Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

Падведзены вынікі невялікага конкурсу, які быў аб’яўлены на старонках сайта на лепшы гістарычны артыкул і лепшы верш, прысвечаны Ваўкавыску.

На пошту прыйшло 8 артыкулаў, гэта нешмат, але і сярод іх, нажаль, некатарыя «гісторыкі» усё яшчэ лічаць, што Швэдскую гару насыпалі шапкамі швэды.  Сярод дасланых лістоў быў адзін аўтар, які сурёзна падыйшоў да справы і стаў пераможцам. Сёння мы друкуем яго артыкул, а вынікі сярод вершатворцаў надрукуем праз дзень.

Аўтарам гэтага артыкулу з’яўляецца Аляксандр Бубноў, настаўнік з Краснасельскага. Менавіта ён і атрымае падарунак за лепшы гістарычны артыкул у межах конкурсу, які быў аб’яўлены раней на сайце.

У самы бліжэйшы час ён атрымае iPod, а мы друкуем лепшы артыкул для чытачоў. 

А ці ведаеце вы, што вёска Мачуліна з XVI стагоддзя была месцам пражывання вельмі моцнай і ўплывовай шляхецкай дынастыі?

Першыя звесткі пра вёску звязаныя з князем Шчасным Яраславам Галаўчынскім, які пабудаваў тут касцёл. У 1578 г. (па другім дадзеным у 1574 г.) на будучыя тры з паловай стагоддзя маёнтак стаў належаць роду Алендскіх, якія мелі вялікія амбіцыі і самастойнасць. І ад самага пачатку паны з Мачуліна сталі “косткай ў горле” ўладам рэгіёну, не толькі прыняўшы кальвінізм, але і без дазволу перарабіўшых мясцовы храм у пратэстанцкую капліцу. Месца, дзе яна стаяла, і да сённяшняга дня называюць Кальвінісцкай гарой.

Але Рэфармацыя хутка змянілася Контррэфармацыяй, і Тэафіл Алендскі (які нават некаторы час узначальваў пратэстантаў ВКЛ), а таксама яго нашчадкі сутыкнуліся з неабходнасцю ліквідацыі храма. І нягледзячы на вялікія землеўладанні, аўтарытэт (прадстаўнікі сям’і рэгулярна прадстаўлялі Ваўкавышчыну на сеймах Рэчы Паспалітай) канфлікт скончыўся заканамернай перамогай уладаў.

Зразумела, мачулінскія ўладары не скарыліся і пасля паляпшэння палітычнага становішча распачалі новую барацьбу за магчымасць мець уласны сакральны аб’ект. Нягледзячы на бесперспектыўнасць спрэчак з царскімі ўладамі, яны распачалі будаўніцтва новай каплічкі, і нават амаль яе стварылі (заставалася толькі наладзіць дах). Аднак і праца майстроў, і шматгадовы судовы працэс скончыліся стратамі.

Відавочна, што Алендскія імкнуліся стварыць сваю вёску культурна-рэлігійным цэнтрам, які будзе канкурыраваць з Россю. Таксама вядома, што сярод мясцовага насельніцтва, якое насуперак рашэнню ўладаў хавала сваіх неахрышчаных дзяцей каля недабудаванай капліцы, яны карысталіся павагай. У міжваенны час пад уплывам грамадства мясцовы арандатар адмовіўся руйнаваць рэшткі так і не стаўшага афіцыйна рэлігійным аб’екта.

Як вы здагадаліся, шаноўны чытач, героі нашага артыкула не скарыліся і пад парогам уласнай сядзібы стварылі сваю хатнюю капліцу.

Дзякуючы матэрыялам В. Карпызы (якія падрыхтаваў да публікацыі М. Быхаўцаў), можна прасачыць асобныя моманты з жыцця мачулінскіх уладароў. Відавочна, што гэта былі вельмі адметныя, цікавыя асобы, сярод якіх выдзяляецца постаць Уладзіслава Максіміліана Алендскага.  Рэпарцёр, публіцыст, ён не толькі сябраваў з будучым уладальнікам нобелеўскай прэміі пісьменнікам Генрыхам Сянкевічам, аднак праз свае гісторыі і анекдоты стаў прататыпам аднаго з найбольш яскравых персанажаў польскай літаратуры пана Заглобы.

Асабіста я сутыкнуўся з гісторыя дадзенай дынастыі пад час распрацоўкі краснасельскага турыстычнага маршруту. І ўсім, каго зацікавіла гэта гісторыя, магу прапанаваць наведаць Кальвінісцкую гару, дзе можна ўбачыць камяні зруйнаванай капліцы. На ўзгорку насупраць знаходзіцца фундамент былой сядзібы  і каменная пабудова, якая з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам каменнага дойлідства нашых продкаў. Побач, у лагчыне, звяртае на сябе ўвагу загадкавая камяніца з аб’ектам, вельмі падобным на старажытны ахвярнік.

Яшчэ адным рэшткам з гісторыі мачулінскіх паноў з’яўляецца магільны помнік Аляксандра і (па сведчанню В. Карпызы) Юліі Алендскіх на могілках у Росі. Некалі велічны цагляны аб’ект, пабелены і пакрыты чырвонай чарапіцай, знаходзіўся на шляху да знікнення. Аднак святары касцёла арганізавалі сбор сродкаў і дамовіліся з адмыслоўцамі, а майстры творча падыйшлі да сваёй працы: ўмуравалі ў сцяну камень з надпісам, які знайшлі падчас працы.

Апошнім са спадчыны Алендскіх аб’ектам з’яўляецца прыгожы абраз Юзэфа, які паны перадалі на захаванне росскаму касцёлу пад час паўстання 1831 года (нашчадкі лічылі, што толькі часова). Сёння вы здольны яго ўбачыць у левай частцы храма.

У выніку знаёмства з гісторыяй дадзенай дынастыі стала зразумела, што Мачуліна і яго шляхта адыгралі значную ролю ў гісторыі нашага рэгіёну. У выніку сваёй уласнай пазіцыі, рэлігійнай перакананасці, разнастайнага светапогляду Алендскія пакінулі значную спадчыну для нашай гісторыі, і было б вельмі крыўдна страціць яе. І відавочна, што і вёска, і яе ўладары, маюць яшчэ шмат загадак, якія чакаюць сваіх даследчыкаў.

Аўтар працы выказвае вялікую падзяку за кансультацыю Бурдакову Рыгору Рыгоравічу. Таксама немагчыма было б ажыццяўленне дадзенага даследавання без матэрыялаў Вітольда Карпызы. Аднак, трэба прызнаць недакладнасць шэрагу пытанняў, якія асвятляў у сваёй працы гэты выдатны краязнаўца. Напрыклад, нам незразумела, дзе ж дакладна знаходзілася дамашняя каплічка ў сядзібе, а малюнак і апісанне даследчыка не дапамагаюць знайсці адказ. Таксама невідавочна, што велічны помнік на могілках прысвечаны Юліі Алендскай, таму што побач знаходзіцца больш сціплы металічны твор, на якім захаваўся надпіс з прозвішчам дадзенай жанчыны.

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

Кальвінісцкая гара

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

здабыча пяску спынілася перад фундаментам сядзібы

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

ранейшы выгляд помніка

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

прамежкавы выгляд падчас рэканструкцыі

Гісторыя Мачулінскіх апазіцыянераў

каменная пабудова ля сядзібы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Волковыска

"Мисс Волковычанку-2017" выбрали в городском Доме культуры

Хотите узнать больше? Здесь, 17 июня, состоялось фееричное пятичасовое шоу «Мисс Волковычанка-2017». Праздник красоты и очарования получился интригующим и никого не 82

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” прымалі Вярэйкі

Хотите узнать больше? У мясцовым Доме культуры адбыўся другі занальны этап фестывальнай праграмы, у якім прымалі ўдзел калектывы Ваўкавыскага, Бераставіцкага, Свіслацкага 45

В Волковысской районной библиотеке проходит выставка «Живопись иглой и нит­кой»

Хотите узнать больше? На выставке вышитых картин «Живопись иглой и ниткой» Надежда Разводовская  представила свои работы, выполненные в технике нетрадиционной вышивки 57

Школьники из Волковысского района стали лучшими на областном туристическом слете

Хотите узнать больше? 26—28 мая в урочище Хатьковцы Волковысского района прошел традиционный областной туристический слет учреждений образования, посвященный Году науки. В 75

В Волковысском районе состоялись торжества по случаю празднования Православной Церковью Недели жен-мироносиц

Хотите узнать больше? Третье воскресенье после Пасхи определен Святой Церковью Христовою к ублажению памяти святых жен-мироносиц. Кто были жены-мироносицы? Сегодня мы 77

На Гродненщине пройдет открытый чемпионат и первенство страны по мотокроссу

Хотите узнать больше? Первый этап открытого чемпионата и первенства страны по мотокроссу состоится 27-28 мая в Ошмянах. Конкуренцию белорусским спортсменам составят 117

В музее боевой славы гимназии №1 Волковыска проводят интерактивные экскурсии

Хотите узнать больше? Внедрение мультимедийных и интерактивных технологий в музейное пространство набирает все большую популярность. – Мы решили использовать их, когда 122

В Волковыске прошла ярмарка вакансий по привлечению и отбору строительно-монтажного персонала для Белорусской АЭС

Хотите узнать больше? В рамках мероприятия представители РУП «Белэнергострой» осуществляли предварительный отбор соискателей для трудоустройства на объекты атомной 222