Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Па жыцці – з годнасцю

 

Па жыцці – з годнасцю
20 жніўня – юбілей у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Альберта Львовіча Смірнова. Гэта вядомы і паважаны ў горадзе, раёне і вобласці чалавек. З яго прозвішчам звязана цэлая эпоха ў развіцці сістэмы спажывецкай кааперацыі. Падумаць толькі: рабоце ў гэтай сферы аддадзены 54 (!) гады жыцця. Альберт Львовіч прайшоў шлях ад загадчыка магазіна ў Казлоўшчыне, а гэта было ў далёкім ужо 1952 годзе, да старшыні праўлення Шчучынскага раённага спажывецкага таварыства, дзе адпрацаваў звыш двух дзесяткаў гадоў. І ўжо будучы на пенсіі, ён захаваў вернасць аднойчы абранаму прафесійнаму шляху – на працягу 13 гадоў дзяліўся багатым кіраўніцкім досведам з маладымі калегамі.

 

Кампетэнтны, сур’ёзны, адказны, добразычлівы, прынцыповы, добры арганізатар – гэта ўсё пра Альберта Львовіча Смірнова. Яго былыя падначаленыя, калегі і таварышы, з кім давялося гутарыць, называлі менавіта гэтыя высокія дзелавыя і чалавечыя якасці.

Так, начальнік аддзела грамадскага харчавання, старшыня савета ветэранаў райспажыўтаварыства Ніна Аляксееўна Яцкевіч расказала, як Альберт Львовіч – патрабавальны і строгі – гарой стаяў за сваіх маладых супрацоўнікаў перад абласным кіраўніцтвам, не даваў іх у крыўду, усю адказнасць браў на сябе. “Сам акуратны, пунктуальны, адказны ў рабоце, Альберт Львовіч такіх жа адносін да працы патрабаваў і ад іншых”, – кажа Ніна Аляксееўна. Слова гэтай жанчыны важкае, бо яна з тых ветэранаў спажывецкай кааперацыі раёна, каго старшыня праўлення Смірноў у свой час браў на работу, чые ініцыятыву і прафесійнае станаўленне падтрымліваў, каго вылучаў на сур’ёзныя пасады.

У жыцці 85-гадовага юбіляра былі не толькі мірныя шчаслівыя вёсны. Быў час выпрабаванняў – вайна.

... 15-гадовы Альберт, які жыў са сваімі роднымі ў мястэчку Дзярэчын Зельвенскага раёна, на другі дзень Вялікай Айчыннай вайны па волі абставін стаў... сынам палка. Былі адступленне, цяжкія баі, пагроза акружэння... З вінтоўкай, вышэйшай за яго, хлопец прайшоў з палком ажно да Падмаскоўя. Потым камандзір вайсковага падраздзялення настаяў, каб малалетні баец адправіўся ў тыл. А ўжо ў 1943-ім, “дабраўшы” гадоў, Альберт Смірноў стаў байцом дзеючай арміі і быў накіраваны на Далёкі Усход. Медалі “За перамогу над Японіяй”, “За вызваленне Карэі” – як напамін аб тых суровых часінах. Акрамя іх, Альберт Львовіч узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. За працоўную дзейнасць адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ёсць і іншыя ўзнагароды.

Вайна выпрабоўвала гэтага чалавека не толькі на фронце. Ранай на ўсё жыццё стала смерць родных: гітлераўцы расстралялі бацькоў, брат загінуў у партызанскім атрадзе...

Энергічны, рухавы, добразычлівы – такі Альберт Львовіч Смірноў у свае восемдзесят пяць. Вельмі любіць унукаў, якія, дарэчы, аддзячваюць дзядулю такім жа ўзаемным пачуццём. А яшчэ наш герой не адмяжоўваецца ва ўласным мірку, не закісае ў быце, а актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Актыўную жыццёвую пазіцыю і незаспакоенасць ветэрана адзначыў і старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч: “Альберт Львовіч – член райсавета ветэранаў і яго прэзідыума. Працяглы час узначальваў камісію па сацыяльна-бытавых пытаннях. На яго рахунку – шмат добрых спраў”.

Гэта – толькі штрыхі да партрэта дастойнага чалавека і грамадзяніна. Яго жыццёвая філасофія, яго мудрасць, спадзяемся, стануць падставай для будучай сустрэчы. А пакуль што – з юбілеем, паважаны Альберт Львовіч! Здароўя і дабрабыту Вам на доўгія гады!
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота Аляксея БІБІКАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Музыка, вдохновение и… яблочные пироги. Праздник музыки Чеслава Немена прошел на его родине в Щучинском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Василишки и деревне Старые Василишки вспоминали одного из самых ярких рок-музыкантов XX века, который своим незаурядным творчеством 25

Десять километров бегом: "Щучинская "десятка" определила самых выносливых легкоатлетов района

Хотите узнать больше? В Щучине состоялся районный легкоатлетический пробег «Щучинская «десятка». Назван он так был не случайно, ведь его участникам предстояло преодолеть 32

Птицу-символ района выбирают на Щучинщине

Хотите узнать больше? Щучинский район является уникальным и неповторимым среди 118 районов республики. Учащиеся гимназии выступили с инициативой ещё больше подчеркнуть 22

Где соблюдаются технологии, там получают прибыль. В Щучине прошел областной семинар по вопросам развития сельскохозяйственной отрасли

Хотите узнать больше? В Щучине проходит областной семинар-совещание по вопросам развития сельскохозяйственной отрасли с участием председателя Гродненского 34

Будуць наваселлі! У аграгарадку Гурнофель Шчучынскага раёна завершана рэканструкцыя былога дзіцячага садка пад жылы дом

Хотите узнать больше? У аграгарадку Гурнофель завершана рэканструкцыя былога дзіцячага садка пад жылы дом. Пяць кватэр – тры двухпакаёвыя і дзве трохпакаёвыя – вызначаюцца 33

Восеньскі кірмаш прайшоў у Шчучыне

Хотите узнать больше? Весела і масава прайшоў ў Шчучыне восеньскі кірмаш. Па садавіну і агародніну прыйшлі не толькі гараджане, але і прыехалі вяскоўцы. Наперадзе – цэлая 71

Воздушный репортер: оцените Щучин с высоты

Хотите узнать больше? Шчучынская раённая газета заўсёды імкнецца ісці ў нагу з часам. Нашы журналісты пакараюць не толькі шчучынскую зямлю, але і неба над горадам. Нядаўна 45

Фабрика грибов. В Щучине на участке СЭЗ «Гродноинвест» началось строительство современного комплекса по выращиванию шампиньонов

Хотите узнать больше? - Знаменательно, что в год 500-летия Щучина начинается строительство нового предприятия, – подчеркнул, приветствуя собравшихся, председатель 81