Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каб мара стала рэальнасцю

31 мая ў школах заканчваецца навучальны год. Для кагосьці чарговы, а для вучняў выпускных класаў прагучыць апошні званок. 11, 12 чэрвеня пройдуць выпускныя вечары, пасля чаго ў юнакоў і дзяўчат пачнецца надзвычай важны этап у жыцці – уступная кампанія. Пра яе адметнасць у бягучым годзе ішла размова падчас сустрэчы прадстаўнікоў Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра тэсціравання з выпускнікамі школ раёна. Праходзіла мерапрыемства на базе СШ №3 г.Шчучына.

Напачатку сустрэчы К.А.Лідская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, падрабязна расказала аб правядзенні школьных выпускных экзаменаў і правілах правядзення выпускных вечароў. На самых важных момантах уступнай кампаніі засяродзіла ўвагу будучых абітурыентаў Т.С.Юшкевіч, куратар рэгіянальнага цэнтра тэсціравання па Шчучынскім раёне.

4 мая пачалася рэгістрацыя на ЦТ, якая прадоўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. У вобласці рэгістрацыя праходзіць у г.Гродна (па ўсіх прадметах), а таксама ў Ваўкавыску і Лідзе ( па 6 прадметах - з 4 па 14 мая). Зарэгістравацца на ЦТ можна ў любым пункце рэгістрацыі, аднак, калі само ЦТ вы плануеце праходзіць у іншым горадзе, то аб гэтым патрэбна зрабіць неабходную адзнаку.

ЦТ будзе праходзіць з 14 чэрвеня па 29 чэрвеня. Першы ўступны іспыт – беларуская мова. Апошні – геаграфія. Рэзервовы дзень – 4 ліпеня. Калі па ўважлівай прычыне абітурыент не змог прыняць удзел у тэсціраванні у асноўны дзень, то ён павінен зарэгістравацца на рэзервовы дзень у перыяд з 27 па 30 чэрвеня. Аднак прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень можна будзе толькі па адным прадмеце і толькі ў Мінску ў БДУ.

Збіраючыся на тэсціраванне, не забудзьце ўзяць з сабой пашпарт, чорную гелевую ручку. Кошт удзелу ў ЦТ – 10 тысяч рублёў за адзін прадмет.

З 9 па 15 ліпеня будзе праходзіць прыём дакументаў у ВНУ першага патоку, гэта так званыя “сілавыя” ВНУ, а таксама ВНУ культуры і мастацтва.

У ВНУ другога патоку, да ліку якіх адносіцца і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, прыём дакументаў пачнецца 16 ліпеня і завершыцца 25 ліпеня.

Т.С. Юшкевіч звярнула ўвагу выпускнікоў, што на спецыяльнасці сельскагаспадарчага, лесатэхнічнага, медыцынскага, педагагічнага профілю, а таксама культуры і мастацтва, журналістыкі, чыгуначнага транспарту прадастаўляецца мэтавае накіраванне абітурыентам, якія пражываюць у населеных пунктах з насельніцтвам менш за 20 тыс. чалавек.

Сёлета ў ГрДУ імя Я.Купалы аб’яўлены набор на новыя спецыяльнасці. Гэта “транспартная лагістыка”, “упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі”, “інфармацыя і камунікацыя”, “міжнароднае права”, “сацыяльная работа”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы прадугледжаны парадак стымулявання абітурыентаў пры паступленні. Так, абітурыенты, якія набралі па трох прадметах уступных іспытаў 200 балаў і вышэй, пры паступленні на любую спецыяльнасць дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі маюць права прыярытэтнага выбару спецыяльнасці абучэння, калі абітурыент удзельнічае ў конкурсе па групе спецыяльнасцяў. Мае права і на абучэнне па індывідуальным графіку вучэбных заняткаў у адпаведнасці з асабістымі пажаданнямі, права прыярытэтнага выбару навуковага кіраўніка курсавога і дыпломнага праектавання, абучэння ў вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і замежжа на працягу 1-2 семестраў. Іншагароднім абітурыентам, якія маюць па трох прадметах уступных іспытаў 190 балаў і вышэй, пры паступленні на любую спецыяльнасць дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі прадастаўляецца месца для пражывання ў інтэрнаце.

Большасць маладых людзей, якія прысутнічалі на сустрэчы, адзначылі, што ўжо вызначыліся з выбарам будучай прафесіі. Так, гімназіст Аляксей Баравік марыць стаць студэнтам медыцынскага ўніверсітэта. Яго любімымі прадметамі заўсёды былі біялогія і хімія. “Упэўнены, што поспех пры паступленні залежыць ад таго, наколькі грунтоўныя ў цябе веды, і крыху ад удачы. Але на першым месцы ўсё ж - веды!” – перакананы юнак.

Алена Вашчыла, вучаніца 11 класа, жадае вывучаць замежныя мовы. “Я буду здаваць ЦТ па трох прадметах: рускай і англійскай мовах і гісторыі Беларусі. Зараз старанна рыхтуюся. Вельмі хачу ў будучым дасканала валодаць двумя замежнымі мовамі. Для сучаснага чалавека гэта вельмі важна”.

Перад будучымі абітурыентамі выступілі выкладчыкі ГрДУ імя Я.Купалы Г.Ч. Шынкевіч і С.М.Токць, якія далі рэкамендацыі юнакам і дзяўчатам. Іх галоўнае пажаданне маладым людзям – быць працавітымі. Толькі той, хто прыкладае шмат намаганняў, зможа дабіцца сваёй мэты.
Вольга ЦІШКО.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучинском районе под колесами автомобиля погиб велосипедист

Хотите узнать больше? Как рассказали в управлении ГАИ УВД облисполкома, столкновение  произошло в субботу, 18 ноября, в восемь часов вечера возле деревни Баличи Щучинского 21

В Щучинском районе сегодня в аварии погиб велосипедист

Хотите узнать больше? 20 ноября около 9 часов дня возле деревни Буйвичи произошло дорожно-транспортное происшествие, в котором погиб  пожилой велосипедист. Как рассказали 21

В Щучинском районе произошло убийство: тесть не поладил с зятем

Хотите узнать больше? Как сообщили в УВД Гродненского облисполкома, оба мужчины проживали в одном доме. В пятницу, 17 ноября, вечером они употребляли спиртные напитки. 47

В результате лобового столкновения в Щучинском районе пострадали семь человек

Хотите узнать больше? Вчера, 19 ноября, возле деревни Ошмянцы Щучинского района произошло дорожно-транспортное происшествие. Как рассказал главный врач Щучинской 74

На родине Чеслава Немена в Старых Василишках после реставрации зазвучал единственный в Беларуси барочный орган XVIII века

Хотите узнать больше? Его глубокий голос наполнил величественный костел святых апостолов Петра и Павла. Прекрасный благотворительный концерт при финансовой поддержке 52

Минчанка подозревается в смертельном ДТП под Щучином

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области Сергей Шершеневич. Утром 6 ноября водитель одной 71

Как растят чемпионов. В этом году щучинские ребята успешно выступили на молодежном чемпионате мира по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Илья Сырыцкий и Андрей Вороник в составе белорусской национальной сборной успешно выступили на молодежном чемпионате мира по тайскому боксу в 58

Пенсионер погиб при пожаре в своей квартире в Щучинском районе

Хотите узнать больше? Во вторник, 14 ноября, около половины восьмого вечера щучинским спасателям поступило сообщение о пожаре жилого дома в городском поселке Острино. 45