Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зона “хімікаў”

Зона “хімікаў”


Каля 80 асуджаных адбываюць свой тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №31, што знаходзіцца ў Гурнофелі

– Лічба гэта не стабільная, – тлумачыць начальнік атрада старшы лейтэнант міліцыі А.С. Капачоў. – За дзевяць месяцаў бягучага года ўмоўна-датэрмінова вызвалены 16 чалавек. Зразумела, што ўсе яны з ліку тых, хто добрасумленна працаваў, вызначаўся прыкладнымі паводзінамі. А ўвогуле тут людзі самыя розныя – са сваімі няпростымі лёсамі. Хтосьці трапіў сюды амаль выпадкова, хтосьці, саступіўшы з прамой дарогі, ні дзень і ні два ішоў па крывой ды слізкай сцежцы, якая абавязкова прыводзіць у мясціны не вельмі аддаленыя…

Зона “хімікаў”


У папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) адны, як 22-гадовы астрынчанін Алег, трапляюць прама з залы суда: хлопца, як сам кажа, за крадзеж “па п’янцы” асудзілі на тры месяцы “хіміі” (так у народзе празвалі тую паўсвабоду, у якой знаходзяцца насельнікі гэтай спецыфічнай установы). Многія ж па замене рэжыму прыбылі сюды з калоній, ужо адсядзеўшы за “калючкай” ладны тэрмін – за разбой, грабежніцтва і нават забойства.
– У нас хтосьці на год асуджаны, а хтосьці і на ўсе 20! – канстатуе начальнік атрада. – У гэтай “разнашэрснасці” і крыецца вялікая праблема. У кагосьці ёсць магутны стымул хутчэй вярнуцца дамоў, у сям’ю, больш ніколі не паўтараць аднойчы зробленую памылку. А камусьці … проста няма чаго губляць, яго ніхто не чакае, і казённы дом ды двух’ярусны ложак сталі звыклай з’явай.

Зона “хімікаў”


… Андрэй родам з Навагрудка, а ў Гурнофель прыбыў пасля чатырохгадовай “адсідкі” у Ваўкавыскай калоніі. Расказвае, як перад тым працаваў у прыватніка, не аформіўшы дагавора. Той толькі абяцаў разлічыцца за нялёгкую работу: месяцы міналі адзін за другім, а зарплату цынічна не плаціў. У рэшце рэшт, работнік не вытрымаў, узяў абрэз ад паляўнічага ружжа і пайшоў на разборкі да крыўдзіцеля. У выніку – сем год пазбаўлення волі. Канешне, не бессаромнаму работадаўцу, а яму, чалавеку з абрэзам…
Зрабіўшы першыя крокі да выпраўлення, Андрэй пераведзены ў ПУАТ №31 і цяпер тут адчувае сябе амаль на волі. Ёсць жа магчымасць хадзіць без канвою, працаваць, бачыцца з блізкімі, а то і ўвогуле жыць з сям’ёй.
– Хутка паеду ў водпуск, убачу жонку, дачушку, маму, – радуецца Андрэй. – Яны мяне чакаюць, падтрымліваюць. Усе разам мы пераадолеем любыя цяжкасці і забудзем гэты час, як жудасны сон.
Андрэй працуе газаэлектразваршчыкам у ААТ “Васілішкі”. Калі ягоны месячны заробак у Ваўкавыскай калоніі быў, што называецца, сімвалічным, то зараз, пры вылічэннях за абеды, зарплата складае 900 тысяч.
Праца і высокі заробак – добры стымул

Зона “хімікаў”


– Мы стараемся, каб нашы падапечныя мелі магчымасць зарабляць. Гэта таксама добры стымул, каб вярнуцца ў соцыум, – перакананы Сяргей Іванавіч Капуза, начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу №31 упраўлення дэпартамента выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці.
Не сакрэт, што злосных неплацельшчыкаў па Дэкрэце №18 (а такіх тут сямёра) накіроўваюць на высокааплатныя работы. Гэтым нядбайным бацькам, абавязаным вяртаць дзяржаве даўгі за выхаванне дзяцей у інтэрнатах ці прытулках, даецца шанц разлічыцца па рахунках як мага хутчэй. Дарэчы, некаторыя гэта добра ўсвядомілі і, на сумленне працуючы ў жывёлагадоўлі на сучасных МФК, атрымліваюць каля двух мільёнаў рублёў. Было б жаданне ставіць “працоўныя рэкорды”! Тое ж тычыцца і бацькоў-аліментшчыкаў, сярод якіх, на жаль, не так і шмат ахвотнікаў працаваць з агеньчыкам ды вяртаць недададзенае ўласным дзецям.
Найцяжэй – з наркаманамі

Зона “хімікаў”


– Самыя непрадказальныя людзі – гэта наркаманы, – дзеліцца старшы оперупаўнаважаны наглядна-аператыўнай групы Д.В.Жагунь. – Калі на тэрыторыі калоній з наркотыкамі строга, то апынуўшыся ва ўмовах досыць свабоднага рэжыму, такія людзі імкнуцца любой цаной раздабыць “дурман”. Яны не толькі сябе губяць, але і іншых уцягваюць. Лічу, што такім не месца ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Варта было б перагледзець заканадаўства ў бок больш жорсткіх адносін да наркаманаў, – выказвае сваё меркаванне Дзяніс Віктаравіч – нядаўні выпускнік Магілёўскага каледжа МУС.
Яшчэ адзін вялікі галаўны боль супрацоўнікаў ПУАТ №31 – уцекачы. Ахвотнікаў пагуляць у “кошкі-мышкі” з міліцыяй не так і мала. За дзевяць месяцаў з установы збягалі 28 асуджаных. Што чакала іх на волі? Адзін з апошніх “вандроўнікаў” быў вернуты ў “родныя пенаты” на чацвёрты дзень. Кажа, хацеў высветліць адносіны з каханай, якая ўжо цяжарная ад іншага. 30 сутак у ізалятары павінны вярнуць уцекача да адэкватнай ацэнкі сваіх паводзін.
Яшчэ адзін аматар “падарожжаў” узгадвае, як блукаў галодны, начаваў у хмызняках і на вакзале, жыў у страху, пакуль не вярнулі адбываць пакаранне далей.
Ёсць і такія, хто да гэтага часу знаходзіцца “ў бягах”. Адзін з іх ужо паспеў угнаць і разбіць чужую машыну. Зразумела, што і гэтага ўцекача вернуць, ды толькі ўжо, відаць, не ва ўстанову адкрытага тыпу, а акурат за краты, бо цягнецца за ім шлейф новага злачынства.
“Дзе б ты ні знаходзіўся, трэба заставацца чалавекам”

Зона “хімікаў”


Гэтыя мудрыя словы я пачула таксама там, у Гурнофелі, з вуснаў вадзіцеля-дальнабойшчыка, які асуджаны за аварыю з трагічным зыходам.
– Цяжка перажываю тое, што здарылася, – прызнаецца Віктар. – Але ёсць стымул не адчайвацца. У мяне жонка і двое дзяцей. Мы часта бачымся. Я імкнуся нават тут жыць і працаваць, каб мяне паважалі. Вядома, спадзяюся на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Самае галоўнае, што гэта – рэальна…
Бадай, такая пазітыўная мадэль паводзін і светаўспрымання – не адзіны прыклад сярод “хімікаў”. У досыць бадзёрым настроі мы сустрэлі Антона – жыхара Лідскага раёна, які працаваў на трактары ў складзе васілішкаўскай брыгады ЖКГ, што займалася ачысткай прыдарожнай паласы.
– Не хочацца ўспамінаць былое, на два гады за п’яную бойку асуджаны, – неахвотна гаворыць мужчына. – Але

Зона “хімікаў”


што было – тое прайшло. Спадзяюся, больш падобнага не паўторыцца. Вось працую, зарабляю. Грошы атрымліваю нармальныя, а значыць будзе з чаго пачаць, калі выйду на свабоду.
Яшчэ адзін асуджаны нядаўна … ажаніўся. Працуе і жыве ў Васілішках, рэжым не парушае. Кажа, нават калі закончыцца тэрмін, не стане вяртацца ў свой родны Гродна, дзе шмат спакусы. У Васілішках яму падабаецца, і заробак задавальняе.
Калектыў малады, але згуртаваны
Зразумела, што працаваць, а дакладней – служыць у ПУАТ №31, як і ўвогуле ў сістэме дэпартамента выпраўлення пакаранняў, вельмі няпроста. Аднак тая каманда, якая прыйшла працаваць у гэту ўстанову на чале з Сяргеем Іванавічам Капузай, праявіла ўжо і цвёрдасць характару, і адданасць справе, і ўменне арганізаваць выпраўленчы працэс.
– Галоўнае, што нашы падапечныя рэальна могуць зарабіць прыстойныя грошы, “напрацаваць” сабе аўтарытэт чалавека, які жадае быць лепшым і не паўтараць аднойчы зробленых памылак. Мы дзеля гэтага робім усё магчымае, – гаворыць начальнік ПУАТ №31 С.І.Капуза, які далёка не навічок у сістэме ўнутраных спраў, а да нядаўняга часу быў старшым інспектарам аналагічнай установы ў Нарашах.

Зона “хімікаў”


З мая 2011 года Сяргей Іванавіч узначаліў папраўчую ўстанову ў Гурнофелі. Параўнальна нядаўна прыйшлі сюды на службу і памочнікі начальніка ПУАТ В.П. Барыбкін, старшы оперупаўнаважаны Д.В. Жагунь, начальнік атрада А.С. Капачоў, міліцыянер-дзяжурны А.С.Шкляр. На працягу шэрагу гадоў нясуць нялёгкую службу ў гэтай установе памочнікі начальніка Ю.З. Кузьма, В.В. Працкайла, старшы інспектар У.С. Амялевіч.
– У нас у калектыве сплаў маладосці і вопыту, узаемавыручка, жаданне вучыцца адзін ў другога, – падкрэсліваюць супрацоўнікі ПУАТ №31.
– Хачу ў наступным годзе паступаць у вышэйшую школу міліцыі, – цвёрда вырашыў самы юны член калектыву 20-гадовы Алег Шкляр. – Для мяне прыкладам прафесіяналізму служыць Сяргей Іванавіч Капуза – чалавек справядлівы, які ўмее быць патрабавальным да супрацоўнікаў, а з асуджанымі – прынцыповым і строгім. Так і павінна быць.
… Падчас гэтай не зусім звычайнай камандзіроўкі, вобразна кажучы, у “зону хімікаў” мы шмат гутарылі і з людзьмі ў пагонах, і з умоўна вызваленымі, вывучалі быт і брутальныя правілы жыцця гэтай спецыфічнай установы, выслухалі мноства гісторый і перыпетый лёсаў. Зразумела, што жыццё на “хіміі” – не санаторый, але, між іншым, тут сапраўды ёсць усе ўмовы, каб зрабіць “работу над памылкамі”, і выйшаўшы з гэтых сцен, крочыць па жыцці годна. Было б жаданне, былі б сіла волі пераадолець дрэнныя звычкі і мудрасць пачаць сваё жыццё з чыстага ліста.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 56

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 65

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 50

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 146

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 66

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 83

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 65

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 116