Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Анёл-абаронца Шчучынскага палаца

Пенсіянер Уладзімір ГЛАЗ адважна змагаецца за аднаўленне палаца князя Францішка Ксаверыя Друцка-Любецкага, ініцыятара будовы Аўгустоўскага канала





Такіх, як Уладзімір Іванавіч Глаз зазвычай не любяць мясцовыя чыноўнікі. Праблемаў ад яго шмат. Піша лісты ў аблвыканкам, ездзіць у Адміністрацыю прэзідэнта, раздае школкам і садкам саджанцы грэцкіх арэхаў, патрабуе спыніць разбурэнне старадаўняга палаца… Карацей, не дае чыноўнікам спакойна працаваць: наклікае праверкі, прыцягвае ўвагу грамадскасці. Але калі спытаць у каго ў Шчучыне дарогу да яго дома, то пакажа кожны. І дадасць: "Маладзец наш Іванавіч, дае ім прыкурыць!..”



Ва Уладзіміра Глаза – ахайны дом, вялікая гаспадарка, цэлая плантацыя грэцкіх арэхаў. Сёння Глазу 83 гады.
-- Хутка паміраць ужо, -- кажа ён. – Але ёсць у мяне яшчэ няскончаная справа – трэба дабіцца аднаўлення палаца Друцка-Любецкіх XVIII стагоддзя, перліны нашага роднага Шчучына. Нікому асаблівай справы няма да яго. А я не магу назіраць, як палац гіне. Мой бацька ў князя ветэрынарам працаваў, я на княскім малацэ вырас…



Ксавера Друцка-Любецкага Уладзімір Іванавіч згадвае з расповедаў бацькі.
-- Заробак у бацькі быў 90 злотых – а гэта добрая карова. Працаваў бацька добра - -каровы давалі па 40 літраў малака. Вымя па зямлі цягнулася - -дык чыстымі прасцінамі падвязвалі! Нас, дзетак, было трое. І вось аднойчы спатыкае князь Ксаверы майго бацьку і кажа: "Я ведаю, што вы робіце ў нас ветэрынарным урачом, і два гады ў вас падзяжа няма. З сённяшняга дня будзеце атрымліваць на кожнага дзіцёнка па літру малака штодня”. Я сам асабіста хадзіў – у святы, у выхадныя – заўсёды. Быў такі збанок на тры літры – я прыходзіў на ферму, мне налівалі… Добры быў князь, дзякуй Богу паспеў уцячы на самалёце… А адміністратараў яго ў Сібір саслалі, каго ўвогуле растралялі…
Падыходзім з Уладзімірам Іванавічам да палаца. Ён аточаны будаўнічым плотам, які вось-вось паваліцца. Накрыты добрым новым дахам, вокны – шклопакеты.
-- Два мільёны кожнае каштуе!.. – кажа мне вартаўнік палаца. І вітае Уладзіміра Іванавіча як гаспадара. – Мы тут во як маглі прыбралі, падлогу падмялі…






У сярэдзіне палаца страшны бардзель. Старыя павырываны вконы ляжыць тут жа ў пакоях. Столі правіслі, на іх – старадаўняя прыгожая ляпніна… У холе - -шыкоўная драўляная столь з выразанымі ўзорпамі. Такія ж парталы вакол дзвярэй. Саміх дзвярэй чамусьці няма…
-- Уладзімір Іванавіч, а праўда, што вы і прэзідэнту пісалі? - -пытаюся ў Глаза.
-- І пісаў, і быў у яго!.. Першы раз як паехаў, у 2002 годзе, яго не было – дык мне ў ягоным кабінеце сказалі: не перажывайце, Уладзімір Іванавіч, язжайце дадому, мы вам камісію прышлем. І, слухайце, вярнуўся, а праз колькі дзён прылятае мне пад дом "рафік” – і адтуль выходзяць 6 чалавек, такія важныя, у касцюмах – без фігі не да носа.
-Вы Глаз?

-Вы ездзілі да прэзідэнта?
- Ездзіў!
-- Сядайце, паедзем глядзець палац!
А адзін ззаду ідзе, паглядае на маю дагледжаную хату, і ціхенька кажа: "А я думаў, што тут які бомж ці забулдыга жыве! А ён во які гаспадар!..”
Правёў Уладзімір Іванавіч высокім гасцям экскурсію, тыя надзьмуліся, нахмурыліся і паехалі. Праз месяц – прывозяць бляху на дах, склалі ў дварэ школы №2. Ляжыць яна год, ляжыць два… Пачала псавацца... А ў палацы тым часам дах цячэ, усё абвальваецца… Пачалі працы, знялі стары дах – і стаіць палац. А дождж як даў – пачало заліваць, вады па калена, паркет уздыбіўся, столь прасела…






-- Я як пабачыў, тут жа сабраўся – і ў Гродна да Саўчанкі (старышыня аблвыканкама – Г.Л.) А там на ўваходзе два міліцыянты мяне не пускаюць. Я тады раззлаваўся, кажу: "У мяне дзяржаўныя справы, мая Радзіма прападае!..” Расштурхаў іх (я ж у войску служыў) – і да старшыні. А там якраз нейкая нарада была ў вялікай залі. Я залятаю, старшыня нахмурыўся: "Вам чаго?” А я аж трасуся і кажу: "Спадар Саўчанка, у нас у Шчучыне палац разбураецца, гісторыя нашай Беларусі руйнуецца”. Тады Саўчанка даручыў весці нараду свайму намесніку, а сам пайшоў са мной у кабінет – і ўважліва выслухаў. Затэлефанаваў галоўнаму будаўніку Гродзенскай вобласці: заўтрна дакладзеш! На другі дзень узяліся за працу – і накрылі. Таму Саўчанка – гэта мне як брат родны! Дзякуй яму!..



Аднак увесь панскі паркет у выніку пайшоў на сметнік – а падлогу залілі бетонам… Былі і іншыя праблемы, з якімі Уладзімір Іванавіч другі раз ездзіў да прэзідэнта.
-- Прыехаў я у адміністрацыю. Аляксандр Рыгоравіч, кажуць мне, зараз заняты, прыняў мяне нейкі генерал. Я кажу: "Прашу ў вас дапамогі: панскі палац разбураецца!” А ён адказвае: "Добра, дапаможам. Дамо табе тры бульдозеры і два самазвалы, і не будзе больш праблемы. Пасадзім там лес” Я не стрымаўся! Ты, кажу, сядзіш тут каля прэзідэнта – а табе з такімі развагамі ў калгасе на печы сядзець трэба! Ён ажно збялеў, вочы закаціліся, за валідол схапіўся. Я спужаўся, што ён памрэ зараз -- і уцякаць дахаты!.. Месяц пасля не спаў, баяўся, ш то прыедуць – забяруць…
…Уся гэтая гісторыя нагадвае фельетон. І варта было б усміхнуцца, калі на карце не стаяў бы лёс старадаўняга палаца, які перажыў некалькі войнаў, пабачыў шмат сваімі неакласіцыстычнымі вокнамі. Чыноўнікі лічаць Уладзіміра Глаза ледзьве не апантаным вар’ятам. А мне падумалася: дай Бог кожнаму нашаму палацу і сядзібе такога вось вар’ята. Такога вось анёла-абаронцу.

ЗВАНОК ЧЫНОЎНІКАМ
"Не згадвайце пры мне гэтае імя!..”

Каб даведацца меркаванне шчучынскіх чыноўнікаў адносна рэстаўрацыі палаца, я затэлефанаваў спачатку намесніку старшыні райвыканкама па ідэалогіі Івану САКАЛОВУ.
-- Іван Юльянавіч, я бачу, што шмат што ўжо зроблена: накрыты дах, замененыя вокны. Ці не спыніцца ўсё на гэтым?
-- Мы не ставім задачу спыняць працы. Аднак у гэтым годзе фінансавання няма, і пакуль працы перапыненыя. Галоўнае – што зрабілі дах і адвялі ваду. Мы разумеем, што будынак трэба захаваць.
-- Я ведаю, што калі мянялі дах, дык колькі часу палац стаяў без даху і яго заліла вадой – паркет знявечыўся, столі праселі…
-- А хто гэта вам сказаў?
-- Я сам бачыў.
-- Гэта зацякала да гэтага. Можа, там што і патрапіла ад дажджу… Заўды, калі рамонтныя работы, так можа быць…
-- Іван Юльянавіч, я размаўляў з шчучынцам Уладзімірам Іванавічам Глазам, які актыўна займаецца гэтым пытаннем. Наколькі ён дапамагае мясцовым уладам у справе аднаўлення палаца?
-- А чым ён можа памагчы? Ён звяртаўся да нас: паеду ў Польшчу, арганізуйце візу. Казаў, што пасля гэтага грошы пальюцца вадой на аднаўленне. Арганізавалі – і што? Ніхто нічым не памог…
-- А колькі грошай, дарэчы, ужо пайшло на аднаўленне?
-- Перазваніце начальніку аддзела адукацыі Уладзіміру Раманавічу, ён падкажа. Запішыце нумар…

Тэлефаную Уладзіміру Раманавічу Дубку.

-- Уладзімір Раманавіч, чаму палац перадалі на баланс менавіта аддзела адукацыі?
-- Бо пасля аднаўлення ў ім плануецца зрабіць Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
-- Падкажыце, колькі грошай ужо пайшло на аднаўлене палаца?
-- З 2005 года – 1 мільярд 100 мільёнаў. (Паводле тагачаснага курсу гэта каля 512 тысяч даляраў – Г.Л.). Гэтыя грошы былі выдаткаваныя на падставе рашэння аблвыканкама.
-- І што зроблена за гэты час?
-- Накрыты дах, зроблены вокны, былі працы ў падвальных памяшканнях…
-- А колькі грошай яшчэ трэба?
-- Цяжка сказаць, бо індэксы цэнаў змяняцюцца. Яшчэ патрэбна мільярды тры-чатыры дзесьці. У раённым бюджэце такіх грошай няма. На гэты год было запланавана 1 мільярд. Але пасля грошы былі знятыя вясной, яшчэ пры першым уразанні раённага бюджэту. Каб гэтыя грошы былі, мы б далёка прасунуліся… А такімі тэмпамі мы яго яшчэ гадоў дзесяць будзем аднаўляць.
-- Уладзімір Раманавіч, а дзе падзеліся ўнутраныя дзверы?
-- Тыя, якія не ўяўлялі ніякай мастацкай каштоўнасці, былі вывезеныя на сметнік. А старыя панскія знаходзяцца на рэстаўрацыі.
-- А старадаўні паркет дзе падзеўся?
-- Ён быў у такім становішчы, што апроч печы – нікуды больш не прыдаўся.
-- А паводле маёй інфармацыі, яго сапсавалі пры замене даху…
-- Часткова так… Але ён і так быў у неналежным стане. Ведаеце, калі вайскоўцы ў 1997-98 годзе пакідалі палац, яны шмат нашкодзілі – павыдзіралі плітку, што-нішто з сабой забралі. Дах цёк усе гэтыя гады.
-- Уладзімір Раманавіч, я ведаю, што ёсць у вас такі Глаз…
-- Толькі не ўспамінайце пры мне гэтае імя!..
-- Чаму?
-- Не хачу пра яго нічога слухаць і ведаць! У мяне ад яго адзін негатыў. У яго душа баліць, гэта зразумела. Толькі зрабіў ён надзвычай мала, але прыпісвае ўсе зрухі сабе. Праяўляў ініцыятыву, бударажаў грамадскасць… Крычаў: адкрывайце фонд, я грошы збяру. Адкрылі. Сабралася 3 мільёны рублёў – і тое, дзякуючы шмат у чым нашаму старшыню выканкама. Я не ведаю, што ён дабіваецца -- можа, якія свае пытанні вырашае?..





Надрукавана ў "Звяздзе" ад 24 кастрычніка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучинском районе автомобиль сбил дедушку на велосипеде с 9-летней внучкой на багажнике

Хотите узнать больше? В минувшую пятницу в Щучинском районе автомобиль сбил мужчину, перевозившего на багажнике велосипеда свою внучку. 9-летняя девочка госпитализирована. 44

В Щучинском районе девятиклассник вынес из задымленного дома 44-летнего мужчину

Хотите узнать больше? Девятиклассник из Можейково Владислав Зенкевич вынес из задымленного дома мужчину. Пожар произошел утром 14 мая. 526

Двигатель - от «жигулей», руль - от VW. Кузнец из Щучинского района собрал необычную машину

Хотите узнать больше? Кузнец Армен Васильян из деревни Старовщина, что в Щучинском районе, создал необычный автомобиль. На постройку машины ушло два года, но и сейчас 125

«Ни рыбки, ни жабки». Жители деревни около Щучина хотят вернуть озеро, пропавшее 15 лет назад

Хотите узнать больше? В маленькой деревне Амбилевцы, что в Щучинском районе, серьезная и давняя проблема - примерно 15 лет назад здесь спустили единственное в здешней 407

Под Щучином продается старинная усадьба с прудами и парком по цене комнаты в Минске

Хотите узнать больше? В Щучинском районе продают бывшую усадьбу Костровицких. За старинный дом хозяева просят чуть больше 42 тысяч рублей. 304

В Щучинском районе опрокинулся мотоцикл: водитель в реанимации

Хотите узнать больше? Мотоцикл пострадавший купил за несколько дней до происшествия. Права управления не имеет, так как был лишен его в 2013 году. 222

В Щучине французы обещают сделать интерактивный музей, посвященный Шарлю де Голлю

Хотите узнать больше? В Щучине увековечат память Шарля де Голля. Уже в этом году на здании завода «Автопровод» щучинцы откроют памятную информационную доску, а к 130-й 440