Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Папіце вадзіцы з чыстай крыніцы

Не першы год група гімназістаў на чале з настаўніцай геаграфіі Таццянай Міхайлаўнай Сярдзюк займаецца пошукам і даследаваннем крыніц, якія прабіваюцца на паверхню з нетраў нашай шчучынскай зямлі.

У 1989 годзе жыхар Шчучына знайшоў месца выхаду падземных вод у раёне вуліцы Астроўскага на тэрыторыі сядзібы Друцкіх-Любецкіх. Рабяты даследавалі і апісалі крыніцу. На падставе гэтых ведаў яны стварылі праект “Крыніцы – багацце шчучынскай зямлі” і працягваюць работу па пошуку новых месцаў выхаду падземных вод.

Як вядома з некаторых даных, падземныя воды прабіваліся нават у самым палацы Друцкіх-Любецкіх і выкарыстоўваліся замест ... халадзільніка. Сядзіба ў свой час займала дзесьці 250 га зямлі, і, па расказах мясцовых жыхароў, на яе тэрыторыі знаходзілася шмат крыніц, воды якіх не давалі абмялець рэчцы Тур’і і падсілкоўвалі сажалку на тэрыторыі сядзібы. Пасля шматлікіх рэканструкцый многія крыніцы знайшлі выхад на паверхню зямлі ў іншых месцах.

Удзельнікі праекта пазнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі і правялі апытанне мясцовых жыхароў. Усе гараджане былі аднадушныя: адкрытая крыніца павінна стаць прыгожым куточкам нашага горада. У гімназіі быў аб’яўлены конкурс на лепшы малюнак па добраўпарадкаванні гэтага прыроднага аб’екта.

Рабяты распрацавалі экскурсійна-турыстычны маршрут, адным з пунктаў якога стала адкрытая крыніца. Вы таксама вырашылі на яе паглядзець? У такім выпадку прайдзіце 300 метраў ад палаца Друцкіх-Любецкіх па вуліцы Астроўскага міма возера. Там вы знойдзеце чыстую крыніцу, каля якой можна будзе адпачыць і папіць халоднай вадзіцы.
Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучине введена в эксплуатацию отечественная линия сортировки смешанных ТБО

Хотите узнать больше? Ее пропускной способностью 5 тысяч тонн мусора в год. Щучинский РУП ЖКХ смонтировал ее в одном из помещений бывшего военного городка на улице 42

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 58

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 78

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 57

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 158

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 73

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 87

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 68