Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Партызанскі сувязны

Партызанскі сувязны

Валодзю Язэпчыку было чатырнаццаць гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Родныя хлопца жылі тады ў Савічах, што непадалёку Новага Двара. Іх сядзіба тулілася да лесу. І гэта блізкасць да бяроз ды сосен у нейкай меры стала вырашальнай у лёсе сям’і: у гады ліхалецця і дарослыя, і дзеці ўступілі ў барацьбу з фашысцкімі захопнікамі.

Той 14-гадовы Валодзя Язэпчык цяпер паважаны ў аграгарадку Астрына чалавек – Уладзімір Якаўлевіч Язэпчык. Дзякаваць Богу, мае светлы розум і добрую памяць. Па словах ветэрана, ён як сёння памятае тыя няпростыя дні выпрабаванняў і барацьбы з ворагам. Асобныя старонкі сваёй біяграфіі Уладзімір Якаўлевіч “пагартаў” у прысутнасці журналіста.
“Так я і стаў сувязным”
– Маладых хлопцаў і дзяўчат акупанты адпраўлялі ў Германію. Такі лёс чакаў і некалькіх вяскоўцаў з Якубавічаў, – расказвае Уладзімір Якаўлевіч. – Немцы забралі іх з дому, прывезлі ў Новы Двор. Размясцілі ў падвале, дзе гаспадары трымалі бульбу. Хлопцам пашанцавала, што ў гэты дзень на чужбіну іх не адправілі. Пад покрывам ночы яны здолелі выбіць акенца і збегчы...
Назаўтра па наваколлі пайшла пагалоска: “Якубавіцкія хлопцы ўцяклі...”
Калі гэта адбылося, Валодзя з бацькам – Якавам Адамавічам паехалі ў лес па дровы. З ляснога гушчару да іх і выйшлі тыя самыя ўцекачы... Хлопцы папрасілі іх не выдаваць, дапамаглі напілаваць дроў. Заікнуліся і пра яду: маўляў, надта галодныя...
– Я тады адразу рушыў дамоў. Расказаў маме пра сустрэчу ў лесе, – працягвае аповед ветэран. – Яна паклала ў торбачку хлеб, сала, паставіла гаршчок з варывам. Усё гэта і адвёз якубавіцкім хлопцам. Дарэчы, потым яны сталі партызанамі, а сувязі з нашай сям’ёй не страцілі. Можна лічыць, з таго выпадку я і стаў сувязным.
Кіраўніцтва партызанскага атрада імя Матросава брыгады імя Ленінскага камсамола даручала смеламу хлопцу самыя розныя заданні. У дом Язэпчыкаў народныя мсціўцы прыходзілі ці не штовечар. Прыносілі зводкі Савінфармбюро аб падзеях на франтах, і ўжо Валодзя Язэпчык распаўсюджваў гэтыя каштоўныя навіны па суседніх вёсках.
– Паверце, я ўжо падлеткам хадзіў з пісталетам, – паведаміў мой суразмоўца. – Камандзір атрада старшы лейтэнант Іваноў прыйшоў да нас дамоў, каб узяць у мяне распіску, што жывым гітлераўцам не здамся. І пісталет выдаў. Часы былі няпростыя: па адных дарогах хадзілі і патрыёты, і здраднікі...

Партызанскі хлеб
Аднойчы партызаны папрасілі напячы ім хлеба. Думалі-гадалі Язэпчыкі, дзе ўзяць збожжа. Як ні дзіўна, пайшлі ... да солтыса. Ведалі – ён сваім аднавяскоўцам нічога дрэннага не зычыць. “Дзядзька Юзік, трэба сабраць у вёсцы зерня”, – звярнуўся да яго Валодзя. “Добра”, – пагадзіўся той. А змалоць удалося на жорнах у пана Паўлоўскага – так называлі вяскоўцы гаспадара, што жыў за вёскай Голеўцы і меў свой млын. З адным з сыноў гэтага чалавека – Адаськам – Валодзя Язэпчык быў знаёмы, да яго і звярнуўся з незвычайнай і небяспечнай па тым часе просьбай.
А потым мама хлопца, Марфа Пятроўна, разам з бабуляй пяклі хлеб, які партызаны забіралі.

На валасок ад смерці

Знайшоўся-такі “дабрадзей”, які данёс гітлераўцам пра Валодзевы “паходы”.
– У Берштах стаяла жандармерыя. Адтуль па мяне і прыехалі, – узгадвае Уладзімір Якаўлевіч. – Як цяпер памятаю, была нядзелька. Бабуля глянула ў акно, а там немцы... Зайшлі ў дом і да мяне: “Ком, партызан!”. “Ды які з яго партызан? – заступіўся тата. – Дзіця горкае...”
Не паслухалі. За мяне, у машыну і ў Бершты...
Выратавала Валодзю ад допытаў і самага страшнага тое, што ў Берштах служыў солтысам сваяк Язэпчыкаў, ён жа – сувязны партызанскага атрада. Гэты чалавек асмеліўся заступіцца за хлопца перад немцам, якога вяскоўцы празвалі “Чырвоным” за адпаведны колер твару і мажную постаць. Дзядзька настойліва даводзіў Чырвонаму пра маладосць “партызана”, і той здаўся... Сваяк запрог каня і давёз Валодзю дамоў. З таго моманту падлетак бываў дома толькі ўкрадкам, увесь час – у атрадзе.

Ой, бярозы ды сосны...
Уладзімір Якаўлевіч расказаў шмат цікавага пра свой лясны партызанскі перыяд. “Я смелы хлопец быў, – прызнаўся ён. – І ў разведку хадзіў, і ў аперацыях удзел браў...”
У прыватнасці, адзін з баявых паходаў – падрыў на вузкакалейцы. У Зубраве ў немцаў быў склад, куды вазілі лес і тавары. Па “жалезцы” курсіраваў паравозік з літоўскага боку. Яго і пусцілі пад адхон.
У час адной з партызанскіх аперацый на вачах Валодзі загінуў таварыш – масквіч па імені Мікалай. Народныя мсціўцы зрабілі тады засаду на немцаў, якія на падводах ехалі на сход у Парэчча. Аб гэтым іх ваяжы, дарэчы, папярэдзіў той дзядзька з Берштаў, што выратаваў Валодзю. Вазніцаў – мясцовых мужыкоў – партызаны папярэдзілі, каб, пачуўшы першы выстрал, падалі на зямлю. А немцаў тады “скасілі” агнём. Ды аднаго не дабілі... І калі страляніна ўжо сціхла, Мікалай і ўстаў ва ўвесь рост. А гэты “недабітак” па ім і стрэліў.
Уладзімір Якаўлевіч узгадвае, што масквіч нешта прадчуваў перад тым боем. “Дару я табе люльку, – сказаў ён напярэдадні бацьку хлопца, – бо адтуль не вярнуся...” Так і выйшла. Ветэран цяпер вельмі шкадуе, што ў лесе так і не змог адшукаць магілу Мікалая – прырода яе “замаскіравала” па-свойму.
Цікавы эпізод пра выратаванне Міхаіла Козела з Ляхаўцаў. Немцы ладзілі сабантуй і паклікалі яго граць. А пакуль граў, праверылі кішэню пінжака, які ён павесіў ля ўваходу, і знайшлі такі зводку Савінфармбюро... Расстрэлу чалавеку было б не мінаваць, калі б не рызыкнуў – кінуўся наўцёкі. Па ім адкрылі агонь. Паранены, ноччу прыйшоў на хутар да Язэпчыкаў. Тут і хаваўся паўтара месяца.
Мужнасць. Смеласць. Гераізм. Мой суразмоўца не кідаўся гэтымі словамі. Зрэшты, пачутае ад ветэрана і так яскрава пацвярджае, што ўсе гэтыя паняцці мелі рэальнае ўвасабленне ў справах і жыцці людзей, якія аказаліся ў цяжкі для краіны час на тэрыторыі, акупіраванай ворагам. І Дзень Перамогі яны набліжалі, як маглі.

Мірны дзень
Пасля вызвалення былі мірныя зімы і вёсны. Валодзя Язэпчык пяць гадоў адслужыў у арміі. Атрымаў там шафёрскую спецыяльнасць, ездзіў на амерыканскім студэбекеры. Калі вярнуўся дамоў, брыгадзірстваваў на дарозе Новы Двор – Бершты. А потым уладкаваўся на працу ў Астрынскую бальніцу. 33 гады за рулём “хуткай дапамогі” – такі сапраўдны працоўны подзвіг былога партызана. І ўвесь час – работа без аварый і парушэнняў.
Уладзімір Якаўлевіч і Ганна Мікалаеўна (разам яны – 56(!) гадоў. – Заўв. аўтара) выхавалі дастойнымі людзьмі сына Аляксандра і дачку Людмілу. Сын – механік у аўтапарку №12, дачка – урач-хірург, жыве і працуе ў Барысаве. Для бацькоў той дзень шчаслівы, калі яны з сем’ямі прыязджаюць у іх утульны дом на вуліцы Пушкіна.

Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 45

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 66

Щучин готовится отметить свое 500-летие

Хотите узнать больше? По идее, щучинцы должны отмечать 480-летие города. Но вскоре после громкого празднования 470-летия из Российского государственного архива древних 135

В Щучине прошла ярмарка вакансий

Хотите узнать больше? На ярмарку вакансий, которая прошла в Щучине в отделе государственной службы занятости, обратилось около тридцати безработных, семнадцать из них 147

Новый трехэтажный дом построили в городском поселке Щучинского района

Хотите узнать больше? Ключи от квартир получили работники ОАО «АгроГЖС» в городском поселке Острино. Новый трехэтажный 21-квартирный дом по улице Слатвинского украсил 120

В Щучине открылась фотовыставка, посвященная Швейцарскому Красному Кресту

Хотите узнать больше? Швейцарский фотограф Стефан Маурера, иллюстрирующий деятельность этой общественной организации в Беларуси, "подсмотрел" и запечатлел поистине 113

В Щучине прошел первый семинар для невест

Хотите узнать больше? В Щучине прошёл первый семинар для невест "Bride O'clock" Свадьба – одно из самых главных и долгожданных  событий в жизни каждой девушки. 161

Рэспубліканскі трыумф шчучынскіх футбалістаў

Хотите узнать больше? Аматарскі міні-футбольны клуб “Шчучын” стаў пераможцам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод каманд першай лігі сезона 2016-2017. 136