Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нялёгкая вахта міласэрнасці і дабрыні

На ўрачыстасць, прысвечаную 25-годдзю стварэння аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, з’ехаліся сацыяльныя работнікі нават з самых аддаленых населеных пунктаў Шчучыншчыны. Менавіта тым, хто нясе святло і цяпло ў многія дамы, былі адрасаваны ў той дзень асобыя, самыя шчырыя словы ўдзячнасці.

Віншаванні чаргаваліся з музычнымі нумарамі, якія падрыхтавалі для ўдзельнікаў урачыстасці самадзейныя артысты Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Самаадданая праца сацыяльных работнікаў была ацэнена па заслугах: ганаровыя граматы, пісьмы-падзякі, грашовыя падарункі – многія атрымалі ўзнагароды. Не засталіся без увагі і ветэраны службы.

– За чвэрць стагоддзя служба сацыяльнага абслугоўвання на даму набіралася вопыту, расшыралася, – звярнулася да калег і гасцей урачыстасці дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Уладзіміраўна Шанчук. – Некалькі год таму ў цэнтры было толькі тры аддзяленні, цяпер мы адкрываем шостае. Усё гэта стала магчымым дзякуючы сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы і, безумоўна, спецыялістам і сацыяльным работнікам, якія знаходзяцца на перадавой – робяць усё магчымае, каб розныя катэгорыі грамадзян не адчувалі сябе пакінутымі.

Са святам павіншавала віноўнікаў урачыстасці і намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк.

– Час станаўлення службы абслугоўвання на даму прайшоў, – адзначыла Ганна Станіславаўна. – Цяпер неабходна актыўна дзейнічаць. Любая ўлада можа адчуваць сябе жыццяздольнай, калі кожны член грамадства выконвае свае задачы. А работнікі сацыяльнай службы са сваімі абавязкамі спраўляюцца дастойна.

Ганна Станіславаўна падзякавала работнікам за іх працу, цярпенне і высакародства.

Вельмі сімвалічнымі палічыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Міхаіл Міхайлавіч Куц словы з песні “Домік вокнамі ў сад”, якія прагучалі на ўрачыстасці.

– Так і нашы бабулькі, седзячы ў акенцах, чакаюць сацыяльных работнікаў, – сказаў Міхаіл Міхайлавіч. – Людзям патрэбна наша дапамога. І мы павінны працаваць так, каб не падмануць іх чаканняў.
Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучине введена в эксплуатацию отечественная линия сортировки смешанных ТБО

Хотите узнать больше? Ее пропускной способностью 5 тысяч тонн мусора в год. Щучинский РУП ЖКХ смонтировал ее в одном из помещений бывшего военного городка на улице 43

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 58

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 78

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 57

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 158

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 73

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 87

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 68