Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне стане экранам для відэа-мэппінгу

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне стане экранам для відэа-мэппінгу

Незвычайны падарунак гасцям Дня беларускага пісьменства рыхтуе група маладых дызайнераў з Гродна.

– У такі важлівы для горада і краіны дзень мы хочам падараваць усім прысутным незабыўнае светлавое прадстаўленне, зробленае па тэхналогіі відэа-мэппінгу, – расказвае Андрэй Сільвановіч. – Яно ўяўляе сабой 3D-праекцыю на фізічны аб'ект навакольнага асяроддзя з улікам яго геаметрыі і месцазнаходжання ў прасторы.

Пры дапамозе спецыяльнага праектара Палац князёў Друцкіх-Любецкіх амаль што на восем хвілін ператворыцца ў сапраўдную кнігу памяці. На фасадзе будынку гледачы пабачаць некаторыя творы беларускай паэткі, ураджэнкі Шчучынскага раёна Алаізы Пашкевіч (Цёткі), а таксама іншых аўтараў, цікавыя звесткі пра сам горад Шчучын, яго будынкі.
Каб ажыццявіць усё запланаванае, творчай камандзе спатрэбілася два месяцы.

Дарэчы, гэта ўжо чацвёртая сур’ёзная работа маладых людзей. Штосьці падобнае гарадзенцы маглі назіраць на Савецкай плошчы напярэдадні Дня перамогі, а пасля на пажарнай вежы падчас чэмпіянату свету па пажарна-выратавальным спорце. Кожнае шоў мае сваю тэму, таму ўсе яны розныя. Да таго ж, заўсёды ёсць жаданне зрабіць нешта новае ў тэхнічным плане, дадаць новыя анімацыі, эфекты, музычнае суправаджэнне. Каманда папаўняецца аднадумцамі, а разам з імі з’яўляюцца і новыя крэатыўныя ідэі.

Прыходзьце на свята! Мажліва тады і вы адкрыеце для сябе штосьці новае, цікавае і раней невядомае.
Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне стане экранам для відэа-мэппінгу

Палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне стане экранам для відэа-мэппінгу

Вольга ЗАЕНЧКОЎСКАЯ, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 11

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 47

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 30

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 31

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 52

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 78

Щучин готовится отметить свое 500-летие

Хотите узнать больше? По идее, щучинцы должны отмечать 480-летие города. Но вскоре после громкого празднования 470-летия из Российского государственного архива древних 147

В Щучине прошла ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На ярмарку вакансий, которая прошла в Щучине в отделе государственной службы занятости, обратилось около тридцати безработных, семнадцать из них 166