Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сваё 25-годдзе Слонімскі драматычны тэатр адзначыць разам з гледачамі

Сваё 25-годдзе Слонімскі драматычны тэатр адзначыць разам з гледачамі

Сваё 25-годдзе Слонімскі драматычны тэатр адзначыць 29 сакавіка разам з гледачамі. На свяце артысты прыгадаюць гасцям 300-гадовы шлях развіцця тэатральнага мастацтва горада над Шчарай, пакажуць спектакль “Прымакі” і атрымаюць узнагароды.

Пачатак тэатральнай дзейнасці на Слонімшчыне датуецца 1744–1769 гадамі. Гэта час існавання Слонімскага школьнага тэатра пры езуіцкім калегіуме. Тады ў рэпертуар невялічкай трупы ўваходзілі драмы на рэлігійныя, міфалагічныя і гістарычныя сюжэты.

Ужо ў 1771 годзе тэатральнае мастацтва на слонімскай зямлі імкліва ідзе ўгору дзякуючы вялікаму гетману літоўскаму Міхалу Казіміру Агінскаму, які наладзіў дзейнасць вялікай тэатральнай трупы.
Месцам для дэманстрацыі стаў Дом оперы, пабудаваны ў Слоніме ў 1777–1780 гадах. Яго вялікая сцэна дазваляла здзяйсняць паказы любых спектакляў, опер і балетаў з неабмежаванай колькасцю артыстаў. Масіўныя дэкарацыі ўражвалі: сапраўдныя коннікі і баталіі, водныя феерыі (частка сцэны затаплялася вадой з канала Агінскага і па ёй плавалі лодкі). Тэхнічныя магчымасці дазвалялі зрабіць нават фантаны.

Пазней тэатральнае жыццё горада над Шчарай было менш насычаным, але фактычна амаль не спынялася.

У адзін з лістападаўскіх дзён 1948 года афішы паведамілі аб першым спектаклі “Шляхі-дарогі” толькі што створанага пры раённым Доме культуры тэатральнага калектыву. Спектакль меў поспех сярод слонімцаў і стаў стымулам для артыстаў і рэжысёра. У 1959 годзе драмгурток атрымаў званне народнага тэатра. Пазней калектыў, ужо пад кіраўніцтвам рэжысёра Мікалая Варвашэвіча, стаў лаўрэатам Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных.
25 год таму Слонімскі драматычны тэатр атрымаў той статус, які мае сёння. Калектыў пад кіраўніцтвам рэжысёра Васіля Сяўца вядомы далёка за межамі раёна: трупа часта выступае ў розных кутках рэспублікі.
– Для аўдыторыі, якая не мае ўласнага тэатра, мы даем, як кажуць, ежу для роздуму, – адзначае дырэктар Мікалай Лішык. – Нашы спектаклі выхоўваюць гледача, прымушаюць задумацца, змяніць свае жыццёвыя каштоўнасці.
Звычайна Слонімскі тэатр рыхтуе чатыры – пяць прэм’ер у год. Неўзабаве гледачу прапануюць чарговую прэм’еру – трагікамедыю “Самоубийца” па матывах Мікалая Эрдмана. А да 70-годдзя Перамогі тут паставяць спектакль па п’есе Аляксея Дударава “Не покидай меня”.
Сяргей Чыгрын
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

"Слониммебель" поставит партию продукции в Судан

Хотите узнать больше? ОАО "Слониммебель" поставит в Судан пробную партию мебели. Об этом сообщил заместитель председателя концерна "Беллесбумпром" Геннадий Диковицкий во 28

Самые творческие семьи Беларуси соберутся 23-25 июня на фестивале в Слониме

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в Слонимском райисполкоме. Республиканский фестиваль семейного творчества "Живите в радости" является визитной карточкой Слонима, он 45

Велосипедисты проехали через разбитый камень на Слонимщине

Хотите узнать больше? 18 июня в Слониме состоялся веломарафон «К разбитому камню» в рамках кубка Гродненской области по МТБ «Три версты». Участие в мероприятии приняли 42

Хор «Кредо» из Слонима стал одним из лучших на международном фестивале

Хотите узнать больше? В Варшаве проходил III Международный фестиваль полонеза, в котором уже второй год подряд принимал участие слонимский хор польской песни «Кредо» под 37

Слонимские красавицы победили на международном конкурсе-фестивале Fashion Top Modeliukas 2017

Хотите узнать больше? Слонимские красавицы из общественного детско-молодежного объединения «Вита-Стайл» вновь покорили сердца международного жюри. На этот раз юные модели, 89

В Слониме прошел открытый региональный фестиваль «Полонез 2017»

Хотите узнать больше? 3 июня Слоним тринадцатый раз встречал участников открытого регионального фестиваля «Полонез». В этом году на праздник музыки и песни приехали гости 77

В Слониме прошел ХIII открытый региональный фестиваль «Полонез 2017»

Хотите узнать больше? 3 июня Слоним тринадцатый раз встречает участников открытого регионального фестиваля «Полонез». В этом году на праздник музыки и песни приехали гости 56

Гостями фестиваля "Полонез-2017" в Слониме станут коллективы из Польши и Литвы

Хотите узнать больше? Коллективы из Беларуси, Польши и Литвы примут участие в открытом региональном фестивале "Полонез-2017" в Слониме. Об этом сообщили в Слонимском 70