Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Пятралевічах вада знікае з калодзежаў

У Пятралевічах вада знікае з калодзежаў

Сёлета жыхары прыгараднай вёскі Пятралевічы сутыкнуліся з вострай праблемай абмялення калодзежаў. У некаторых калодзежах вада знікла зусім, у іншых яе ўзровень апусціўся так, што вядро зачэрпвае разам з вадой донны пясок.

У Пятралевічах вада знікае з калодзежаў

У Пятралевічах вада знікае з калодзежаў

На першыя і другія Пятралевічы засталося ўсяго некалькі калодзежаў, дзе ўзровень вады застаецца больш-менш прымальным. Вяскоўцы напісалі ў райвыканкам ліст, у якім прасілі мясцовы ўлады пракласці ў вёску водаправод.

 

Анатоль Вянскоўскі: “А ў Вішаве людзі з канавы ваду п’юць…”

30 траўня ў Пятралевіцкім клубе прайшоў сход. Да жыхароў вёскі прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады і водаканала на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Анатолем Вянскоўскім, усяго шэсць чалавек.

—Упаў узровень грунтовых вод. Таму ў калодзежах у вас і знікае вада, — патлумачыў Анатоль Вянскоўскі прычыну абязводжвання вёскі на пачатку сустрэчы.

—Дык пракладзіце нам водаправод з Лабазоўкі ці з цаглянага завода, там ёсць рабочая свідравіна, якая ўсяго некалькі дамоў абслугоўвае. Альбо з воданапорнай вежы, што паміж першымі і другімі Пятралевічамі, — наперабой пачалі прапаноўваць людзі.

—Ніхто вам сёння бясплатна водаправод не правядзе. У бюджэце свабодных грошай няма, — адказаў на тое намеснік старшыні райвыканкама.

—А як нам быць, як жыць без вады? — пасыпаліся пытанні з залы.

—Не толькі ў вас існуе праблема з вадой. У Альбярціне, напрыклад, не ва ўсіх дамах ёсць вада, хоць гэта горад. А ў Вішаве людзі з канавы ваду п’юць. Канечне, існуе дзяржаўная праграма “Чыстая вада”. Але на сённяшні дзень толькі ў аграгарадках правялі водаправод за кошт бюджэтных сродкаў. На ўсё ў дзяржаве няма сёння грошай. Таму вашу сітуацыю спачатку патрэбна вывучыць, узважыць. Магчыма, з долевым удзелам з часам правядзем ваду. Для гэтага вам патрэбна будзе стварыць кааператыў, збіраць грошы. Але ж і з нашага боку — аднекуль патрэбна адняць будзе сродкі, каб вам перанакіраваць. Бо, паўтараю, сёння свабодных грошай у бюджэце няма. А пакуль карыстайцеся бутыліраванай вадой, — параіў Анатоль Вянскоўскі.

 

Кошты не пралічаны. Пачалі з нуля

Сход быў прызначаны на 17 гадзін, калі шмат хто з вяскоўцаў яшчэ не вярнуўся з працы. Таму з боку жыхароў вёскі прысутнічала ўсяго каля 40 чалавек, збольшага пенсіянеры. Яны адразу заўпарціліся:

—А колькі будзе каштаваць тая доля? Скуль нам, старым, узяць мільёны рублёў на водаправод? — загула зала.

Аднак ні прадстаўнікі ўлады, ні спецыялісты водаканала не былі падрыхтаваныя адказаць на гэтыя пытанні.

Па словах майстра вытворчага ўчастка водаправодчыкаў, пракладка 1 метра водаправода цяпер каштуе 200 тысяч рублёў. І гэта была самая дакладная лічба. Усю працу паважаная камісія папярэдне ацаніла ў 1,5 мільярда рублёў і ў 100 мільёнаў — кошт праектна-каштарыснай дакументацыі. Аднак пасля Анатоль Вянскоўскі зазначыў, што гэта вельмі ўмоўныя лічбы, трэба, каб усё пралічылі спецыялісты, каб вызначыцца, адкуль найтанней будзе цягнуць у вёску водаправод.

—Пачнем з нуля, — зазначыў намеснік старшыні райвыканкама напрыканцы сходу і запэўніў, што афіцыйны адказ на свой ліст пятралеўцы атрымаюць  не пазней як 24 чэрвеня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Золотые украшения похитили у слонимчанки в поликлинике

Хотите узнать больше? Неудачным вышло посещение местной поликлиники для жительницы Слонима 1964-го года рождения. Головную боль ей доставила пропажа золотых украшений, 34

Скульптуру оленя подарит Свислочи Слоним к "Дажынкам"

Хотите узнать больше? Образ оленя с рогами-ветвями связывают с Древом жизни. Кроме того, рога символизируют солнечные лучи, плодородие. С любовью от слонимчан выполнил 41

Музей в храме. В слонимской синагоге начнутся работы по реконструкции

Хотите узнать больше? Реставрация синагоги в Слониме стала темой предметного разговора во время очередного визита официальной иностранной делегации в райцентр. В ее 83

Ловись рыбка! На Щаре прошел ежегодный турнир по любительскому лову рыбы

Хотите узнать больше? 14 октября на реке Щара в районе деревни Тальковщина прошел ежегодный турнир по любительскому лову рыбы спиннингом «Осенняя Щара 2017». Организатором 73

Артист Юрий Жигамонт встретился со слонимчанами

Хотите узнать больше? 14 октября в актовом зале цетра творчества детей и молодежи (ул. Первомайская,10) состоялась творческая встреча самого известного «дылетанта» 81

«Выбирай сердцем!»: Самый известный «дилетант» Беларуси приглашает на творческую встречу в Слониме

Хотите узнать больше? В октябре в рамках кампании по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний проходит серия творческих встреч с актером и телеведущим Юрием 60

В Слонимском районе сельчанин избил другого костылем

Хотите узнать больше? Два хорошо знакомых местных жителя случайно встретились у магазина и поспорили из-за разницы в зарплатах во время работы в одном месте. Старший из 53

Бойкая торговля шла на выставке-ярмарке в Слониме

Хотите узнать больше? 30 сентября в Слониме прошла выставка-ярмарка сельскохозяйственной продукции.  Традиционно на улицах Оперная и Коссовский тракт,100 (автостоянка в 109