Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дбайныя гаспадары ідуць на кантакт

45 сем’яў з Рэзаў згадзіліся прыняць удзел у выбарачным абследаванні асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Атрыманая інфармацыя патрэбна, каб падтрымліваць харчовую бяспеку краіны.

– Галоўная мэта абследавання – вывучэнне аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках насельніцтва, удасканаленне парадку збору інфармацыі ў галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі, – гаворыць начальнік аддзела статыстыкі Шчучынскага раёна Наталля Чаславаўна Шандроха. – Сем’ям, што згадзіліся прыняць удзел у гэтай акцыі, выдадзены спецыяльныя дзённікі, у якія неабходна заносіць падрабязную інфармацыю аб развіцці асабістай падсобнай гаспадаркі. За вядзенне дакументацыі і прадастаўленне неабходных звестак пры апытанні ўдзельнікам выбарачнага абследавання будзе выплачвацца штомесячнае грашовае ўзнагароджанне.

– Наша сям’я ўдзельнічае ў абследаванні ўжо не першы раз, – дзеліцца Алена Антонаўна Іванчык. – Некаторыя суседзі з недаверам ставяцца да візітаў спецыялістаў аддзела статыстыкі, аднак я лічу, што ў гэтай сітуацыі трэба пайсці насустрач: справа ж дзяржаўнай важнасці! Мне не сорамна паказаць сваю гаспадарку, таму я з задавальненнем дзялюся інфармацыяй!

Сапраўды, сям’ю Іванчык ведаюць як дбайных і працавітых вяскоўцаў. Чаго толькі няма на дагледжаных градках Алены Антонаўны! Акрамя таго маладая жанчына з мужам трымае свіней. Адным словам, не перавяліся ў вёсцы сапраўдныя гаспадары!

У гэты дзень спецыялісты аддзела статыстыкі абышлі не адзін дзесятак сямей, якія любяць працаваць на зямлі, трымаюць гаспадарку. Людзі з разуменнем ставіліся да праводзімага абследавання і з задавальненнем згадзіліся супрацоўнічаць.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 55

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 65

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 49

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 144

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 66

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 83

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 65

У Шчучыне пабудаваны дом для шматдзетных сямей

Хотите узнать больше? На вуліцы Савецкай у Шчучыне на вачах вырас двухпавярховы чатырохкватэрны дом, над узвядзеннем якога працавалі будаўнікі МПМК-166. Унутраныя работы 116