Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Слонімец зарабляе ў месяц на 450 буханак таннага хлеба

Слонімец зарабляе ў месяц на 450 буханак таннага хлеба

Намінальны налічаны заробак слонімцаў за студзень-чэрвень склаў 2 566,2 тысячы рублёў (для параўнання: за студзень-травень — 2 489,9 тыс. рублёў). Зыходзячы з гэтых лічбаў, кашалькі слонімцаў пацяжэлі ў ліпені прыкладна на 76 тысяч.  

 

Калі ўтрымаць з гэтай сумы 12% падаходнага і 1% пенсійнага падаткаў, то атрымаецца рэальны сярэдні заробак — а гэта 2 232,6 тысячы рублёў. На гэтую суму жыхар Слоніма можа набыць у краме прыкладна 450 буханак самага таннага чорнага хлеба, так званых “цаглінак”. За савецкім часам на заробак у 120 рублёў рабочы мог набыць прыкладна 650 такіх буханак. Прытым кватэры, адукацыя і медыцынскія паслугі былі бясплатныя.

Сёння ж, каб дасягнуць узроўню праславутых 500 даляраў, слонімцам трэба зарабляць яшчэ амаль столькі ж.

Больш за 500 даляраў, як паведамляе Белстат, атрымліваюць толькі 7% працаўнікоў Гродзенскай вобласці. 62% афіцыйна працаўладкаваных жыхароў Гродзенскай вобласці атрымліваюць заробак ніжэйшы за налічаны па краіне. 

 

А як у іх?

Які сярэдні заробак у кіраўнікоў прадпрыемстваў і чыноўнікаў і ў колькі разоў ён перавышае сярэдні заробак простых працаўнікоў, на жаль, статыстыка не паведамляе. Вядома, што паводле ўстаноўкі аблвыканкама каэфіцыент суадносін заработнай платы кіраўнікоў да сярэдняй зарплаты працаўнікоў не павінен перавышаць 3. Як прааналізаваў нядаўна камітэт эканомікі Гродзенскага аблвыканкама, піша http://grodnonews.by/, ёсць кіраўнікі, які такі падыход праігнаравалі. Іншыя проста павялічылі заробак працаўнікам без уліку росту прадукцыйнасці працы на прадпрыемстве. 

 

 

Рост цэнаў не змяншае абаротаў

Ці мог слонімец, атрымаўшы ў ліпені на 76 тысяч болей, раскашэліцца на лішні кілаграм мяса ці паласавацца двума кілаграмамі заморскіх фруктаў, сказаць цяжка. Цэны толькі ў чэрвені падраслі на 1,8%. З пачатку года, паводле лічбаў Белстата, яны павысіліся на 10,5%. Прадукты харчавання за паўгода падаражэлі на 11,7%. Цана бульбы вырасла на 28,8%, хлеб — на 4,2%, цукар — на 6,8%. Падзешавеў алей — на 0,3%, проса — на 0,4%, марожаная рыба — на 0,6%, яйкі — на 0,9%.

Нехарчовыя тавары за мінулы месяц падраслі ў цане на 0,8%, а з пачатку года — на 6,9%. Лідарам па росце цэн, як азначае афіцыйная статыстыка, стаў бензін (5,3%), канцылярскія прыналежнасці і медыкаменты (21,3%), дывановыя вырабы (1,6%). Плата за камунальныя паслугі падаражэла на 7%.

 

Для даведкі
Месячная мінімальная зарплата за чэрвень складае па-ранейшаму Br1 млн. 47 тыс. 550, часавая мінімальная — Br6 тыс. 210.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Золотые украшения похитили у слонимчанки в поликлинике

Хотите узнать больше? Неудачным вышло посещение местной поликлиники для жительницы Слонима 1964-го года рождения. Головную боль ей доставила пропажа золотых украшений, 34

Скульптуру оленя подарит Свислочи Слоним к "Дажынкам"

Хотите узнать больше? Образ оленя с рогами-ветвями связывают с Древом жизни. Кроме того, рога символизируют солнечные лучи, плодородие. С любовью от слонимчан выполнил 40

Музей в храме. В слонимской синагоге начнутся работы по реконструкции

Хотите узнать больше? Реставрация синагоги в Слониме стала темой предметного разговора во время очередного визита официальной иностранной делегации в райцентр. В ее 82

Ловись рыбка! На Щаре прошел ежегодный турнир по любительскому лову рыбы

Хотите узнать больше? 14 октября на реке Щара в районе деревни Тальковщина прошел ежегодный турнир по любительскому лову рыбы спиннингом «Осенняя Щара 2017». Организатором 72

Артист Юрий Жигамонт встретился со слонимчанами

Хотите узнать больше? 14 октября в актовом зале цетра творчества детей и молодежи (ул. Первомайская,10) состоялась творческая встреча самого известного «дылетанта» 79

«Выбирай сердцем!»: Самый известный «дилетант» Беларуси приглашает на творческую встречу в Слониме

Хотите узнать больше? В октябре в рамках кампании по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний проходит серия творческих встреч с актером и телеведущим Юрием 59

В Слонимском районе сельчанин избил другого костылем

Хотите узнать больше? Два хорошо знакомых местных жителя случайно встретились у магазина и поспорили из-за разницы в зарплатах во время работы в одном месте. Старший из 53

Бойкая торговля шла на выставке-ярмарке в Слониме

Хотите узнать больше? 30 сентября в Слониме прошла выставка-ярмарка сельскохозяйственной продукции.  Традиционно на улицах Оперная и Коссовский тракт,100 (автостоянка в 108