Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аўкцыён сустрэч выдзеліў Слонімскай дзіцячаму прытулку грант на 10 мільёнаў рублёў

Аўкцыён сустрэч выдзеліў Слонімскай дзіцячаму прытулку грант на 10 мільёнаў рублёў

Суму ў 10 мільёнаў рублёў ахвяраваў дабрачынны аўкцыён сустрэч «Мае Сэнс» дзіцячаму прытулку ў Слоніме. Гэтыя грошы пойдуць на рамонт харчаблока дзіцячага сацыяльнага прытулку, а менавіта на куплю пліткі, фарбы і іншых будматэрыялаў, а таксама на набыццё электракіпяцільніка ЭКГ-100, посуду і аплату працы рабочых, паведамляецца на сайце MaeSens.by.

Дабрачынны аўкцыён сустрэч «Мае Cэнс» быў запушчаны 5 кастрычніка 2011 года. Асноўная мэта гэтага праекта — дабрачыннасць, а менавіта дапамога дзецям, якія жывуць у нястачы.

Стаць удзельнікам аўкцыёну, як паведамляецца на сайце, проста. Для гэтага трэба зарэгістравацца, запоўніць міні-анкету, загрузіць фатаграфію. Праз тыдзень, пасля заканчэння таргоў, вы ўжо адпраўляецеся на сустрэчу з карыстальнікам, які зрабіў самую высокую стаўку, а грошы, выручаныя ад продажу вашага лота, ідуць на дабрачыннасць.
За восем месяцаў свайго існавання праект «Мае Сэнс» аказаў фінансавую дапамогу ў памеры 332 000 000 рублёў дзіцячым дамам, дабрачынным фондам, а таксама хворым дзецям, якія маюць патрэбу ў аператыўным лячэнні. Дарэчы, са справаздачамі аб ахвяраваннях можна азнаёміцца на сайце праекта.
Варта дадаць, што ў праекце пастаянна ўдзельнічаюць знакамітыя людзі — акцёры, спевакі, журналісты, бізнесмены і спартсмены, у тым ліку Ларыса Грыбалёва, Герман Цітоў, удзельнікі гуртоў Litesound, Topless, Akute ды іншыя.

—Мы стараемся па магчымасці дапамагаць усім, хто да нас звяртаецца па дапамогу, — сказала ў размове з карэспандэнтам “ГС” дырэктар ААТ “Мае Сэнс” Алеся Абраменка.

Дзіцячы прытулак у Слоніме, па словах Алесі Юр’еўны, меў пільную патрэбу ў рамонце харчаблока. Кіраўніцтва яго адгукнулася на прызыў на атрыманне дапамогі, і прытулак атрымаў грант.

—На жаль, колькасць сацыяльных дзяцей-сірот расце. У Слонімскім сацыяльным прытулку, як ведаю, аказваецца разнапланавая дапамога дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, — дадала субяседніца, — і мы пайшлі ім насустрач.

Нягледзячы на тое, што сістэма грантаў дзейнічае не так даўно, Алеся Абраменка запэўніла, што яны адгукнуцца на просьбы аб дапамозе ўсіх, хто да іх звернецца.

Па пытаннях атрымання грантаў і аказання дапамогі можна звярнуцца на help@maesens.by і патэлефанаваць па нумары +375 29 599 06 33 (МТС). 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме прошел фестиваль «Золотой шансон»

Хотите узнать больше? Воскресным вечером 25 июня, на слонимском стадионе «Юность» прошел фестиваль «Золотой шансон», в котором приняли участие известные российские и 23

У Слоніме праходзіць V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

Хотите узнать больше? Гэта мерапрыемства ўжо стала візітнай карткай Слонімшчыны і сабрала гасцей з усіх абласцей краіны. Сёлета ўдзел у фестывалі, арганізатарамі якога 36

"Слониммебель" поставит партию продукции в Судан

Хотите узнать больше? ОАО "Слониммебель" поставит в Судан пробную партию мебели. Об этом сообщил заместитель председателя концерна "Беллесбумпром" Геннадий Диковицкий во 36

Самые творческие семьи Беларуси соберутся 23-25 июня на фестивале в Слониме

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в Слонимском райисполкоме. Республиканский фестиваль семейного творчества "Живите в радости" является визитной карточкой Слонима, он 84

Велосипедисты проехали через разбитый камень на Слонимщине

Хотите узнать больше? 18 июня в Слониме состоялся веломарафон «К разбитому камню» в рамках кубка Гродненской области по МТБ «Три версты». Участие в мероприятии приняли 50

Хор «Кредо» из Слонима стал одним из лучших на международном фестивале

Хотите узнать больше? В Варшаве проходил III Международный фестиваль полонеза, в котором уже второй год подряд принимал участие слонимский хор польской песни «Кредо» под 45

Слонимские красавицы победили на международном конкурсе-фестивале Fashion Top Modeliukas 2017

Хотите узнать больше? Слонимские красавицы из общественного детско-молодежного объединения «Вита-Стайл» вновь покорили сердца международного жюри. На этот раз юные модели, 94

В Слониме прошел открытый региональный фестиваль «Полонез 2017»

Хотите узнать больше? 3 июня Слоним тринадцатый раз встречал участников открытого регионального фестиваля «Полонез». В этом году на праздник музыки и песни приехали гости 82