен робіць у Сынкавічах.
 

- Алесь, што зараз робіцца у царкве?

- На сценах царквы некалькі слаёў фарбы, паперш – гэта слой фарбы 1990 года, за тым слой які быў зроблены у 1872- 1892 годзе у час апошняга рэмонту пры Еўстафіі Міхайлоўскім, а ужо пад ім ляжаць слаі болей ранейшыя. На якіх ёсць старажытныя графіці. Мая задача зняць верхнія два слаі фарбы, штоб можна было даследаваць графіці. Пасля гэтага інтэр’ер храму трэба будзе распісаць у кананічных традыцыях хрысціянства.
 

- Алесь, а што такое графіці, у чым іх адрозненне ад фрэсак?

- Фрэскі робіць мастак, а графіці – гэта тое што надрапалі на сценах наведвальнікі храму і святары. Гэта не надпісы тыпа “Тут быў Вася”, а надпісы якія належаць да духоўнага жыцця, нейкіх абставін і падзей – напрыклад цытаты з Евангелія. Я спрабаваў сам адчысціць сцены, але гэта вельмі цяжкая работа і трэба было нанімаць людзей. Мы далі абвесткі у газетах і інтэрнэце. Людзі пачалі прязджаць і аказваць дапамогу. Людзі розныя, прыязджаюць не толькі праваслаўныя, але і каталікі, і атэісты. За ачыстку 1 кв. метра сцяны царква плаціць 83 000 рублёў. Таму, людзі працуюць розныя, хтось прыехаў зарабіць, а хто і следчыў за зовам сэрца, каб зрабіць нешта карыснае. Прязджаў чалавек з Менску у выхадны дзень, адчысціў 40 санціметраў фарбы, атрымаў грошы, кінуў іх у скарбонку для ахвяравання, сеў на машыну і паехаў зноў у Менск, а хтось заробіць грошай і адразу набывае гарэлкі каб справіць “свята”.

Аднавіць храмы вельмі цяжка, пры Саветах яны былі надбайнымі, у 90 гадах святары атрымлівалі храмы, ішлі у краму, куплялі алейныя фарбы, сайдынг і аднаўлялі храмы па своему, адтуль і цыбуліны на помніках гатычнай архітэктуры і алейная фарба на старажытных сценах, якія “задыхаюцца” пад фарбай. Цяпер так нельга рабіць, павінен быць навуковы кіраўнік. Знешні від храму павінен адпаведваць гістарычнаму обліку, а у інтэр’еры – калі не было старажытных роспісаў якія могуць мець гістарычную і навуковую каштоўнасць, можна зрабіць роспіс, але у адпаведнасці з традыцыяй таго месца і таго стылю у якім пабудован культавы будынак.
Напрыклад, я адчышчаю сцены, здымаю графіці, вывучаю пігменты якімі былі пафарбаваны сцены у старажытнасці, а потым я павінен буду зрабіць прапанову і падаць яе на навуковую раду пры Міністэрстве культуры.

Знайшлі у мынкавіцкай царкве сіні пігмент – будуць нябесы, нажалі роспісу у храме німа, але захавалася шмат помнікаў якія былі пабудованы у адзін час з нашым і роспіс у Сынкавічах будзе зроблены у адпаведнасці з стылем і традыцыямі таго часу.
Каб не згубіць свае карані, традыці аднаўляць помнікі гісторыі і культуры павінны людзі свядомыя у гісторыі краіны, кісторыі мастацтва і рэлігіі, а галоўнае – патрыеты, якія любяць свю краіну. Якія будуць працаваць за невялікія грошы у глушы.

-Алесь, як доўга працягнецца рэстаўрацыя?

- Гэта пака не вядома, прыкладна 22 жніўня будзе навукова-метадычная рада, на якой я павінен прадставіць свае прапановы і план работы. Срокі работы залежаць і ад фінансавых сродкаў, якія будзе даваць царква.
Запішы адну вельмі важную рэч – Алесь Пушкін вельмі удзячны усім журналістам і блогерам якія прязджаюць сюды і робяць інфармацыйную падтрымку, даюць абвесткі. Гэта і телеканалам Саюз і Белсат, Нашай Ніве і Міхасю Карневічу са Свабоды, блогеру Марціновічу. Дзякуючы падтрымкі СМІ і інтэрнэта к нам прыязджаюць людзі якія працуюць на храме, дапамагаюць матэрыяльна.

- Алесь, што для цябе Сынкавічы? Месца працы?
- Я вельмі рады, што спадобіўся тут быць. Спадобіцца б і выканаць містычнаю волю божую і зрабіць роспіс у храме.

- Ты адчуваеш што гэта воля Бога?
- Так, у мяне былі зусім другія планы, але усе складваецца так, што я работаю у Сынкавічах. Бог дае свабоду выбару і я выбіраю Сынкавічы. Праца тут для мяне вельмі важная як для праваслаўнага чалавека.

- Алесь, ты вядомы мастак-перформер, знаходзішся у апазіцыі да існуючай палітычнай улады, дарэчы, ты атрымаў срок за свой перформанс “Гной для прэзідэнта”, калі вываліў тачку гною каля адміністрацыі прэзідэнта. Як табе цяпер жывецца у краіне? Як жывецца вольнаму мастаку?

- Акрамя перформансу я скончыў факультэт манументальнага жывапісу Акадэміі мастацтваў і роспіс гэта мая прафесія, сябра Віцебскага аддзялення Саюза мастакоў Беларусі. Роля нашай творчай інтылігенцыі – каб знаходзіцца тут і цяпер. Німа пагрозы фізічнага знішчэння, робяцца нейкія і станоўчыя рэчы – рэстаруюцца храмы, жнецца хлеб. Жыві у краіне, жыві у Смаргоні, жыві як Пушкін у Бабры, як Фелікс Янушкевіч у Ракаве, як Андрэй Ляхновіч у Крупках, як Міхась Казлоўскі у Маладзечне. Вось! Тут і цяпер! Вось твая роля! І легчы у гэту зямлю як угнаенне для будучай ружы, якая вырасце.
Можа для роспісу сынкавіцкага храму знойдзецца і болей таленавіты мастак чым я, які распіша царкву цудоўнымі фрэскамі і усе скажуць – “Якая чысціня!”. Што тут грэшны Пушкін, які быў падкі да зелля і жанчын. Можа мая роля будзе толькі адшкрабсці гэты храм і мазаць свае карцінкі у Бабрэ, але тут і цяпер.

Я нават здолеў атрымаць афіцыйны дазвол ад уладаў на працу у сынкавіцкай царкве, што не можа не здзіўляць, але усё есць, як ёсць…

Алесь Пушкін пра храм у Сынкавічах і месца творчай інтэлегенцыі

так раней выглядаў храм св.Міхаіла Архангела

Алесь Пушкін пра храм у Сынкавічах і месца творчай інтэлегенцыі

дазвол на працу

 

Алесь Пушкін пра храм у Сынкавічах і месца творчай інтэлегенцыі

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

В Волковысском районе состоялись торжества по случаю празднования Православной Церковью Недели жен-мироносиц

Хотите узнать больше? Третье воскресенье после Пасхи определен Святой Церковью Христовою к ублажению памяти святых жен-мироносиц. Кто были жены-мироносицы? Сегодня мы 46

На Гродненщине пройдет открытый чемпионат и первенство страны по мотокроссу

Хотите узнать больше? Первый этап открытого чемпионата и первенства страны по мотокроссу состоится 27-28 мая в Ошмянах. Конкуренцию белорусским спортсменам составят 81

В музее боевой славы гимназии №1 Волковыска проводят интерактивные экскурсии

Хотите узнать больше? Внедрение мультимедийных и интерактивных технологий в музейное пространство набирает все большую популярность. – Мы решили использовать их, когда 90

В Волковыске прошла ярмарка вакансий по привлечению и отбору строительно-монтажного персонала для Белорусской АЭС

Хотите узнать больше? В рамках мероприятия представители РУП «Белэнергострой» осуществляли предварительный отбор соискателей для трудоустройства на объекты атомной 166

На Волпянской ГЭС завершен первый этап реконструкции гидротехнических сооружений

Хотите узнать больше? Строительно-монтажные работы выполняются подрядной строитель­ной организацией РУЭСП «Днепро-Бугский водный путь», являющейся победительницей 144

В Волковыске прошла первая районная ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На мероприятие, организованное райисполкомом, были приглашены руководители и инспектора отделов кадров всех сельскохозяйственных организаций района. 200

Юные лесоводы из Волковысского района заняли первое место в Международной олимпиаде по посадке деревьев «ENO Treelympics 2016»

Хотите узнать больше? Официальные итоги олимпиады недавно были подведены в Финляндии, по инициативе которой несколько лет назад и начал осуществляться проект ENO. По 132

В Волковыске начали устанавливать главную елку города

Хотите узнать больше? Вчера работники КУП «ВКХ» начали устанавливать на площади Ленина главную городскую елку. В самые ближайшие дни закончится ее монтаж. Новогодняя 104