Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ушанавалі Міхала Валовіча і паўстанцаў 1830-1831 гадоў

У суботу, 3 жніўня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося мерапрыемства па ўшанаванню аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.

Каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які знаходзіцца на парэцкіх могілках, адбыўся імправізаваны мітынг, перад пачаткам якога удзельнікі прачыталі малітву “Ойча Наш”. Мерапрыемства адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка, які распавёў пра змагарны шлях Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Пасля выступілі кіраўнік Партыі БНФ Іван Шэга, літаратар, гісторык і края-знавец Сяргей Чыгрын і іншыя прамоўцы. У сваіх выступленнях слонімцы прыгадвалі паўстанцаў 1830-1831 гадоў і тых, хто паклаў сваё жыццё за свабоду Беларусі.
Трэба адзначыць тое, што напярэдадні мерапрыемства быў абноўлены памятны знак Міхалу Валовічу і яго паплечнікам. На мемарыяльную пліту, якая была пастаўлена ў 2003 годзе, была пакладзена новая пліта. Абнаўленне памятнага знака адбылося дзякуючы фінансавай дапамозе гродзенскага грамадскага актывіста Аляксандра Талерчыка, які родам з вёскі Парэчча, і які некалі напісаў і выдаў кнігу пра родную вёску і пра Міхала Валовіча.
Міхал Валовіч нарадзіўся ў вёсцы Парэчча Слонімскага павета, дзе меў маёнтак і ўласную зямлю. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. 
Пасля паражэння паўстання Валовіч быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю, дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў. Пад уплывам Ю. Заліўскага вырашыў пры-
няць удзел у ваеннай экспедыцыі на тэрыторыю Беларусі і Літвы, каб узняць там сялянскае паўстанне, паколькі паўстанне 1830 – 1831 гадоў было збольшага шляхецкім.
Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Еўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. Па рашэнні Ю. Заліўскага, Валовіч узначаліў слонімска-навагрудскую акругу. 19 сакавіка 1833 г. паўстанцы перайшлі расійскую мяжу і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гродзеншчыне. У атрад Валовіча прыйшлі сяляне з вёсак Парэчча, Вострава і Бардашоў. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме з тым, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстанцаў. Але такія дзеянні ўстрывожылі ўлады. Гродзенскі губернатар Мураўёў даў загад акружыць над Шчарай атрад. Валовіч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але пісталет даў асечку. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гродзеншчыне было арыштавана звыш 150 чалавек. На допыце Валовіч сведчыў, што «хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстанне, каб 
здзейсніць свой намер і вызваліць сялян». 
11 чэрвеня 1833 у Гродне пачаўся судовы працэс. Побач з Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян. Міхал Валовіч быў прысуджаны да пакарання смерцю праз чацвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд — Валовіча павесілі ў Гродне 2 жніўня 1833 года. Астатнія паўстанцы былі сасланы ў Сібір на катаржныя работы, у арыштанцкія роты, на пасяленне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў з Вострава на чале з М. Шыманскім.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Слонима

В хозяйстве под Слонимом дохнет молодняк: "мёртвые души" высчитывают из зарплат сельчан

Хотите узнать больше? Фото: ОНТ В одном из хозяйств в Слонимском районе коров якобы продавали местным жителям, а по факту отправляли в могильник. Вот такие вот «мёртвые

Загадочная смерть девушки в Слониме. Что произошло в многоэтажке по ул. Пушкина?

Хотите узнать больше? Перед падением она попросила соседку закрыть окно и не вмешиваться. Как стало известно...

Праздничный салют на день освобождения Слонима

Хотите узнать больше? 10 июля состоялось возложение гирлянды к памятнику воинам-освободителям от немецко-фашистских захватчиков на улице Первомайской в Слониме.

Лучший женский купальский костюм страны — в Слониме

Хотите узнать больше? Слонимские мастерицы приняли участие в конкурсе купальского костюма «Купаліш і Купалінка», который прошел 7 июля во время республиканского праздника

В Слониме гражданин после наезда поезда остался без руки

Хотите узнать больше? В Слониме молодой человек 1991 года рождения травмирован поездом. Вчера днем гражданин в состоянии сильного алкогольного опьянения сидел на ж/д путях

Сельхозпредприятие в Слонимском районе приукрасило статотчетность о поголовье дойного стада

Хотите узнать больше? Финансовая милиция совместно с прокуратурой Слонимского района выявили факты искажения государственной статотчетности о количестве поголовья дойного

В Слониме дружеские посиделки закончились кражей

Хотите узнать больше? На днях 30-летний слонимчанин лишился крупной суммы денежных средств, сообщили в УВД Гродненского облисполкома. Мужчина распивал спиртные напитки

У почты новоселье. Отделение почтовой связи № 5 Слонимского РУПС открылось обновленным и по новому адресу

Хотите узнать больше? Почтовое отделение прописалось в здании автовокзала по улице Вокзальной, 11. Здесь прошла торжественная церемония открытия, в которой приняли участие