Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыць там немагчыма, бо дамы не забяспечаны вадой і каналізацыяй

На Гарадзеншчыне выяўлены недаробкі пасля здачы жылля ў эскплуатацыю

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці абмеркаваны ход выканання сёлетняга задання па ўводзе жылых дамоў. Пры гэтым зроблена выснова, што сітуацыя з якасцю будаўніцтва жылля вымушае жадаць лепшага. Прычым тыя ці іншыя недаробкі альбо яўная халтура часта выяўляюцца толькі пасля падпісання акта аб здачы аб’екта ў эксплуатацыю.

Асаблівую заклапочанасць выклікае прыёмка жылля ў сельскай мясцовасці. Вось якая сітуацыя склалася, напрыклад, у вёсках Рахавічы і Сурынка Слонімскага раёна. 4 чэрвеня г.г. адпаведная камісія падпісала, а 28 чэрвеня райвыканкам зацвердзіў акт прыёмкі па трох з дзесяці жылых дамоў. Праз тры месяцы, 19 верасня, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці наведалі здадзеныя ў эксплуатацыю аб’екты і ўбачылі, што жыць там немагчыма, бо дамы не забяспечаны вадой і каналізацыяй. Акрамя таго, не завершаны работы па вертыкальнай планіроўцы і добраўпарадкаванні, не выкананы водаадвод, што робіць праблематычным, асабліва пры моцных ападках, доступ да жылля і гаспадарчых пабудоў. У жылых памяшканнях — сырасць і цвіль, грыбок, адслаенне фарбавага пакрыцця сцен і столі. І вось у такім стане, пры невыкананні ўсяго комплексу работ, прадугледжаных праектам, і немагчымасці пражывання ў дамах члены камісіі падпісалі акт прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю!

Шмат "касякоў" засталося і пасля прыёмкі дома па вуліцы Агінскага ў абласным цэнтры (ЖБСК-419), дзе генпадрадчыкам з’яўлялася таварыства "Гроднажылбуд": няякасны мантаж унутрыкватэрных электрашчытоў, трэшчыны на міжпакаёвых і ўваходных дзвярных каробках, а таксама па тынкоўцы на сценах і ў вуглавых стыках, шматлікія драпіны на аконных блоках, дэфармаванне ахоўных металічных рашотак на аконных блоках падвалаў.

У гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна нарматыўны тэрмін будаўніцтва 20-кватэрнага дома (ЖБСК-3 "Надзея", падрадчык — таварыства "Дзятлаварамбуд") быў перавышаны больш чым у чатыры разы — 35 месяцаў замест васьмі. Сёлета ў ліпені гэты шматпакутны аб’ект, нарэшце, уведзены ў эксплуатацыю. На жаль, надзея забудоўшчыкаў на належную якасць аддзелачных работ у кватэрах не спраўдзілася. Прыёмачная камісія "не ўбачыла", аднак кантралёры не маглі не заўважыць і няякасную ўстаноўку вокнаў і міжпакаёвых дзвярэй, і ўздуцце лінолеуму, і няроўнае аклейванне шпалерамі.

Таксама з недаробкамі прынялі ў эксплуатацыю і 26-кватэрны сацыяльны дом у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Не былі зманціраваны электрычныя канвектары, у кватэрах аднаго з пад’ездаў адсутнічалі плінтусы — не зрабілі планіроўку газонаў, няякасна выканалі асфальтавае пакрыццё. Усё гэта прыйшлося ўстараняць, зноў жа, пасля падпісання акта ўводу дома ў эксплуатацыю.

Дарэчы, праблемы ўзнікаюць і ліквідацыяй будаўнічых дэфектаў. Напрыклад, у Гродне (ЖБСК-376) у кватэрах былі выяўлены цвіль на дзвярах, трэшчыны па тынкоўцы, няякасна ўстаноўлены балконныя рамы і дзвярныя каробкі. Гэтыя дэфекты неаднаразова пазначаліся пісьмова ў прысутнасці прадстаўніка генпадраднай арганізацыі (трэст "Гроднагарбуд"), аднак на працягу амаль двух месяцаў пасля здачы дома ў эксплуатацыю нічога не рабілася. Таму жыльцы былі вымушаны звярнуцца на "гарачую лінію" Камітэта дзяржаўнага кантролю вобласці. І нават пасля накіравання Камітэтам у канцы жніўня заўваг па гэтым доме ў аблвыканкам падрадчык не прыступіў да ліквідацыі дэфектаў.

Зацягнулася перапіска і наконт яшчэ аднаго дома ў абласным цэнтры (ЖБСК-377), які быў уведзены ў эксплуатацыю сёлета ў ліпені. Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці накіраваў у адрас заказчыка і падрадчыка даручэнне па ліквідацыі недаробак. Атрымалі ад заказчыка адказ, быццам у старшыні жыллёвага кааператыва прэтэнзій да ўпраўлення капітальнага будаўніцтва гарвыканкама няма. Пры гэтым падрадчык (ААТ "Гроднапрамбуд") пацвердзіў наяўнасць недаробак і абавязаўся навесці парадак.

Дарэчы, на пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ўзніклі пытанні не толькі да заказчыкаў і падрадчыкаў будаўніцтва жылля, але і да інспекцыі Дзяржбуднагляду. Чаму застаецца магчымай прыёмка ў эксплуатацыю дамоў з дэфектамі? Чаму няякасная праца далёка не заўсёды спыняецца на стадыі будаўніцтва?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Слонима

В Гродненском областном театре кукол миновала филантропическая елка для ребятенков с куцыми возможностями

Хотите узнать больше? В Гродненском областном театре кукол 14 января прошла благотворительная елка для детей с ограниченными возможностями из Слонимского района. Детям 36

У обитателя Слонима изъяли малокалиберную винтовку Маузер и патроны

Хотите узнать больше? Микроавтобус Volkswagen, стоявший на обочине вблизи деревни Бояры Слонимского района, привлек внимание сотрудников управления оперативного 59

Слонимское бабское душевное училище будет реструктуризировано

Хотите узнать больше? По информации, размещенной на официальном портале Белорусской православной церкви, Синод БПЦ одобрил предложение архиепископа Новогрудского и 87

Праздник для ребятенков. Новогодние елки идут в районах области(Обновляется)

Хотите узнать больше? На Новогрудчине прошел главный новогодний детский утренник. В рамках благотворительной акции “Наши дети” в среду, 27 декабря, в Новогрудке в 189

Павловский коврига из русской печи. Мастер-классы по выпечке коротают на Слонимщине

Хотите узнать больше? В рамках реализации местной инициативы «Возрождение и популяризация нематериального наследия Слонимского района (обряд выпечки Павловских караваев)» 239

Вкупе мы сможем вяще. Теплая встреча в слонимской школе №8

Хотите узнать больше? Доброта не выходит из моды. Искренняя поддержка важна не только тем, кто ее принимает, она согревает сердца людей, которые дарят частичку души 235

Яркие и захватывающие поединки: в Слониме собрались боксеры со всей области

Хотите узнать больше? На протяжении нескольких дней в ДЮСШ № 1 Слонима проходит первенство Гродненской области по боксу. Участие в спортивном мероприятии принимают 239