Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Навядзем парадак у падвалах

 

Навядзем парадак у падвалах


На мінулым тыдні супрацоўнікі ЖЭСа наведалі дом №30 па вул. Астроўскага, каб правесці інвентарызацыю падвалаў. Іх візіт вызваў бурную рэакцыю сярод жыхароў, бо прыйшлося зносіць самавольна пабудаваныя перагародкі ў падвальных памяшканнях. Што паслужыла прычынай прыняцця такога рашэння?

 

– Згодна з пастановай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі мы праводзім поўную інвентарызацыю падвальных памяшканняў ва ўсіх дамах горада, – тлумачыць майстар жыллёвага фонду ДКУП “ЖЭС” Дзмітрый Станіслававіч Сосна. – Усе перагародкі, якія не значацца ў праектна-каштарыснай дакументацыі, будуць дэманціраваны.

 

Навядзем парадак у падвалах


– Справа ў тым, што некаторыя жыхары ператварылі свае падвалы ў сапраўдны сметнік: складзіруюць пустыя каробкі, бутэлькі, металалом, – працягвае Дзмітрый Станіслававіч. – Мы не раз звярталіся да нядбайных гаспадароў з просьбай навесці належны парадак, аднак сітуацыя не змянілася. Між іншым, захламленасць падвальных памяшканняў прыводзіць да сур’ёзных збоеў у нашай рабоце, асабліва падчас ацяпляльнага сезона.

 

– Зімой у мяне нярэдка ўзнікаюць праблемы з ацяпленнем, – прызнаецца жыхарка дома №30 па вул. Астроўскага Марыя Іосіфаўна Нажэнка. – Суседзі знемагаюць ад духаты, а ў маёй кватэры холадна. Я не раз звярталася па дапамогу ў ЖЭС. Сантэхнікі хутка прыехалі на мой выклік, але не змаглі дабрацца да зліўных кранаў, каб спусціць ваду – так моцна былі захламлены падвальныя памяшканні! Абурэнне спецыялістаў можна зразумець.

– Мне хапае выдзеленай плошчы ў падвале, каб размясціць там усё неабходнае – прызнаецца Марыя Іосіфаўна. – Аднак як быць мнагадзетным сем’ям: веласіпеды, каляскі, тачкі, рыдлёўкі, граблі… Куды ўсё гэта дзяваць? Адведзенага куточка не хапае, вось людзі і “круцяцца”, хто як можа. На мой погляд, гараджане павінны прывесці ў парадак падвальныя памяшканні: вынесці смецце, зняць усе “лішнія” замкі і завесы – тады і прэтэнзій да іх не будзе.

– У доме №30 па вул. Астроўскага пражывае мая 86-гадовая маці – Лідзія Іосіфаўна, – гаворыць жыхар г. Гродна Валерый Міхайлавіч Елізараў. – Я часта наведваю яе, дапамагаю вырашаць бытавыя праблемы… Навіна аб тым, што ўсе самавольна пабудаваныя перагародкі ў падвальных памяшканнях будуць дэманціраваны, мяне вельмі абурыла. Яшчэ пяць гадоў таму ў нас не было падвала зусім, і мы прыбралі ад смецця і адгарадзілі маленькі пустуючы куточак. Асабліва там не развернешся: веласіпед умяшчаецца толькі вертыкальна, але ж месца для бульбачкі знойдзецца. Раней наша “забудова” нікому не замінала, а зараз – прызначана пад знос!

У Гродне таксама праводзіцца інвентарызацыя падвалаў, – дзеліцца Валерый Міхайлавіч. – Спецыялісты правяраюць стан кранаў і перамычак, аднак ніхто не знішчае працу рук дбайных гаспадароў, нават калі гэтыя пабудовы самавольныя. Галоўнае – каб яны не перакрывалі доступ да камунікацый. Між іншым, па просьбе супрацоўнікаў ЖЭСа жыхары нашага дома знялі з дзвярэй падвалаў усе замкі і завесы… Цяпер не існуе ніякіх перашкод для работы жэсаўцаў. Дык навошта ж з намі абыйшліся так радыкальна?!

Некаторыя жыхары дома №30 па вул. Астроўскага тлумачылі сваё незадавальненне тым, што пасля прынятых мер падвальныя памяшканні зноў ператворацца ў сметнікі і месца збору аматараў выпіць, як гэта было некалькі гадоў таму. Між іншым, як паказвае жыццёвы вопыт, калі ўсталяваць моцныя дзверы і павесіць акуратны замок пры ўваходзе ў падвал, то гэтыя праблемы вырашацца самі сабой. А вось з нядбайнасцю саміх гаспадароў змагацца значна цяжэй!
Аляксандр КАСПЯРЧУК
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 56

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 65

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 50

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 146

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 66

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 83

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 65

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 116