Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння

Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння

Урачыстасці прайшлі сёння ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі. У яго ўтульнай зале знакавая дата аб'яднала людзей розных прафесій і роду заняткаў, маладых душой і моцных духам, працавітых і творчых, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.
Сёння ветэранская сям'я раёна – гэта звыш 12 тысяч чалавек, у тым ліку 20 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 450 ветэранаў Узброеных Сіл, 244 воіны-інтэрнацыяналісты, а таксама вялікая кагорта ветэранаў працы і іншыя катэгорыі грамадзян. Усе яны аб'яднаны ў 38 "пярвічак". Гэтыя паважаныя людзі прысвяцілі сваё жыццё працвітанню нашай Радзімы, з дня ў дзень даказваюць, што быць актыўным і запатрабаваным можна ў любым узросце. Многія з іх знаходзяцца ў цэнтры жыцця раёна і сваіх працоўных калектываў, пастаянна на сувязі з маладым пакаленнем – піянерыяй і БРСМ, супрацоўнічаюць з прафсаюзамі і іншымі грамадскімі арганізацыямі.
Ад раённага выканаўчага камітэта і сябе асабіста павіншавала прысутных і ўсіх ветэранаў раёна, пажадала здароўя, даўгалецця і зямных даброт намеснік старшыні райвыканкама Г.С. Хвядзюк.
За тры дзесяцігоддзі нязменным засталося адно – імкненне людзей паважанага ўзросту займаць актыўную жыццёвую пазіцыю, прымаць непасрэдны ўдзел у сацыяльных працэсах, быць у цэнтры падзей і жыцця, – адзначыла Ганна Станіславаўна. – Сёння ветэранская арганізацыя з'яўляецца адной з самых уплывовых грамадскіх структур як па колькасці, так і па ступені фарміравання духоўна-маральных устояў. Ні адна значная падзея ў жыцці раёна не абходзіцца без нашых дарагіх ветэранаў.
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння


 Ветэраны – гэта сплаў неацэннага вопыту і мудрасці, узор цвёрдасці перакананняў і нязменнасці маральных прынцыпаў, грамадзянскасці і патрыятызму, прыклад таго, як трэба жыць і працаваць, падкрэсліла Ганна Станіславаўна. Яна нагадала, які вялікі ўклад зрабілі ветэраны, у тым ліку ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, каб наша краіна засталася незалежнай, квітнеючай, астраўком міру і спакою, дасягнула значных вышынь у эканамічным развіцці.
Словы шчырага прызнання і падзякі за вялікі след, які ветэраны пакінулі і пакідаюць у жыцці і гістарычным летапісе Шчучыншчыны, выказаў ад імя дэпутацкага корпуса старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі:
Мы ўдзячны вам за актыўную жыццёвую пазіцыю і за дапамогу ў вырашэнні задач, якія стаяць перад органамі ўлады і кіравання раёна, перад грамадскасцю і насельніцтвам. Паверце, голас раённай ветэранскай арганізацыі гучыць дастойна, мы яго будзем чуць заўжды.
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння


У сваю чаргу старшыня Шчучынскай раённай ветэранскай арганізацыі Э.С. Дзікевіч падзякаваў за клопат аб ветэранах вайны і працы, за дапамогу ў вырашэнні жыццёвых праблем людзей сталага веку старшыні райвыканкама С.В. Ложэчніку і яго намесніку Г.С. Хвядзюк, старшыні раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскаму, а таксама кіраўнікам сельвыканкамаў, арганізацый і прадпрыемстваў.
Днём нараджэння адной з самых аўтарытэтных і згуртаваных грамадскіх структур стаў сакавік 1987 года, нагадаў Эдмунд Станіслававіч. Ён назваў прозвішчы людзей, якія стварылі ядро ветэранскага руху на Шчучыншчыне. Гэта ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны А.Д. Змудзяк, У.С. Лятохін, І.Ц. Осіпаў, М.М. Белякоў, М.В. Сасноўскі, М.Я. Хутаранскі і многія іншыя іх таварышы. Памяць пра іх воінскую мужнасць і працоўныя справы жыве і сёння.
"Галоўнае – не старэць душой" – такім прынцыпам кіруецца сам ветэранскі апякун і запальвае сваім энтузіязмам паплечнікаў. За тры дзесяцігоддзі ветэранская арганізацыя пасталела і памаладзела адначасова. Яе рады пастаянна папаўняюцца ініцыятыўнымі і энергічнымі людзьмі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці раёна, клапоцяцца пра дабрабыт і адпачынак прадстаўнікоў старэйшага пакалення, з'яўляюцца захавальнікамі гістарычнай памяці, прымаюць удзел у патрыятычным выхаванні моладзі. Гэта В.М. Анашкін, Л.М. Іваноўская, Д.К. Рэвера, Я.Б. Капіца, Н.П. Ліпская, Я.У. Белаводская, М.І. Вінчэўская, Н.А. Яцкевіч і многія іншыя.  А яшчэ ветэраны ствараюць клубы па інтарэсах, прымаюць удзел у акцыях, ездзяць на экскурсіі, адгукаюцца на цікавыя ініцыятывы БРСМ, піянерыі, прафсаюзаў і іншых грамадскіх суполак, падкрэсліў кіраўнік ветэранскай арганізацыі.
У ветэранскай арганізацыі шмат надзейных партнёраў, аднадумцаў і сяброў. Раздзяліць радасць знакавай падзеі прыйшлі сёння старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ю.Т. Пашук, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і лідар РА РГА "Белая Русь" Г.Ф. Шандроха, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г.В. Вашчыла, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.Г. Амшэй, першы сакратар РК БРСМ А.С. Богдзель, намеснік начальніка ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне А.І. Навіцкі, дырэктар ТЦСАН С.У. Шанчук, ваенны камісар Шчучынскага раёна А.Г. Гайдук і іншыя службовыя асобы. Усе яны аднадушныя ў тым, што слова ветэранаў заўжды надзвычай важкае, а парады -- мудрыя і своечасовыя, і разлічваюць на працяг супрацоўніцтва.
Актывістам ветэранскай арганізацыі былі ўручаны Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы райвыканкама і райсавета дэпутатаў, абласнога савета ветэранаў, прафсаюзаў, РА РГА “Белая Русь”, РК БРСМ, а таксама падарункі і кветкі ад арганізацый. Прымаючы іх, паважаныя людзі абяцалі яшчэ доўга быць карыснымі грамадству і краіне.
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння

У гэты знамянальны дзень ветэранаў парадавалі сваёй творчасцю прызнаныя шчучынскія "салаўі", энтузіясты сцэны Ігар і Галіна Будзько, Анастасія Селішчава і Дзмітрый Паварго, Алёна Варонік і юная "зорачка" Даша Мядведзева...
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння

Што ветэранская арганізацыя – гэта яшчэ і скарбніца талентаў, пацвердзіла выступленне хору ветэранаў працы і Узброеных Сіл Шчучынкага ЦКіНТ пад кіраўніцтвам Г.А. Панова, а таксама песенная імправізацыя ля мікрафона І.Э. Ліхарая і вершаваныя радкі І.П. Рэкеды.
Не хавалі слоў удзячнасці за прыгожае свята актывіст ветэранскага руху В.Г. Салалайка, ветэран вайны, працаўніца тылу В.Р. Маслава і многія іншыя ўдзельнікі ўрачыстасці.
Шчучынская раённая ветэранская арганізацыя адзначыла 30-годдзе з дня свайго стварэння
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 15

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 13

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 45

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 67

Щучин готовится отметить свое 500-летие

Хотите узнать больше? По идее, щучинцы должны отмечать 480-летие города. Но вскоре после громкого празднования 470-летия из Российского государственного архива древних 136

В Щучине прошла ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На ярмарку вакансий, которая прошла в Щучине в отделе государственной службы занятости, обратилось около тридцати безработных, семнадцать из них 147

Новый трехэтажный дом построили в городском поселке Щучинского района

Хотите узнать больше? Ключи от квартир получили работники ОАО «АгроГЖС» в городском поселке Острино. Новый трехэтажный 21-квартирный дом по улице Слатвинского украсил 120

В Щучине открылась фотовыставка, посвященная Швейцарскому Красному Кресту

Хотите узнать больше? Швейцарский фотограф Стефан Маурера, иллюстрирующий деятельность этой общественной организации в Беларуси, "подсмотрел" и запечатлел поистине 114