Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі» ў гарадскім парку размесціцца Абаранкавы горад (праграма)

25 мая ў Смаргоні адбудзецца ІІ Фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі». Упершыню можна прыняць удзел у выпяканні сапраўдных смаргонскіх абаранкаў.

Асноўная мэта фестывалю – адраджэнне народных традыцый і прэзентацыя Смаргоні як сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, але адначасова ў ім паважаюць і захоўваюць нацыянальную гісторыю, паведамляе «Светлы шлях».

Сёлета на тэрыторыі гарадскога парку размесціцца цэлы Абаранкавы горад, на вулачках якіх кожны зможа знайсці забаву да густу.

Безумоўна, Смаргонь – радзіма абаранкаў. Але сёння такую прадукцыю выпускаюць і іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Многія з іх, дарэчы, не толькі беларускія, але і замежныя, прадставяць свае абаранкі на фестывалі. Усе жадаючыя змогуць паспытаць іх і выбраць лепшыя.

На вуліцы Абаранкавага горада Вучонай збяруцца дзеці. Для іх будуць працаваць атракцыёны, гульнёва-забаўляльныя праграмы, канцэрты, прэзентацыі стартап-праектаў і школьных бізнес-кампаній.

У адкрыцці фестываля, якое адбудзецца ў 11.00 на плошчы Спеўнай, прыме ўдзел беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль «Харошкі». Канцэртную праграму працягнуць творчыя калектывы Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, а таксама фольк-гурт «Лялькі-карпарэйшн».

Цікавай абяцае быць праграма на вуліцы Мядзвежай. Там збяруцца майстры народнай творчасці. Можна будзе не толькі купіць іх вырабы, але і паспрабаваць сябе ў саломапляценні, вышыўцы, ганчарстве, і іншых відах рамёстваў.

Якое ж свята без пачастунку! Для гасцей на вуліцы Смачнай будуць працаваць гандлёвыя кропкі са стравамі беларускай кухні.

ПРАГРАМА ІІ ФЕСТЫВАЛЮ-КІРМАШУ «СМАРГОНСКІЯ АБАРАНКІ»

11.00-12.20 – урачыстае адкрыццё фестывалю-кірмашу «Смаргонскія абаранкі». Канцэрт беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» (стадыён)

10.00-20.00 – выстава-продаж прадпрыемстваў хлебабулачнай галіны, праца вуліцы «Абаранкавай» (вуліца Балыша)

12.00-14.00 – конкурс-дэгустацыя абараначных вырабаў (вуліца Балыша)

10.00-17.30 – канцэртная пляцоўка «Вянок сяброў» (вуліца Балыша)

10.00-20.00 – выстава-продаж майстроў народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйнай народнай творчасці (гарадскі парк, вуліца «Мядзведжая»)

10.00-17.30 – праца вуліцы «Вучонай». Гульні, забавы, канцэртна-гульнёвая пляцоўка, выступленні дзіцячых калектываў Смаргонскага раёна, дзіцячыя атракцыёны, аквагрым, прэзентацыі школьных бізнес-кампаній і стартап-праектаў (гарадскі парк, вуліца «Вучоная»)

10.00-17.30 – праца вуліцы «Арцельнай», стылізаваных арцеляў па вырабу абаранак. Гульнёвыя і тэатралізаваныя дзеі, выступленні самадзейных калектываў Смаргонскага раёна, майстар-класы па вырабу абаранак, дэгустацыя хлеба (гарадскі парк, вуліца «Арцельная»)

10.00-17.30 – праца завулка «Вясёлага». Выступленні тэатраў мініяцюр, жарты, забавы, гульні (гарадскі парк, завулак «Вясёлы»)

10.00-20.00 – праца вуліцы «Смачнай», вулічных кафэ, продаж страў беларускай кухні (гарадскі парк, вуліца «Смачная»)

12.30-17.00 – спартыўныя гульні і забавы, спаборніцтвы «Смаргонскі асілак», кідкі гір на дальнасць, «фермерскі шпацыр», спаборніцтвы «Моц і прыгажосць», фестываль бега «Смаргонская дзесятка» (стадыён)

14.00-18.00 – канцэртная пляцоўка «Плошча Спеўная». Выступленні самадзейных творчых калектываў Смаргонскага, Ашмянскага і Астравецкага раёнаў, канцэрт фольк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (гарадскі парк, амфітэатр)

18.00-18.40 – падвядзенне вынікаў фестывалю-кірмашу (амфітэатр)

18.40-20.30 – канцэрт поп-фольк-гурта «Лялькі-карпарэйшн» (амфітэатр)

Баранки на любой вкус и живой батон. Как в 2017 году в Сморгони прошел фестиваль баранок (фото, видео)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Сморгони

«За рулем должен был ехать другой». Подробности смертельной аварии с маршруткой на МКАД-2

Хотите узнать больше? "Рейс был сложный для водителя", - отметил коллега водителя маршрутки, который вчера попал в ДТП на МКАД-2. Напомним, в этой аварии погибли два 261

В Сморгони выкопали картофелину весом в целый килограмм

Хотите узнать больше? Жительница Сморгони Карина Шимановская вырастила на своем участке картофелину-великана. Женщины поделилась секретом: при посадке картофеля она следит 98

«Пятница и суббота черных цен» в торговых центрах Молодечно и Сморгони! Скидки до 70%!

Хотите узнать больше? «Пятница и суббота черных цен» – синоним выгодных покупок. 23 и 24 августа праздник шоппинга объявляют магазины, расположенные в торговых центрах по 66

Житель Сморгонского района под видом немецких овчарок продавал дворняг

Хотите узнать больше? 50-летний житель Сморгонского района продавал дворняг под видом породистых щенков. Возбуждено дело по ч.1 ст. 209 УК "Мошенничество". 366

В центре Сморгони нетрезвый мужчина угрожал прохожим пневматическим пистолетом

Хотите узнать больше? В центре Сморгони вечером 29 июля нетрезвый мужчина грозил прохожим, что будет стрелять в них из настоящего пистолета. И даже показал оружие. Все 98

У одного из мастеров по вождению в автошколе в Сморгони в анамнезе - 18 нарушений ПДД

Хотите узнать больше? Прокуратура Сморгонского района проверила автошколу ДОСААФ в районном центре и выявила много нарушений. Например, машины, на которых проходило 312

«14 часов сидели, обнявшись». Как родители маленького Яна под операционной ждали, пока врачи сотворят чудо

Хотите узнать больше? Чтобы трехлетний Ян Завацкий из Сморгони мог бегать и прыгать, как все дети, белорусские медики провели в операционной 14 часов. В это сложно 450

С остановками в Молодечно, Сморгони и Гудогае. Из Минска в Вильнюс стал ходить еще один поезд

Хотите узнать больше? Для решения повышенного спроса пассажиров Белорусская железная дорога назначила дополнительный поезд международных линий №809/810 Минск-Вильнюс. 179