Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Суд не задаволіў скаргу Івана Шэгі да райвыканкама

Суд не задаволіў скаргу Івана Шэгі да райвыканкама

19 студзеня слонімскі грамадскі актывіст Іван Шэга спрабаваў аспрэчыць у судзе адмову Слонімскага райвыканкама ў правядзенні пікетаў у падтрымку лідара незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Суд не задаволіў скаргу Івана Шэгі да райвыканкама

У верасні, кастрычніку і лістападзе 2011 года Іван Шэга звяртаўся ў райвыканкам з заявамі аб правядзенні ў Слоніме пікетаў з мэтай інфармавання жыхароў Слоніма аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі “Вясна” і яе лідара Алеся Бяляцкага, але райвыканкам тройчы адмаўляў яму пад рознымі падставамі.

Асабліва не абгрунтавана гучала адмова правесці пікет 3 снежня ў гарадскім парку. Тады ў адмове тлумачылася, што месца правядзення пікета не адпавядае рашэнню райвыканкама №152 ад 24.04. 2002 г. аб зацвярджэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. У тым даўнім рашэнні гарадскі парк сапраўды не значыўся месцам правядзення масавых мерапрыемстваў (хаця, натуральна, яны там праводзіліся ўладамі), але ў верасні 2011 года райвыканкам прыняў другое рашэнне, дзе гарадскі парк якраз названы такім месцам. Тым не менш правесці ў парку пікет на пачатку снежня Івану Шэгу адмовілі якраз з такой дзіўнай фармулёўкай.
“Прашу суд прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 25.11.2011 года №02-03/ш-1174 незаконным і абмяжоўваючым мае грамадзянскія правы”, — напісаў у сваёй скарзе ў суд Іван Шэга.
Але і спроба праз суд прызнаць тую адмову неабгрунтаванай поспеху не мела. 
Варта ўзгадаць, што, калі раённы суд у Слоніме не задаволіў скаргу Івана Шэгі, у Мінску жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук пералічыла на рахунак суда Першамайскага раёна грошы, сабраныя беларускімі грамадзянамі ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Паводле “Радыё Рацыя”, 757 мільёнаў рублёў пераведзены ў якасці выплаты шкоды, якую нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі. 
Нагадаем, што 4 лістапада 2011 года судом Першамайскага раёна Мінска кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. 24 студзеня чакаўся разгляд касацыйнай скаргі на гэты прысуд.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие

Новости Беларуси