Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

А хіба такія зарплаты ёсць?

А хіба такія зарплаты ёсць?

Слонімцам прапануюць вакансіі з заробкам меншым, чым пенсія

У мінулым нумары «ГС» шукала слонімцаў, чыя зарплата меншая за пенсію, што атрымлівае сярэднестатыстычны слонімскі пенсіянер — 1 956 153 рублі.

На прызыў карэспандэнта адклікнуўся мужчына, які сам, дарэчы, з’яўляецца пенсіянерам.

—Схадзіце ў адукацыю ці культуру і паглядзіце, колькі там атрымлівае тэхнічны персанал, — прапанаваў слонімец, які патэлефанаваў на рэдакцыйны нумар і назваўся Віктарам. — Сам там працаваў, бо на пенсію цяжка пражыць, і таму ведаю.

Заробак рабочага па комплексным абслугоўванні будынкаў, па словах слонімца, складае ад 1 100 000 да 1 400 000 рублёў.

—Сказаў дачцэ, якую зарплату плацяць, дык яна здзівілася, што такія зарплаты яшчэ ёсць. А я абслугоўваў два будынкі, усю працу выконваў, а дырэктар да таго ж загадала прыбіраць тэрыторыю, гэта значыць, ускласці на сябе абавязкі дворніка. І ўсё гэта за грашы, а не за грошы — шукаюць на дурніцу пенсіянераў, бо нармальны мужчына не пойдзе сёння на такую працу.

Пенсіі сёння, як рэзюмаваў субяседнік, сапраўды іншы раз большыя за заробкі тых, хто працуе.

Каму ў Слоніме прапануюць зарплату меншую за сярэднюю пенсію, паспрабавала высветліць карэспандэнт.
Згодна са спісам вакансій на 21 лістапада, мінімальны заробак у Слоніме прапануюць качагару — 1 млн. 065 тыс. Прадаўцу з вопытам працы і адпаведнай адукацыяй некаторыя наймальнікі гатовы плаціць 1,1 млн., повару без шкодных звычак — 1,5 млн.

Праца памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку ацэньваецца ў 1,2 млн., самога выхавальніка — у 1,7 млн. Сакратар у вясковай школе заробіць 1 млн. 300 тысяч, і, як сказаў карэспандэнту дырэктар гэтай школы па тэлефоне, разлічваць у дзяржаўнай установе на намнога большую суму не прыходзіцца нават пры значным асабістым укладзе работніка і яго стараннасці.

Тэрмінова ў Слоніме патрабуюцца паштальёны за 1,5 млн. Машыніст сцэны ўладкуецца ў тэатр з заробкам 1,6 млн. рублёў. Токару з вопытам працы і электрагазазваршчыку, а таксама заатэхніку дадуць месячнае ўзнагароджанне памерам 1,6-1,8 млн. руб. Вадзіцеляў катэгорыі «В», «С», «Е» запрашаюць на працу за 1,7 млн. Столькі каштуе і праца інжынера-праграміста ў школе.

Найбольш распаўсюджаны заробак, які прапануюць сёння слонімскія работадаўцы, — 2  мільёны рублёў. Такіх двухмільённых вакансій карэспандэнт у спісе налічыла каля ста. Гэта не намнога перавышае памер сярэдняй пенсіі.

Слонімцаў, чые даходы ў некалькі разоў большыя за прыведзеныя лічбы, такія заробкі рассмешаць. Толькі вось качагару ці памочніцы дзіцячага садка, як і многім іншым, будзе не да смеху.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме прошел X фестиваль «Весенняя капель»

Хотите узнать больше? В райцентре прошел X фестиваль музыкально-песенного и танцевального творчества воспитанников дошкольных учреждений «Весенняя капель». В этом году он 41

В Слониме массовым праздником отметили день физкультурника

Хотите узнать больше? Красочный и веселый праздник,  посвященные Дню работников физической культуры и спорта, 20 мая прошел  на стадионе «Юность». Его открытие и 21

Фестиваль танца прошел в Слониме

Хотите узнать больше? В четвертый раз в Слониме прошел фестиваль «Spring Dance Fest», участие в котором приняли коллективы из Слонима и Волковысского района. Участники 44

В Слониме обустроили вторую площадку с уличными тренажерами

Хотите узнать больше? Как рассказали в отделе образования, спорта и туризма райисполкома, установка площадки стала продолжением работы, направленной на решение вопросов 44

В Слониме провели велопробег

Хотите узнать больше? В рамках акции «Память» в Слониме прошел велопробег, организатором которого выступили профсоюзная организация, БРСМ и руководство учреждения 74

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 140

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 89

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 124