Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

32 ідэі “Сяльчанкі”

Голосов пока нет

32 ідэі  “Сяльчанкі”

Біяграфія ў пярвічкі невялікая – дзейнічае яна менш за два гады. Аднак пра яе справы вядома ўжо далёка за межамі аграгарадка Васілішкі – месца яе “прапіскі”.

– На рахунку “Сяльчанкі” шмат добрыў спраў, – зазначае старшыня пярвічкі Ядвіга Чаславаўна Шырокая. – У нас згуртаваліся настолькі актыўныя і ініцыятыўныя жанчыны, што ідэі проста віруюць, і многія з іх мы ўжо ажыццявілі. Напрыклад, арганізавалі курсы, каб вяскоўкі асвойвалі камп’ютар і вывучалі англійскую мову. У пярвічцы дзейнічаюць клубы па інтарэсах: хтосьці вышывае, хтосьці асвойвае кветкавы дызайн і г.д. Сельскія жанчыны хочуць зрабіць сваё жыццё цікавым, разнастайным і прыкладваюць для гэтага шмат намаганняў.

Нядаўна Я.Ч. Шырокая з задавальненнем дзялілася са сваімі каляжанкамі ўражаннямі ад паездкі ў сталіцу на семінар-трэнінг “На шляху да ўтварэння ўплывовай арганізацыі”. Разам з ёй у семінары ўдзельнічалі яшчэ дзве шчучынскія актывісткі – старшыня раённага савета жанчын С.У. Шанчук і яе намеснік М.Я. Ціцяк, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Цікава было прадстаўніцам Шчучынчыны сустрэцца і абмяняцца вопытам работы са старшынямі пярвічак “Сяльчанкі” з розных куткоў Беларусі, даведаліся яны таксама, як і чым жывуць сельскія жанчыны еўрапейскіх краін. Госця з Нідэрландаў Анке Вервард – дырэктар асацыяцыі сельскіх жанчын – расказала пра дзейнасць арганізацыі з 80-гадовай гісторыяй, якая аб’яднала 46 тысяч сельскіх жанчын. Удзел у семінары прыняў і вядомы еўрапейскі эканаміст Юп Вандэр Фліп. Ён расказаў, як дапамагае ствараць бізнэс-праекты сельскім жанчынам, якія хочуць арганізаваць сваю справу.
Удзельнікі семінара дзяліліся поспехамі і напрацоўкамі сваіх пярвічак, стваралі праекты будучага – планавалі работу арганізацый да 2017 года. Дарэчы, пэўную цікавасць выклікаў і праект васілішкаўскай пярвічкі.

На шляху да стварэння ўплывовай арганізацыі яшчэ шмат чаго прадстаіць зрабіць – з такой устаноўкай развітваліся ўдзельнікі семінара. Дзейнічаць трэба неадкладна – пастанавілі мясцовыя актывісткі “Сяльчанкі” і вырашылі правесці ў Васілішках семінар па кветкаводстве. Акрамя членаў пярвічкі на семінар, які пройдзе 29-30 верасня ў Васілішках, запрашаюцца жанчыны, для якіх развядзенне кветак стала любімым захапленнем. Вас чакае сюрпрыз: вопытам развядзення дэкаратыўных раслін і ў прыватнасці цыбульных кветак падзеляцца замежныя госці – супружная пара з Нідэрландаў. Так што, паважаныя жанчыны, “Сяльчанка” чакае вас у Васілішкаўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Не пакіньце дома і цікавую ідэю.

Ала УЛАДЗІМІРАВА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 43

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 29

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 31

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 52

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 78

Щучин готовится отметить свое 500-летие

Хотите узнать больше? По идее, щучинцы должны отмечать 480-летие города. Но вскоре после громкого празднования 470-летия из Российского государственного архива древних 145

В Щучине прошла ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На ярмарку вакансий, которая прошла в Щучине в отделе государственной службы занятости, обратилось около тридцати безработных, семнадцать из них 166

Новый трехэтажный дом построили в городском поселке Щучинского района

Хотите узнать больше? Ключи от квартир получили работники ОАО «АгроГЖС» в городском поселке Острино. Новый трехэтажный 21-квартирный дом по улице Слатвинского украсил 126