Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вось такая прадпрымальнасць, або Шафа… і купэ праблем

Вось такая прадпрымальнасць, або Шафа… і купэ праблем
Гісторыю, у якую мне давялося трапіць, прыемнай не назавеш. На жаль, часам прыходзіцца вучыцца на сваіх памылках. Толькі ў даным выпадку гэта і памылкаю назваць нельга, проста ніхто з нас не застрахаваны ад сустрэчы з людзьмі нядобрасумленнымі, якія не адказваюць за свае словы і не выконваюць свае абавязацельствы. А расказаць гэту гісторыю я вырашыла для таго, каб вы, паважаныя чытачы, былі больш абачлівымі і не заўсёды давяралі людзям цалкам і поўнасцю.


Пачалося ўсё яшчэ ў снежні. Я вырашыла ўсталяваць у кватэры шафу-купэ. Знайшла ў газеце аб’яву і патэлефанавала. На другім канцы проваду мяне ўважліва выслухалі і паведамілі, што літаральна назаўтра гатовы заехаць і прыняць заказ. Чаму я звярнулася менавіта да гэтых людзей? Мяне задавальнялі ўмовы: мэблю ў іх можна было заказваць з аплатай у растэрміноўку.
Як і дамаўляліся, вечарам наступнага дня, а было гэта восьмага снежня, двое маладых людзей прыехалі “зняць” памеры. Склалася такое ўражанне, што сваю работу яны імкнуцца выканаць як мага лепш: прапаноўвалі розныя варыянты, раілі, гатовы былі ўлічыць любую заўвагу. На той момант не ўзнікла ні ценю сумненняў, што нешта можа быць не так. Заключылі дагавор. Чытаючы ўмовы, звярнула ўвагу на тое, што ў газетнай аб’яве было ўказана адно прозвішча прадпрымальніка, а ў дагаворы стаяла пячатка з прозвішчам іншага чалавека. Прыёмшчык заказу адразу патлумачыў, што гэтым бізнэсам яны займаюцца з сябрам і тут жа прадэманстраваў мне два пасведчанні: сваё і кампаньёна. Я падпісала дагавор і перадала суму, роўную палавіне кошту шафы. Астатнюю палавіну мне неабходна было ўнесці на працягу двух месяцаў. У дагаворы быў указаны банкаўскі рахунак і некалькі нумароў тэлефонаў. Шафу мне павінны былі прывезці праз дзесяць дзён.
Час ішоў... І пятнаццаць, і дваццаць дзён ужо мінулі... Ад “бізнэсменаў” не было ні слыху, ні духу. Я пачала званіць. Усе тэлефоны былі недаступныя. У дагаворы знайшла нумар, якога ў аб’яве не было. І...дазванілася. Маім суразмоўцам, калі яму верыць, аказаўся кампаньён. Ён пачаў мне тлумачыць, што на вытворчасці ўзніклі нейкія праблемы і прасіў пачакаць дзень-другі.
Праз некалькі дзён, не дачакаўшыся ніякіх вестак, я зноў патэлефанавала. На гэты раз мне даверліва паведамілі, што ўся брыгада (!) п’е, і выканаць мой заказ няма каму. Я не стала настойваць на выкананні заказу і папрасіла вярнуць мне мае грошы, якія заплаціла за палову шафы. Мяне запэўнілі, што гэта – не праблема, што ўжо на наступны дзень мне прывязуць усю суму.
Не лічыла, колькі прайшло дзён. У рэшце рэшт званіць я перастала і пачала думаць, як вярнуць грошы пры дапамозе закона. Паўстала пытанне, куды звяртацца ў такіх выпадках: у міліцыю, у таварыства абароны правоў спажыўцоў ці ў якую-небудзь іншую ўстанову? Спачатку вырашыла высветліць, ці існуе ўвогуле такі прадпрымальнік. У Скідзельскай інспекцыі па падатках і зборах мне пацвердзілі факт яго рэгістрацыі.
Перад тым, як прадпрыняць радыкальныя меры, вырашыла яшчэ раз паспрабаваць “дастукацца” да чалавека. На мае абурэнні прагучала: “Я ж з вамі размаўляю! Не адключаю тэлефон!” У выніку я яго папярэдзіла, што чакаць больш не буду, а звярнуся ў адпаведныя інстанцыі.
На наступны дзень без усякага папярэджання вечарам прывезлі ўнутраную частку шафы. Калі ўсё гэта будзе прымайстроўвацца, ніхто не паведаміў. “Званіце гаспадару”, – кінулі на выхадзе грузчыкі і зніклі. Нікуды званіць я больш не стала. Усялякае цярпенне закончылася. Праз некаторы час прыехалі супер-майстры. Аж чацвёра! Хвацка ўзяліся за работу, і праз гадзіны дзве “унутранасць” шафы была сабрана. Думкамі пра якасць работы ніхто з іх сябе яўна не абцяжарваў.
І тут, на дзіва, аб’явіўся прыёмшчык заказу, у якога мабільны тэлефон стаў ужо даступным, і пацікавіўся, калі можна прывезці і ўстанавіць фасад шафы, каб мне было больш зручна. Я адразу катэгарычна запэўніла, што пакуль не будуць выпраўлены ўсе недахопы, ніякай гутаркі аб устаноўцы фасаду не можа быць увогуле. Усе мае заўвагі былі прыняты, і прагучалі абяцанні, што турбавацца няма пра што, усё будзе зроблена ідэальна.
Даводзіць справу да канца прыехалі двое ўжо знаёмых майстроў. Калі дайшла справа да ўстаноўкі фасаду – зноў узнікла праблема: унутраная частка “выглядвала” з-за дзвярэй. Ад яе трэба было адпілаваць сантыметры тры, а для гэтага дошкі зноў везці ў цэх. Хлопцы пагадзіліся, што брак трэба выпраўляць, але прыняць рашэнне мог толькі сам гаспадар вытворчасці.
Тэлефонная размова з прадпрымальнікам прайшла на павышаных нотах. Ён ніяк не хацеў траціцца на транспартныя расходы. Нават настойваў, каб у дагаворы было адзначана, што я вырашыла змяніць дызайн. Чалавека ніколькі не хвалявала, што справа не ў дызайне, а ў халтуры.
І ўсё ж на сваім я настаяла, нагадаўшы пры гэтым, што прадпрымальнік не мае ніякага права дыктаваць свае ўмовы. Замест абяцаных дзесяці дзён, указаных у дагаворы, прайшло два месяцы!..
Цяпер шафа ўсталявана. Няма сэнсу расказваць пра тое, колькі разоў наведваліся да мяне гэтыя “спецыялісты”, каб давезці дэталь, якой не хапала, ці выправіць недахоп. У рэшце рэшт я з імі развіталася канчаткова. Спадзяюся, назаўсёды!
Ганна МІКЛАШЭВІЧ.

 

Кампетэнтны каментарый
Марыя Станіславаўна Орсік, намеснік начальніка аддзела эканомікі, упаўнаважаны па абароне правоў спажыўцоў райвыканкама:
– Напэўна, большасць спажыўцоў, якія прымаюць рашэнне скарыстацца паслугамі такіх вось прадпрымальнікаў, знаходзяць іх менавіта па рэкламных аб’явах. Ніякай упэўненасці ў тым, што гэта людзі прыстойныя, безумоўна, няма. Невядома ж, як яны працуюць! І, нават, калі састаўляецца дагавор, а састаўляць яго трэба абавязкова, няма ніякага пацвярджэння праўдзівасці даных, якія ўказваюцца.
У дагаворы вызначаюцца тэрміны, на працягу якіх павінны быць выкананы работы. Калі гэтыя тэрміны парушаюцца, спажывец мае поўнае права назначыць выканаўцу новыя тэрміны або даручыць выкананне работ іншым спецыялістам за разумную цану ці зрабіць гэта самастойна і запатрабаваць ад выканаўцы заказу аплаціць панесеныя расходы. Акрамя гэтага, спажывец у такой сітуацыі можа запатрабаваць суразмернага змяншэння ўстаноўленай цаны за выкананне работы. І ўвогуле спажывец мае права скасаваць дагавор і запатрабаваць поўнай кампенсацыі страт, нанесеных яму ў сувязі з парушэннем тэрмінаў выканання работ.
У выпадку парушэння ўстаноўленых тэрмінаў выканання работ выканаўца выплачвае спажыўцу за кожны дзень пратэрміноўкі няўстойку ў памеры аднаго працэнта кошту выканання работ, а калі цана не вызначана – у памеры аднаго працэнта агульнага кошту заказу.
Калі ўзнікаюць спрэчкі наконт якасці выкананых работ, выканаўца павінен правесці экспертызу выкананай работы за свой кошт. Пра месца і час правядзення экспертызы спажыўцу неабходна паведаміць у пісьмовай форме. Калі ў выніку экспертызы будзе ўстаноўлена адсутнасць парушэнняў з боку выканаўцы, спажывец абавязаны кампенсаваць расходы па правядзенні экспертызы. Усе нюансы, звязаныя з гэтым пытаннем, агавораны ў Законе Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”.
Увогуле, хачу сказаць, што мы не павінны саромецца, адстойваючы свае правы. Калі ў такіх сітуацыях узнікаюць спрэчныя пытанні, спажывец павінен звяртацца ў таварыства абароны правоў спажыўцоў або ў суд. Правы чалавека будуць абаронены ў адпаведнасці з законам. Толькі прынцыповыя адносіны да такіх вось “майстроў” дапамогуць навесці парадак у гэтай сферы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 53

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 63

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 49

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 143

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 65

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 82

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 65

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 116