Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свіслацкі кірмаш прадстане ў новым абліччы

Свіслацкі кірмаш прадстане ў новым абліччы

У рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія – Літва – Беларусь” і згодна з праектам «Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” 24 жніўня ў г. Свіслач адбудзецца рэгіянальнае свята «Свіслацкі кірмаш”.

Свята праводзіцца з мэтай захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны, стымулявання трансгранічнага турызму, папулярызацыі нацыянальных традыцый сярод насельніцтва.

Больш падрабязна пра яго мы папрасілі расказаць дырэктара свята, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Э. ПАЎЛЮЧЭНЮ.

– Ірына Эдуардаўна, скажыце, калі ласка, ці не спроба гэта ўзнавіць знакаміты свіслацкі кірмаш?

– Менавіта так. Задача свята – рэканструяваць гістарычныя асаблівасці свіслацкага кірмашу XVIII–XIX стагоддзяў часоў графа Вінцэнта Тышкевіча, далучыць насельніцтва да творчага працэсу адраджэння рэгіянальных традыцый. Акрамя гэтага, мы імкнемся аднавіць гістарычную эпоху ярмаркі, яе рэгіянальныя асаблівасці, прыцягнуць да ўдзелу ў ёй рамеснікаў і творчыя калектывы з іншых краін і рэгіёнаў.

– Калі ўжо зайшла аб гэтым размова, то хто, мяркуецца, прыме ўдзел у кірмашы?

– Найперш мы запрасілі на свята сваіх партнёраў па праекце Еўрасаюза з горада Укмерге, што ў Літве. Гэта чарговае, другое, мерапрыемства нашай сумеснай працы па рэалізацыі гэтага праекта. Да гэтага ў г. Укмерге была арганізавана канферэнцыя, прысвечаная традыцыям жывых рамёстваў нашых народаў. Як правіла, прадметы рамеснікаў станавіліся галоўным таварам традыцыйных кірмашоў як у Беларусі, так і ў Літве. Гэты аспект быў прадметам вывучэння на канферэнцыі, дзе ішла размова пра знакаміты кірмаш Казюкі, што ладзіўся ў Вільне, і свіслацкі кірмаш часоў графа В. Тышкевіча. Параўноўваючы гэтыя кірмашы, удзельнікі канферэнцыі адзначылі шмат агульных тэндэнцый.

Наш сёлетні кірмаш праследуе мэту даць новае жыццё шматгадовай традыцыі, якая існавала на Свіслаччыне. Таму мы запрашаем да сябе рамеснікаў і творчыя калектывы з Літвы, якія, на нашу думку, упрыгожаць кірмаш, створаць на ім сапраўдную кірмашоўскую атмасферу.

Прыедуць да нас майстры і народныя калектывы Рундальскага краю, з якім раённы выканаўчы камітэт мае Дамову аб супрацоўніцтве. Таксама мы чакаем гасцей з горада Гайнаўкі Рэспублікі Польшча і Пружанскага раёна, з якімі мы супрацоўнічаем у рамках Еўрарэгіёна «Белавежская пушча”.

– Як дырэктар свята, раскажыце, якая ўжо вядзецца работа па яго падрыхтоўцы?

– Створаны арганізацыйны камітэт, які ўзначаліў старшыня райвыканкама А. М. Таргонскі. Абавязкі намесніка старшыні аргкамітэта выконвае першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Л. Вярсоцкі. На мінулым тыдні адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта, на якім абмеркаваны рабочы план свята і размеркаваны абавязкі сярод арганізацый, якія задзейнічаны ў яго падрыхтоўцы.

– Раскрыйце крыху інтрыгу свята. Што будзе падрыхтавана для свіслачан у гэты дзень?

– Мы плануем рэканструяваць свіслацкі кірмаш, таму аздабленне цэнтральнай плошчы будзе выканана з захаваннем гістарычных элементаў. Шыльды з назвамі пяці галоўных вуліц Свіслачы XVIII–XIX стагоддзяў (Гродзенская, Рудаўская, Брэсцкая, Варшаўская, Мсцібаўская) будуць устаноўлены ў пачатку гэтых захаваўшыхся вуліц у раёне цэнтральнай плошчы. Будзе дзейнічаць, як падчас тышкевічавага кірмашу, пяць пастаялых двароў пад назвамі «Пад Арлом”, «Пад Аленем”, Пад Лебедзем”, «Пад Валом”, «Пад Адзінарожцам”. У дзвюх карчмах, як і ў часы Тышкевіча, бу-дзе ісці гандаль, тут можна будзе перакусіць, пасядзеўшы з сябрамі альбо сваёй сямьёй.

Плануецца прапанаваць стравы беларускай, польскай, яўрэйскай кухняў.

Шэсць гандлёвых радоў будзе аддадзена рамеснікам. Тут адбудзецца кірмаш рамёстваў. Свае вырабы прадставяць народныя майстры раёна і запрошаныя дэлегацыі гасцей. Адметнай асаблівасцю гэтай пляцоўкі павінна стаць наяўнасць сапраўдных ткацкіх станкоў, ганчарнага круга, муфельнай печы. Гандлёвыя рады будуць абсталяваны драўлянымі стэлажамі. Увогуле, мы плануем для стварэння сапраўднай рэканструкцыі апрануць удзельнікаў свята ў аўтэнтычныя касцюмы. А вітаць гасцей кірмашу будуць граф Вінцэнт Тышкевіч і яго жонка Тэрэза Панятоўская.

Шэраг забаў будзе прапанавана для дзяцей: выяздны заапарк, лялечны тэатр, самадзейныя тэатры, батлейка, розныя атракцыёны і гульні.

На пляцоўцы «Шляхецкі праменад” разгарнецца галоўны конкурс свята «Кветкавая феерыя”. Сваё майстэрства тут прадэманструюць прадпрыемствы і ўстановы раёна ў некалькіх намінацыях: кветкавае пано, кампазіцыя, элементы касцюма XVIII–XIX стагоддзяў. Пераможцам, як і належыць, будуць уручаны дыпломы і прызы.

Усё гэта дзейства будзе суправаджацца класічнай музыкай, а таксама тут будзе арганізавана выстава мастакоў.

Весялосці гасцям дадасць гульнёвая пляцоўка «Вясёлы дворык”, на якой можна будзе пазнаёміцца з гульнямі ў старых беларускіх традыцыях.

– Ірына Эдуардаўна, звычайна святы такога ўзроўню маюць свае лагатыпы. Ці ёсць ужо такі ў «Свіслацкага кірмашу”?

– Так, ёсць. Спецыяльна да свята распрацаваны лагатып з выявай вядомага свіслацкага слупа, які ўзвышаўся на гандлёвай плошчы. Слуп вянчаў пазалочаны шар, які быў відны здалёк. Лічылася, што слуп з’яўляецца абярэгам Свіслачы. Гасцінна расчыненыя вароты брамы на лагатыпе сімвалізуюць гасціннасць свіслачан і запрашэнне на свята. Усё гэта размешчана на фоне абрысаў гарадской забудовы даўнейшай архітэктуры, у якіх з лёгкасцю можна распазнаць старадаўнія будынкі цэнтра сучаснай Свіслачы. Плануецца падрыхтаваць для гасцей сувенірную прадукцыю з выявай лагатыпа свята: шарыкавыя ручкі, кубкі, блакноты, пакеты.

– Не магу не спытаць, ці стане гэтае свята рэгулярным на Свіслаччыне?

– Мы мяркуем праводзіць яго штогод. У сувязі з тым, што раз у тры гады ў нас праходзіць фестываль «Гамоняць пушчы беларускія”, то кожны трэці год мы будзем яго сумяшчаць з фестывалем.

Можна яшчэ шмат чаго расказваць пра нашы задумкі, але тады не застанецца неспадзянак для гасцей. Таму я проста шчыра запрашаю жыхароў раёна наведаць гэтае свята і акунуцца ў нашу гісторыю, дакрануцца да традыцый нашага краю. Тым самым мы будзем спрыяць іх захаванню і далейшаму развіццю.

Свіслацкая газета

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Волковыска

Священника из Волковыска снова осудили - за акцию, которую в августе якобы разрешил мэр

Хотите узнать больше? Как говорят и местные жители, и сам священнослужитель, еще 14 августа к горожанам, собравшимся в центре города, выходил председатель Волковысского

Белорусские «Мальдивы» станут доступными для туристов. Белорусам туда по-прежнему нельзя

Хотите узнать больше? Красносельские карьеры около Волковыска, которые еще называют белорусскими "Мальдивами", откроют для безвизовых туристов, правда, посетить их смогут

В Волковыске в колонии произошел пожар. Пострадали трое заключенных

Хотите узнать больше? До прибытия пожарных из опасной зоны спасли двух мужчин. Третьего пострадавшего нашли спасатели.

«Работы нет, вот и уезжают. Кто на заработки, кто - насовсем». Как живут в самом «стареющем» районе страны

Хотите узнать больше? TUT.BY съездил в "умирающий" регион и посмотрел, как там живут молодые специалисты и собираются ли они здесь оставаться, поговорил с активными

«При виде церквей молится». Милиция ищет осужденного, который сбежал с «химии»

Хотите узнать больше? С "химии" в Волковыске сбежал 34-летний гродненец, осужденный за незаконный сбыт наркотиков. Позняк Святослав Чеславович ушел с территории

В Волковыске пожарные спасли щенка, который был полностью покрыт смолой, и сейчас ищут ему дом

Хотите узнать больше? Обнаружили попавшего в беду малыша на свадьбе. Гости, отмечавшие торжество в столовой, заметили около входа непонятное существо в черной липкой

У 33-летнего жителя Волковыска угрозами забрали квартиру, а его самого вывезли в Россию

Хотите узнать больше? Он решился обратиться в милицию, лишь когда главный обидчик оказался за решеткой по другому делу.