Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад адным дахам

Пад адным дахам

Адміністрацыйны будынак, у якім знаходзіцца Ракавіцкі сельскі Савет дэпутатаў, у нейкай ступені ўнікальны. Справа ў тым, што пад адным дахам тут працуюць ... ажно 6 арганізацый. Акрамя органа ўлады пярвічнага ўзроўню, сталую прапіску маюць комплексны прыёмны пункт, ФАП і магазін. На арандуемых плошчах аказваюць свае паслугі аддзяленне паштовай сувязі і электрасувязь.

 

Пад адным дахам

– Такое кампактнае добрасуседства найперш на руку мясцовым жыхарам, – заўважыў старшыня Ракавіцкага сельвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Васільчык перад тым, як запрасіць сваіх калег – старшынь пассельвыканкамаў – прайсці ўнутр будынка і пазнаёміцца з работай так неабходных на вёсцы службаў. Дарэчы, усе яны і сталі аб’ектамі раённага семінара-практыкуму. Тэма яго – “Аб сумеснай рабоце Ракавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, кіраўніцтва арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па сацыяльна-эканамічным развіцці населеных пунктаў і гаспадарчых тэрыторый”. А мэту правядзення падобнага мерапрыемства абазначыла намеснік старшыні райвыканкама Ганна Станіславаўна Хвядзюк:

 

– Мы сабраліся не толькі пачуць і пабачыць цікавы ракурс у арганізацыі работы сельвыканкама, але і прымяніць яго потым на ўласнай практыцы.

 

Пад адным дахам

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што многія пассельвыканкамы раёна – гэта кладоўка вопыту ў самых розных напрамках дзейнасці, а арганізацыя іх працы можа стаць узорам не толькі мясцовага маштабу. Тым не менш, старшыні – удзельнікі семінара ўважліва паставіліся да ўбачанага ў Ракавічах. З веданнем справы задавалі пытанні А.А. Васільчыку і яго бліжэйшай памочніцы – кіраўніку спраў сельвыканкама В.Я. Ладыга. У прыватнасці, калі размова зайшла аб выкананні адміністрацыйных працэдур, сышліся на думцы, што ў пассельвыканкамах павінны ведаць аб рэгістрацыі спадчыны, што знаходзіцца на іх тэрыторыі, нават калі сама працэдура праводзіцца ў горадзе.

 

У суседзях у сельскага Савета – аддзяленне паштовай сувязі. З яго работай гасцей пазнаёміла загадчык С.М. Заенчкоўская. У “арсенале” паштавікоў, адзначыла яна, больш за 40 паслуг, якія аказваюцца насельніцтву. І не толькі спрадвечна паштовых, але і многіх іншых, прадыктаваных часам. Так, вялікім попытам карыстаецца камп’ютар з выхадам у інтэрнэт. Калектыў з чатырох чалавек працуе зладжана. Добра спраўляецца з вытворчымі заданнямі. Гэты аспект падкрэсліў і начальнік РВПС У.Т. Федасевіч, які прымаў удзел у семінары.

 

Пад адным дахам

У жыхароў сельсавета, а гэта 760 чалавек, палавіна з якіх пенсіянеры, вельмі запатрабавана мясцовая медыцына – два ФАПы. У адзін з іх – Ракавіцкі – нядаўна прыйшла на працу малады спецыяліст, выпускніца Слонімскага медвучылішча Кацярына Рудзянкова. Яна расказала ўдзельнікам семінара, што месцам работы задаволена, цёпла прынялі яе і сельсавецкая ўлада, і мясцовыя жыхары. Кабінеты для работы прасторныя, усё неабходнае ёсць. Кацярына Аляксандраўна паведаміла, што валодае сумежнай спецыяльнасцю – масажыста і гатова прымяніць свае навыкі.

 

Эфектыўнасць работы комплекснага прыёмнага пункта значна ўзрасла, калі ён перабраўся ў гэты адміністрацыйны будынак. “Два мільёны выручкі ў месяц заўсёды ёсць”, – патлумачыла прыёмшчык заказаў І.Ф. Сідаровіч адказваючы на пытанне пра запатрабаванасць у вяскоўцаў бытавых паслуг.

Пяцьдзесят мільёнаў рублёў у месяц – такі ўклад мясцовага прадуктовага магазіна ў капілку тавараабароту райспажыўтаварыства. Тут працуюць два прадаўцы, якія сочаць, каб асартымент тавараў не саступаў таму, што ёсць у гарадскіх гандлёвых кропках.

Чыста, прасторна, утульна ва ўсіх памяшканнях, што займаюць гэтыя запатрабаваныя ў вяскоўцаў арганізацыі. Але асаблівая вартасць такой дружнай суполкі пад адным дахам – зручнасць для наведвання людзьмі. Прыйшоўшы ў сельсавет па даведку, вясковец не абміне пошту, змерае ціск на ФАПе, набудзе прадукты ў магазіне... І пойдзе задаволены дамоў.

– Прынцып дзейнасці ўлады – зрабіць так, каб чалавеку было лепш, – падкрэсліла на семінары Г.С. Хвядзюк.

Што ж, рашэнне аб такім комплексным выкарыстанні будынка канторы СВК “Ракавічы” пасля далучэння яго ў 2008 годзе да СВК “Орля” і было прынята з улікам названай канцэпцыі.

У гэты ж дзень удзельнікі семінара пабывалі ў Свята-Ражства-Багародзічнай царкве, дзе знаходзіцца Цудатворная Ракавіцкая ікона Маці Божай, наведалі каплічку і калодзеж са святой вадой. Пра гісторыю храма і Цудатворнага абраза паведаў настаяцель храма айцец Аляксандр.

Інфармацыяй аб арганізацыі вольнага часу вяскоўцаў падзялілася дырэктар сельскага Дома культуры Ж.Ч. Рыбак. У прыватнасці, яна адзначыла запатрабаванасць такой формы работы як свята вёсак.

520 чытачоў наведваюць мясцовую бібліятэку, кніжны фонд якой – звыш 8 тысяч экзэмпляраў. Гэтыя лічбы прывяла загадчык установы Л.А. Краснік.

Абноўленымі, светлымі класамі і калідорамі сустрэла школа. А дакладней – вучэбна-педагагічны комплекс “Ракавіцкі дзіцячы сад – агульнаадукацыйная школа”. Новае аблічча ўстановы – яе рамонт – каштаваў 2 мільярды 400 мільёнаў рублёў. Цяпер тут набываюць веды 89 вучняў і з карысцю бавяць час 18 выхаванцаў садка. Дырэктар І.В. Пазняк з задавальненнем правёў экскурсію па школе і даў адпаведныя тлумачэнні.

У сценах гэтай навучальнай установы прайшло і пленарнае пасяджэнне. Па тэме семінара-практыкуму трымаў справаздачу старшыня Ракавіцкага сельвыканкама А.А. Васільчык. Адбыўся абмен думкамі. Калегі параіліся, як вырашаць праблемы добраўпарадкавання тэрыторый, навядзення парадку на могілках, як знаходзіць ўзаемаразуменне з кіраўнікамі сельгасарганізацый і іншыя.

Перад удзельнікамі семінара выступілі таксама кіраўнікі раённых упраўленняў і службаў. Так, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А.І. Бібікава ўзняла тэму прыцягнення сродкаў у бюджэт ад самаабкладання і іх выкарыстання. Аб летняй аздараўленчай кампаніі і арганізацыі работы па месцы жыхарства расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама В.П. Чыжык. Вынікі маніторынгу стану ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах раёна агучыў начальнік ідэалагічнага аддзела С.Г. Каспярчук. Пытанні законнасці і правапарадку, а таксама правапрымяняльнай практыкі акрэслілі намеснік начальніка РАУС В.Р. Мікалайчык і загадчык юрыдычнага сектара райвыканкама А.Г. Пятровіч.
Удзел у семінары прыняла загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама А.І. Куканава.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Минчанка подозревается в смертельном ДТП под Щучином

Хотите узнать больше? Об этом сообщил официальный представитель управления Следственного комитета по Гродненской области Сергей Шершеневич. Утром 6 ноября водитель одной 24

Как растят чемпионов. В этом году щучинские ребята успешно выступили на молодежном чемпионате мира по тайскому боксу

Хотите узнать больше? Илья Сырыцкий и Андрей Вороник в составе белорусской национальной сборной успешно выступили на молодежном чемпионате мира по тайскому боксу в 28

Пенсионер погиб при пожаре в своей квартире в Щучинском районе

Хотите узнать больше? Во вторник, 14 ноября, около половины восьмого вечера щучинским спасателям поступило сообщение о пожаре жилого дома в городском поселке Острино. 22

Постигать азы искусства с комфортом в скором времени смогут ученики щучинской детской школы искусств

Хотите узнать больше? Щучинский райисполком совместно с администрацией литовской Варены весной этого года подготовил проект для участия в первом конкурсе Программы 24

По труду и почет. Районные "Дажынкі" отпраздновали в Щучине

Хотите узнать больше? Один из важнейших праздников осени – День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК. Он объединяет всех тех, чей труд 24

Подозреваемая в смертельном наезде в Щучинском районе явилась в милицию через два дня после аварии

Хотите узнать больше?  Об этом сообщили в управлении ГАИ УВД Гродненского облисполкома. ДТП произошло ранним утром 6 ноября на трассе М6 Минск-Гродно. Неподалеку от 59

Овцеферма, музей-прядильня и зеленое земледелие. В Орле односельчане объединились в необычный сельхозкооператив

Хотите узнать больше? Потребительский сельскохозяйственный кооператив «Экотоп 21», зарегистрированный в марте Щучинским райисполкомом, объединил владельцев личных 59

Игорь Николаев пел для щучинцев: российский артист дал в райцентре сольный концерт

Хотите узнать больше? Концерт заслуженного деятеля искусств РФ, композитора, поэта, певца и продюсера состоялся в Щучине. Игорь Николаев приехал со своим сольным 87