Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пікет у падтрымку нашай газеты зноў не дазволілі — якраз маладое пакаленне выходзіць на старт

У Слонімскі райвыканкам нядаўна была пададзена чарговая заяўка на правядзенне ў гарадскім парку пікету за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на "Газету Слонімскую" ў РУП "Белпошта" і мець магчымасць купляць яе ў шапіках "Белсаюздруку".

Праводзіць пікет планавалі ў нядзелю, 17 лістапада. Аднак заяўнік пікету Алесь Масюк 13 лістапада атрымаў з райвыканкама адказ, дзе чарговы раз прагучала адмова ў правядзенні пікету на той падставе, што ў гэты дзень у парку павінна прайсці масавае мерапрыемства “Маладое пакаленне – на старт!”, прымеркаванае да Міжнароднага дня студэнта.

Алесь Масюк у заяўцы на пікет прасіў даць яму дазвол на яго правядзенне ў любы іншы дзень у лістападзе 2013 года, калі 17 лістапада па нейкіх прычынах не будзе магчымасці яго правесці. Нягледзячы на такую просьбу, райвыканкам адмовіў у правядзенні пікету, нічога не прапанаваўшы. 

Нагадаем, што гэта ўжо другая за апошні час адмова ў правядзенні пікету ў падтрымку чытачоў і падпісчыкаў “Газеты Слонімскай”. Першы пікет планавалася правесці яшчэ 29 верасня. Аднак і тады райвыканкам не даў дазволу, абгрунтаваўшы сваю адмову правядзеннем у той дзень у парку крос-віктарыны “Ведай свой край”.

Алесь Масюк з такім рашэннем райвыканкама тады не пагадзіўся і звярнуўся са скаргай у суд Слонімскага раёна. Але суд палічыў, што з боку райвыканкама парушэнняў закона не было.

У судзе тым разам Масюк сцвярджаў, што перад падачай заявы ў выканкам ён праглядзеў афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама і раённую газету,  упэўніўся, што на 29 верасня ніякіх мерапрыемстваў у мясцовых уладаў у парку не запланавана, і падаў на гэты дзень заяўку. Ды пазней раптам высветлілася, што на гэты дзень у парку запланавана правядзенне крос-віктарыны. Масюк мяркуе, што прадстаўнікі мясцовай улады задняй датай унеслі ў план сваіх мерапрыемстваў правядзенне крос-віктарыны ў нядзелю, 29 верасня. Пазней гэтае меркаванне ўскосна пацвердзілася матэрыяламі судовай справы.

Прадстаўнікі райвыканкама прадставілі ў суд план работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама і палажэнне аб правядзенні крос-віктарыны “Ведай свой край”, дзе ў плане было пазначана, што крос-віктарына запланавана на 29 верасня, а ў палажэнні — што яна будзе праходзіць у суботу, 28 верасня.

Праўдападобна, каб не даць дазвол на правядзенне пікету, мясцовыя ўлады ідуць на розныя хітрыкі і нават адмыслова пераносяць свае мерапрыемствы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь кожнаму гарантуе права на правядзенне сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацыяй. Ды вось Алесю Масюку (як і шматлікім незаанжагаваным уладамі грамадскім актывістам) на практыцы гэта права рэалізаваць часцей за ўсё не ўдаецца.

Яшчэ чакае свайго разгляду ў абласным судзе скарга Алеся Масюка на рашэнне, вынесенае раённым судом, а райвыканкам зноў паспеў адмовіць у правядзенні пікету. Аднак проста пагаджацца з такім станам рэчаў Алесь Масюк, па яго словах, не збіраецца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Жировичах прошел детско-юношеский пленэр

Хотите узнать больше? 27 мая в рамках проведения Международной недели художественного образования в агрогородке Жировичи на территории филиала «Жировичская сельская 0

В Слониме прошел X фестиваль «Весенняя капель»

Хотите узнать больше? В райцентре прошел X фестиваль музыкально-песенного и танцевального творчества воспитанников дошкольных учреждений «Весенняя капель». В этом году он 110

В Слониме массовым праздником отметили день физкультурника

Хотите узнать больше? Красочный и веселый праздник,  посвященные Дню работников физической культуры и спорта, 20 мая прошел  на стадионе «Юность». Его открытие и 38

Фестиваль танца прошел в Слониме

Хотите узнать больше? В четвертый раз в Слониме прошел фестиваль «Spring Dance Fest», участие в котором приняли коллективы из Слонима и Волковысского района. Участники 52

В Слониме обустроили вторую площадку с уличными тренажерами

Хотите узнать больше? Как рассказали в отделе образования, спорта и туризма райисполкома, установка площадки стала продолжением работы, направленной на решение вопросов 58

В Слониме провели велопробег

Хотите узнать больше? В рамках акции «Память» в Слониме прошел велопробег, организатором которого выступили профсоюзная организация, БРСМ и руководство учреждения 78

В Слониме на ярмарку вакансий пришли более 30 безработных

Хотите узнать больше? 5 апреля в Центре культуры и отдыха Слонима прошла ярмарка вакансий, организованная отделом государственной службы занятости. На мероприятии ... 152

Адзінаццаты абласны фестываль узорных тэатральных калектываў прайшоў у Слоніме

Хотите узнать больше? Урачыстае адкрыццё традыцыйнага форуму  “Слонімскія цудадзействы” было арганізавана ў вялікай зале Цэнтра культуры і адпачынку, дзе вядучыя 99