Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэпартаж з радзімы Леаніда Мальцава

«Чулі, што Леанід Мальцаў стаў галоўным памежнікам?» — пытаемся ў стрыечнага брата ўплывовага генерал-палкоўніка. «Лёня? Ды не, ён жа сакратар у Радзе бяспекі», — не верыць той. «Ужо не сакратар. Цяпер памежнік... Я чытала», — перабівае яго жонка.

Заблытацца ў кіраўнічых пасадах 64-гадовага Леаніда Мальцава проста: міністр абароны — адстаўка — намеснік старшыні Рады бяспекі — зноў міністр абароны — старшыня Рады бяспекі — выканаўца абавязкаў старшыні КДБ — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта...

На фота:  Пустая радзіма

 Адзін з нешматлікіх сілавікоў беларускага паходжання нарадзіўся на Слонімшчыне, зусім блізка ад славутых Жыровічаў, «праваслаўнай Мекі Беларусі», як называюць мястэчка ў турыстычных даведніках.

Назву вёскі Вяценеўка, малой радзімы Мальцава, скланяюць на розны лад. У некаторых крыніцах яна называецца як «Віцінеўка», на непісьменным дарожным указальніку зафіксаваная «Вяценяўка», а ў расійскамоўным навігатары фігуруе вычурная «Веценювка».

Але ўжо праз некалькі гадоў моўнае пытанне можа знікнуць. Калі вымрэ і сама вёска... Цяпер у Вяценеўцы жывуць толькі ў трох хатах, хоць стагоддзе таму тут налічвалася ажно 330 чалавек!

750-старонкавы том слонімскай «Памяці» не пакідае сведчанняў ні пра аднаго «даваеннага» Мальцава ў тых краях. Затое ёсць дзясяткі людзей з прозвішчам Малец. Ці не змянілася прозвішча пад расійскую традыцыю, гадаюць у інтэрнэце? Разгадка аказваецца простай. Бацька міністра, Сямён Данілавіч Мальцаў, нарадзіўся ў Арлоўскай вобласці Расіі.

Знайсці кагосьці з Мальцавых у напаўвымерлай Вяценеўцы не ўдаецца. Тубыльцы раяць пашукаць сваякоў міністра ў суседніх Сучках і Пляшках. Савецкая кампанія па перайменаванні населеных пунктаў на больш мілагучныя адпаведнікі зрабіла іх Коласавым і Партызанаўкай.

 

Дом у Драздах. Фота Сяргея Гудзіліна

 

50 гадоў у вайсковых ботах

У Партызанаўцы мы і знаёмімся з Васілём, стрыечным братам колішняга міністра абароны. «Мы ж з Леанід Сямёнавічам у адной хаце выраслі! — пачынае расповед ён. — У маёй сям’і сямёра чалавек, і іх тады было чацвёра».

«Я ўсё смяюся з яго: як у 14 гадоў у вайсковыя боты абуўся, дык дагэтуль у іх і ходзіш, — усміхаецца Васіль і пралічвае: — Гэта ж ужо 50 гадоў прайшло, як ён паступіў на службу».

У мінскую Сувораўскую вучэльню Леанід з’язджаў ужо з іншай вёскі, з Чамяроў. Цяпер гэта прыгарад Слоніма. Туды бацькі пераехалі, калі Леанід быў зусім малым.

Хата, у якой вырас будучы міністр абароны, стаіць дагэтуль. Цяпер яна пустая: брыгадзір Сямён Данілавіч памёр два гады таму. Ягоная жонка, паляводка Ганна, — значна раней.

Вайсковец-выдатнік

У Чамяры Леанід так і не вярнуўся. Пасля Мінска яго чакала Кіеўская вышэйшая ваенная агульнавайсковая камандная вучэльня, якую беларус скончыў з залатым медалём, служба ў Германіі і на Далёкім Усходзе з перапынкам на вучобу ў маскоўскай Ваеннай акадэміі імя Фрунзе. Яе Мальцаў таксама скончыў на выдатна, як пасля і Вайсковую акадэмію расійскага Генеральнага штаба.

Чаму пайшоў у вайскоўцы? Трэба было дапамагаць гадаваць меншых братоў і сясцёр, тлумачаць сваякі. Зрэшты, вайсковая будучыня чакала і братоў, і пляменнікаў Леаніда Мальцава.

Брат міністра Мікола, напрыклад, даслужыўся да звання падпалкоўніка. Ён прайшоў Афганістан, атрымаў два раненні. Цяпер на пенсіі. Пабудаваў катэдж побач з бацькоўскай хатай.

Другі брат, Уладзімір, быў чыноўнікам на Барысаўшчыне. Сёлета ён памёр, расказваюць сваякі.

«У нашай сям’і ўсе ваенныя, адзін я, як гаворыцца, калгаснік», — смяецца Васіль. Ён працуе трактарыстам у калгасе, выгадаваў дваіх дзяцей, а цяпер разам з жонкай сталі прыёмнымі бацькамі — у дагледжанай хаце бегае чацвёра малых.

Працоўныя поспехі

«Ён жа ведае 15 замежных моваў! Прайшоў і Амерыку, і Афганістан, і Кітай», — хваліцца стрыечным братам Васіль. Гучыць сумнеўна, аднак для беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў нават адна замежная — дасягненне.

А Мальцаў не абмінуў яшчэ і навуковую кар’еру. У канцы 1990-х ён стаў кандыдатам сацыялагічных навук з даследаваннем «Дзейнасць органаў вайсковага кіравання па падтрымцы і ўмацаванні вайсковай дысцыпліны».

А ў сярэдзіне 2000-х напісаў доктарскую работу па паліталогіі «Стратэгія вайсковага будаўніцтва ў Беларусі ў сучасных умовах». Дарэчы, абодва разы генерал-палкоўнік абараняўся ў Маскве.

Вянчае спіс ягоных заслуг гордае званне адзінага ў Беларусі кавалера ордэна Вайсковай Славы.

Наркотыкі ў келіху?

Аднак далёка не заўсёды кар’ера вайскоўца развівалася бясхмарна. Нядаўняя адстаўка мінскага губернатара Барыса Батуры ў жывым эфіры — дробязі ў параўнанні з тым, як з пасады міністра абароны выганялі Мальцава.

Аляксандру Лукашэнку падалося, што Мальцаў выступае перад студэнтамі-медыкамі нецвярозы. Кіраўнік дзяржавы абазваў міністра п’яным і звольніў яго. Што ж адбылося насамрэч?

«Яму нехта падсыпаў наркату ў шампанскае, — перакананы стрыечны брат. — І Лукашэнка зняў яго... Добра, што пасля разабраліся і ўгаварылі Леаніда Сямёнавіча вярнуцца». — «Можа, высветлілася, хто падсыпаў?» — «Ды не, засакрэцілі гэтую справу».

Закладнік становішча ў краіне

Былы дэпутат, вайсковец Валер Фралоў служыў разам з Мальцавым яшчэ на Далёкім Усходзе.

«Маё меркаванне пра яго тагачаснага — гэта вельмі адукаваны, разумны чалавек, які здольны прымаць важныя, стратэгічныя рашэнні. Што адбылося з ім пазней? Напэўна, змяніліся многія падыходы... Многія дасведчаныя кіраўнікі — не толькі Мальцаў — сталі паводзіць сябе нечакана.

Прыязджае Лукашэнка, яны пагаджаюцца: тут я не даглядзеў, тут я не разабраўся... Пасля ў іх пытаешся: як так? Яны сумна адказваюць: ну, вось не змог адказаць, не выйшла... — узгадвае генерал Фралоў. — Хоць разумелі, што ў інтарэсах справы павінны адстаяць сваё меркаванне. А яны гатовыя пагаджацца з чым заўгодна. Гэта і іх бяда, і Лукашэнкі».

«Праз такое «перараджэнне» вертыкалі ўлады змяніўся і Леанід Мальцаў, які калісьці быў мэтанакіраваным падрыхтаваным вайскоўцам, — мяркуе Фралоў. — Хоць як міністр абароны ён глядзеў наперад і спрабаваў прыўнесці многія новыя рэчы».

Часам Мальцаў бывае вельмі жорсткім, заўважаюць людзі, якія сутыкаліся з міністрам.

Не войска, а камерцыя

Сям’я ў Мальцавых невялікая — двое сыноў. Жонка Ніна атрымала медыцынскую адукацыю, а пасля ездзіла за мужам па ўсім свеце.

Аляксей і Дзмітрый не пайшлі шляхам бацькі. «Выбралі камерцыю», — кажа іх дзядзька.

Да выбараў 2006 Мальцавы дабудавалі двухпавярховы катэдж у Драздах побач з паплечнікам Лукашэнкі Уладзімірам Канаплёвым.

За пару гадоў да таго сям’і ўдалося прыватызаваць трох-пакаёўку ў «міністэрскім» доме ў наменклатурным раёне на вуліцы Азгура. Дарэчы, суседнюю кватэру ў гэтым доме займеў Віктар Шэйман.

***

Леанід Мальцаў

Нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Вяценеўка Слонімскага раёна. Скончыў Мінскую сувораўскую вучэльню (1967), Кіеўскае вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню (1971), Вайсковую акадэмію імя Фрунзе (1979), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1992).

Служыў у групе савецкіх войскаў у Германіі, у Далёкаўсходняй вайсковай акрузе. З 1992 — першы намеснік камандзіра 28-й арміяй. У 1994 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. У 1995-1996 — міністр абароны Беларусі. У 1997-2000 — першы намеснік начальніка Штаба па каардынацыі вайсковага супрацоўніцтва СНД. У 2000-2001 — намеснік сакратара Рады бяспекі. У 2001-2009 — міністр абароны, у 2009-2013 — сакратар Рады бяспекі, цяпер старшыня Памежнага камітэта. У 2012 — в.а. старшыні КДБ.

 

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Слониме прошел X фестиваль «Весенняя капель»

Хотите узнать больше? В райцентре прошел X фестиваль музыкально-песенного и танцевального творчества воспитанников дошкольных учреждений «Весенняя капель». В этом году он 72

В Слониме массовым праздником отметили день физкультурника

Хотите узнать больше? Красочный и веселый праздник,  посвященные Дню работников физической культуры и спорта, 20 мая прошел  на стадионе «Юность». Его открытие и 29

Фестиваль танца прошел в Слониме

Хотите узнать больше? В четвертый раз в Слониме прошел фестиваль «Spring Dance Fest», участие в котором приняли коллективы из Слонима и Волковысского района. Участники 48

В Слониме обустроили вторую площадку с уличными тренажерами

Хотите узнать больше? Как рассказали в отделе образования, спорта и туризма райисполкома, установка площадки стала продолжением работы, направленной на решение вопросов 50

В Слониме провели велопробег

Хотите узнать больше? В рамках акции «Память» в Слониме прошел велопробег, организатором которого выступили профсоюзная организация, БРСМ и руководство учреждения 75

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 144

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 92

Слонимская детская школа искусств празднует 60-летие

Хотите узнать больше? Среди ее выпускников –  лауреаты престижных республиканских конкурсов, стипендиаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке 125