Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ТРЭЦІ АДКРЫТЫ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР “БЕЛАЯ ТРОСЦЬ”: КРОКІ НАСУСТРАЧ.

Калі вельмі коратка, турнір адбыўся зноў у Гародні, Мінск, Брэст і Ваўкавыск у гасцях, перамаглі , як і чакалася, “Скідзельскія буракі”.

Чалавек можа мець цудоўнае здароўе, але быць ментальна сляпы і глухі. Напрыклад, да таго, хто цябе чакае, арганізуе, выкладваецца. А ты не прыехаў. Лепш, калі ты аказаў павагу і наведаў мерапрыемства, хоць і не кожны можа далучыцца да зусім невядомага нам сусвету чалавека пазбаўленага зроку. Адчуваеш зусім па іншаму жыццё, калі сам возьмеш руку таго, хто цябе вітае, але не здольны адразу сціснуць тваю далонь. Калі з цікавасцю станеш на шалі, адзенеш танометр, якія табе ўголас адкажуць, даведаешся пра гульні і падкінеш у руках мячы са звонам. Заплюшчыш вочы і паспрабуеш адчуць мультфільм, спецыяльна агучаны. Глянеш на стомленыя твары каманд з Брэсту і Мінску, якія прыехалі біцца з вопытнымі мясцовымі інтэлектуаламі без значнага вопыту, зроку, фінансавання, але з вялікім жаданнем і натхненнем.

Чаму інтэлектуальны турнір “Белая трость” для мяне самы галоўны з неваўкавыскіх? Не толькі таму, што там цябе памятаюць, умомант запамінаюць імёны тваіх дзяцей, імкнуцца ўзнагародзіць кожную каманду. Не толькі ў “Кубка Волака і Высека” ёсць свая непаўторная аўра (дарэчы ўвесь час адчувалася, што Галіна Іванаўна Чарапок тут, з намі), ёсць яна і ў яшчэ зусім маладога мерапрыемства, дзе людзі з праблемамі зроку, пазбаўленыя ў параўнанні з намі да 70 % інфармацыйнага патоку, даказваюць сваю перавагу не толькі над сваёй бядой, але і над лепшымі эрудытамі рэгіёну. Не адразу прыходзіць у галаву, што менавіта падчас турніра яго госці робяць адзін крок насустрач тым, хто ўсё сваё жыццё цягнецца да ўласнай рэалізацыі.

 І, як прызналася Марына Бабіч, запэцкаеш карму, калі пойдзеш скандаліць-апеляваць лішняе ачко з мэтай усёж абыйсці гаспадароў, здолеўшых у чэснай і зацятай гульні з лепшымі камандамі Гродзеншчыны заваяваць другое месца. І як у выніку высветлілася, той бал нічога б не даў, акрамя ўнутранай агіды, усё роўна “Кремень” па ўсіх трох гульнях крыху, але саступіў другую пазіцыю “Умнікам”, стаўшы трэцім.

Нас не вельмі, на жаль, здзівіла, што ў ваўкавыскім раёне не хапіла ці то аўтобуса і грошай, ці то нейкіх маральных якасцей, каб выдаткаваць транспарт для ўдзелу знатакоў у, магчыма, самым гуманным інтэлектуальным спаборніцтве свету. Нам вельмі прыемна, што за некалькі гадзін пятніцы ўсе, хто збіраўся ехаць, знайшоў не самыя малыя грошы, і мы прыехалі туды, дзе нас цэняць, чакаюць і шануюць. Дзе сустракаюцца сусветы цемры і свету і знішчаюць паміж сабой мяжу. Хоць бы толькі і на адным гэтым турніры “Белая трость”.  Якому хочацца пажадаць заставацца моцным сваімі арганізатарамі і інтэлектуаламі. Героямі, што не здаюцца і перамагаюць. З паспяховым турнірам, з перамогай!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

Молодежный середина «Дельта» распахнул свои двери для волковычан

Хотите узнать больше? В торжественной церемонии открытия культурного учреждения приняли участие член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, 75

Нехай от туристов не будет отбоя. Будто будут вкалывать агроусадьбы с вступлением в могуществу Указа номер 365 «О развитии агроэкотуризма»

Хотите узнать больше? Указ вступил в силу С 12 января, то есть, буквально вчера, вступил в силу Указ Президента Республики Беларусь от 9 октября 2017 г. № 365 «О развитии 91

И в службу, и в дружбу. Милиционеры-кинологи Волковысского отдела охраны повествуют о своих питомцах

Хотите узнать больше? Наступивший 2018 год по китайскому календарю, как известно, Год собаки. С тех самых пор как у человека появилось это древнейшее из всех домашних 215

Отметили важнейших. В Волковыске чествовали важнейших работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

Хотите узнать больше? Поздравили виновников торжества член Совета Республики Национального Собрания Республики Беларусь, председатель Волковысского райисполкома Михаил 331

"Мини-олимпиада" боевых искусств. В числе призеров юные спорстмены из Волковыска

Хотите узнать больше? Международные игры боевых искусств (IMAG) — комплексные спортивные соревнования, в рамках которых проводятся всемирные либо региональные чемпионаты, 320

"Летим высоко". Региональный молодежный фестиваль в Волковыске сконцентрировал вяще сотни вокалистов, музыкантов и танцоров

Хотите узнать больше? В почти трехчасовом концерте приняли участие больше сотни вокалистов, музыкантов и танцоров. Генеральным спонсором фестиваля, как всегда, стала 368

Забавы на любы непроницаем. Фестываль гульні правёў Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці

Хотите узнать больше? Як адзначыла загадчык аддзела метадычнай работы цэнтра Святлана Маржала, вялікае свята гульні праводзіцца ў раёне ўжо трэці раз з мэтай актывізацыі 311

Маршрут «Хлебный»: агроэкоусадьба «Ольхово» стала призером конкурса на важнейшую идею туристического тематического маршрута

Хотите узнать больше? Конкурс проводился в рамках программы содействия развитию туризма «Belarus N», которую реализует РУП «Производственное объединение «Белоруснефть». 275