Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выйшаў рэгіянальны літаратурны альманах “Новы замак”

Выйшаў рэгіянальны літаратурны альманах “Новы замак”

Першы выпуск літаратурнага альманаха Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” “Новы замак” днямі выйшаў у свет у сталічным выдавецтве “Кнігазбор”. Слонім у ім прадстаўляюць Мікола Канановіч, Янка Саламевіч і Сяргей Чыгрын.

Альманах уключае ў сябе творы 21 аўтара, якія жывуць (альбо жылі) на Гродзеншчыне. Кампазіцыйна кніга падзелена на пяць частак — паэзія, проза, пераклады, крытыка (тут жа — край, дзённікі) і хроніка. Сяргей Астравец, Данута Бічэль, Анатоль Брусевіч, Юрка Голуб, Міхась Губернатараў, Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Юры Гумянюк, Аляксей Пяткевіч і іншыя творцы сабраліся пад адной вокладкай.       

Тэхнічную падрыхтоўку выдання, яго ўкладанне і раздзел “Хроніка” зрабіў пісьменнік і журналіст з Гродна Сяргей Астравец. Прадмовай Сяргея Астраўца “Сфінксы новага замка” і пачынаецца альманах.

Рэдактарам выдання з’яўляецца паэт Юрка Голуб, што досыць сімвалічна. У свой час менавіта Юрка Голуб у бібліятэчцы “Гродзенскай праўды” рыхтаваў штогод літаратурныя альманахі пісьменнікаў Гродзеншчыны “Галасы”. Справа тая рабілася, пачынаючы з 2002 года, пакуль рэдактарам абласной газеты працаваў Іосіф Багіна. Апошні — чацвёрты — выпуск “Галасоў” пад эгідай дзяржаўнай газеты пабачыў свет у 2005 годзе. Потым на пасаду рэдактара “Гродзенскай праўды” была прызначана нехта Бераснева, якая згарнула гэты творчы праект. З таго часу літаратары Гродзеншчыны не мелі такога выдання. І вось паўстаў альманах “Новы замак”, да якога дзяржава ўжо не мае ніякага дачынення.

Прэзентацыя літаратурнага альманаха “Новы замак” павінна адбыцца ў Гродне ў сераду, 27 лютага. Тыраж выдання — 200 асобнікаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме прошел X фестиваль «Весенняя капель»

Хотите узнать больше? В райцентре прошел X фестиваль музыкально-песенного и танцевального творчества воспитанников дошкольных учреждений «Весенняя капель». В этом году он 110

В Слониме массовым праздником отметили день физкультурника

Хотите узнать больше? Красочный и веселый праздник,  посвященные Дню работников физической культуры и спорта, 20 мая прошел  на стадионе «Юность». Его открытие и 38

Фестиваль танца прошел в Слониме

Хотите узнать больше? В четвертый раз в Слониме прошел фестиваль «Spring Dance Fest», участие в котором приняли коллективы из Слонима и Волковысского района. Участники 52

В Слониме обустроили вторую площадку с уличными тренажерами

Хотите узнать больше? Как рассказали в отделе образования, спорта и туризма райисполкома, установка площадки стала продолжением работы, направленной на решение вопросов 58

В Слониме провели велопробег

Хотите узнать больше? В рамках акции «Память» в Слониме прошел велопробег, организатором которого выступили профсоюзная организация, БРСМ и руководство учреждения 78

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 152

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 99

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 135