Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад заслону сезону Змена набрала абароты

Пад заслону сезону Змена набрала абароты

Сёння, 21 верасня, на стадыёне ДзЮСШ адбыўся матч паміж камандай гаспадароў ФК “Змена” і камандай “Вілія” са Смаргоні.

Нягледзячы на цёплае надвор’е, аматараў было не так шмат, як хацелася б. Матч пачаўся са спазненнем на паўгадзіны, нешта, кажуць, са складам у гасцей былі праблемы. Ці-то не паспелі даехаць, ці кагосьці не хапала. Матч пачаўся з перавагай мясцовых футбалістаў. Яны больш валодалі мячом, часцей атакавалі, зараблялі вуглавыя і штрафныя ўдары. І адзін з іх прынёс плён. На 19-й хвіліне абаронца Дзмітрый Сідлярэвіч зрабіў выдатны навес са штрафнога, пасля якога не забіць было грэх. І Генадзь Касцюкевіч галавой замкнуў падачу! 1:0! І тут пачалося: зменаўцы атака за атакай прыціскалі смаргонцаў да варот. Шмат было момантаў, але, відаць, не шанцавала, альбо майстэрства не хапала ў хлопцаў.

Але бліжэй да 30-й хвіліны ў штрафной пляцоўцы збіваюць нашага гульца, суддзя паказвае на кропку. Пенальці! Ізноў да мяча падыходзіць Дзіма Сідлярэвіч (ён, дарэчы, выконваў усе стандарты). Удар у левы вугал і … галкіпер гасцей толькі позіркам праводзіць мяч у сетку. 2:0! Здаецца, можна было б расслабіцца, “памарынаваць ” гульню, але нашыя хлопцы атакавалі і далей. А ў гасцей, наадварот, нічога не атрымлівалася. На перапынак зменаўцы пайшлі з перавагай у два мячы.

Нейкія цудоўныя словы падабраў трэнер “Віліі” падчас перапынку, таму што пасля змены варот мы назіралі зусім іншую каманду. Цяпер абараняліся ўжо гаспадары.Смаргонцы значна прыбавілі у тэмпе. Некалькі замен з абодвух бакоў, некалькі жоўтых картак, і гульня падыходзіць да канца. Зноў жа было некалькі вострых флангавых праходаў “героя матча” Дзімы Сідлярэвіча, некалькі момантаў зрабілі і не рэалізавалі нападнікі “Змены”, і добры, шчыльны прэсінг гасцей на апошніх хвілінах. Бліжэй да фінальнага свістка падалося, што было б больш чэсна, каб смаргонцы адквіталі адзін гол, але футбольнаму Богу хапіла і двух галоў за сустрэчу. 2:0 — віншуем нашых хлопцаў з заслужанай перамогай і дзякуем за цікавую гульню.

І, напрыканцы, некалькі слоў “ад аўтара”. Я сёння збіраўся на матч Нёман — Мінск у Гародні. Потым вырашыў пайсці на “Змену” і не шкадую. Паказвайце добры футбол і людзі да вас пацягнуцца.

З астатніх матчаў 16-га тура адзначым перамогу лідэра ФСК Гродзенскі над «Азотам» з разгромным лікам 1:6. ФСК датэрмінова аформіў чэмпіёнства. Ашмянскі «Факел» на сваім полі буйна прайграў сланімчукам 1:5, а ФК Шчучын на сваім полі выйграў у дзятлаўчан 3:0.

Пад заслону сезону Змена набрала абароты

Андрэй Ігнацік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

В Волковысском районе в ДТП погибла пенсионерка

Хотите узнать больше? В Волковысском районе в ДТП погибла пенсионерка, пострадали ее муж и внучка, сообщили в управлении ГАИ УВД Гродненского облисполкома. ДТП случилось 8 21

"Кубок Волока и Висека" собрал знатоков из разных городов страны в Волковыске

Хотите узнать больше? Знатоки из Гродно, Лиды, Берестовицкого района, Дзержинска, Солигорска, Борисова, Пружан и Барановичей съехались на эти выходные в Волковыск, где в 51

Музыка души. В Волковыске прошел фестиваль шансона

Хотите узнать больше? В воскресенье, 1 октября, на площадке по ул. К. Маркса состоялся концерт популярных шансонье Bлaдимиpa Уxтинcкoгo, Aлeкceя Poмa, Игopя Aкcюты, Игopя 31

В Волковыске выбрали супербабушку

Хотите узнать больше? Победительницей районного конкурса «Супер-бабушка-2017» стала Вера Засорина из Волковыска. Конкурс проводится уже пятый год подряд в Росском доме 52

В Волковысском районе прошла первая осенняя ярмарка

Хотите узнать больше? Традиционная осенняя сельскохозяйственная ярмарка, которую с нетерпением ждет население района, прошла в трех местах города — на площадке Карла 35

В Волковыске с рабочим визитом побывал Министр спорта и туризма Республики Беларусь Александр Шамко

Хотите узнать больше? В Волковыске побывал Министр спорта и туризма Республики Беларусь Александр Игоревич ШАМКО. В рабочей поездке его сопровождали Татьяна Александровна 48

Учащиеся аграрного колледжа из Волковыска приняли участие в благотворительной акции «Восстановление святынь Беларуси»

Хотите узнать больше? Акция проводится при поддержке общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи» и направлена на знакомство молодых людей с 102