Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Доктар Іван Шэга рэгіструе грамадскую ўстанову “Шэга-медконсульт”

Доктар Іван Шэга рэгіструе грамадскую ўстанову “Шэга-медконсульт”

Слонімскі доктар Іван Шэга стварае грамадскую ўстанову для аказання бясплатных кансультацый па пытаннях аховы здароўя “Шэга-медконсульт”.

—Ва ўпраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама са мной узгаднілі ўжо назву будучай арганізацыі — “Шэга-медконсульт”, пра што сведчыць адпаведная даведка. У Слоніме я знайшоў юрыдычны адрас для рэгістрацыі ўстановы, ёсць статут арганізацыі, іншыя неабходныя дакументы. У бліжэйшыя дні пакет дакументаў перадам на праверку юрыстам, а на наступным тыдні мяркую накіраваць ва ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама на рэгістрацыю. І будзем чакаць выніку, — падзяліўся сваімі планамі ў гутарцы з карэспандэнтам “ГС” доктар Шэга.
—А якія канкрэтна кансультацыі змогуць атрымаць жыхары Слонімшчыны ў “Шэга-медконсульце”?
—Кансультацыі па праблемах і пытаннях аховы здароўя. Плануем тлумачыць людзям не толькі медыцынскія, але прававыя, юрыдычныя аспекты ў сістэме аховы здароўя Беларусі. І сёння чалавек прыходзіць часам да доктара з простым пытаннем: “Куды мне звярнуцца са сваёй бядой?” Будзем адказваць і на такія пытанні. 
—Як Вы плануеце праводзіць кансультацыі і на якой аснове?
—Да нас можна будзе звярнуцца наўпрост, прыйшоўшы на прыём, даслаць пытанні на электронны адрас ці задаць іх па тэлефоне. Усё гэта цалкам бясплатна. Але наша ўстанова зможа, мяркую, займацца і платнымі паслугамі ў межах дзейнага заканадаўства. Падрыхтаваць, напрыклад, чалавеку нейкія дакументы і адаслаць іх адрасату ды іншае, што патрабуе пэўных выдаткаў. У такіх выпадках плата будзе брацца ў памерах, каб пакрыць тыя выдаткі. Але пакуль што казаць пра тое рана. Спачатку патрэбна зарэгістраваць нашу ўстанову.
—Спадзеяцеся, што ўлады пойдуць насустрач у справе рэгістрацыі?
—Са свайго боку мы ўсё для гэтага робім. Рэгістрацыя грамадскай установы “Шэга-медконсульт” адбываецца па спрошчаным, заяўляльным прынцыпе. Паглядзім, наколькі гэта проста, —зазначыў доктар Шэга напрыканцы гутаркі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

Победная вода. В Слониме более 170 юных гребцов разыграли призы республиканского турнира

Хотите узнать больше? На соревнования памяти олимпийского чемпиона Владимира Романовского, почетного гражданина Слонимского района, собрались те, кто связал спортивную 22

У аграгарадку Дзераўная на Слонімшчыне прайшло традыцыйнае свята бульбы

Хотите узнать больше? Штогод напрыканцы верасня пасля збору ўраджая сяляне віншуюць адзін аднаго з добрай бульбай. На святочнае мерапрыемства прыйшлі не толькі мясцовыя 34

У Слоніме заклалі штучную рэзервовую папуляцыю дуброўкі скальнай

Хотите узнать больше? Гэта першая акцыя з цыклу запланаваных на далейшыя гады пад назвай «Зялёныя скарбы Беларусі». – Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 32

Дело об убийстве подростком бабушки и дедушки в Слониме направлено в суд

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель УСК по Гродненской области Сергей Шершеневич. Управление Следственного комитета по Гродненской области 50

Новая жизнь канала Огинского. В Слониме толокой благоустраивают малый канал в парке

Хотите узнать больше? Гидротехническое сооружение, построенное по инициативе и на средства Михала Казимира Огинского в конце XVIII века, столетиями проходило проверку на 60

Ученые создадут резервную популяцию уникального растения в Слонимском районе

Хотите узнать больше? Об этом сообщила заведующая сектором сохранения и возобновления растительных ресурсов Центрального ботанического сада Национальной академии наук 64

На автозаправке в Слониме горел автомобиль

Хотите узнать больше? 9 сентября около 14.44 на автозаправке по улице Брестской в городе Слониме загорелся большегрузный автомобиль, зарегистрированный в Республике 54

Осторожно! Газопровод высокого давления!

Хотите узнать больше? Филиал «Слонимское управление магистральных газопроводов» ОАО «Газпром трансгаз Беларусь» (далее – филиал «Слонимское УМГ») эксплуатирует 100