Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ж.І. Мяцько: “У дзвюх гарадскіх школах сёлета адчыняцца беларускамоўныя класы”

Ж.І. Мяцько: “У дзвюх гарадскіх школах сёлета адчыняцца беларускамоўныя класы”
Май, напэўна, самы складаны месяц для ўсіх бацькоў, у тым ліку і для мам і татаў дзяцей, якія сёлета першы раз сядуць за школьныя парты. Яны хвалююцца: куды аддаць сваё дзіця вучыцца, хто будзе яго першай настаўніцай… Таму і пытанні на “прамую лінію” да намесніка начальніка аддзела адукацыі Жанны Іванаўны Мяцько паступілі ў асноўным ад бацькоў выпускнікоў дзіцячых садкоў.

Сёлета наш сын пойдзе ў першы клас. Ці можам мы выбраць настаўніка для свайго дзіцяці?
– У кожнай школе класы фарміруюцца паводле меркавання адміністрацыі. Бацькі могуць выказаць сваё пажаданне, і звычайна яно ўлічваецца. А вось што тычыцца навучальнай установы – згодна з артыкулам 47 Закона Рэспублікі Беларусь аб агульнай і сярэдняй адукацыі, бацькі могуць выбіраць школу для сваіх дачкі або сына. Як правіла, яны спыняюцца на навучальнай установе мікрараёна, у якім жывуць. Калі ж ім даспадобы іншая школа – там іх могуць прыняць толькі пры наяўнасці свабодных месцаў.

Нядаўна давялося пачуць ад сяброўкі, што цяпер не так проста ўладкаваць дзіця ў садок…
– Сапраўды, ёсць некаторыя праблемы з камплектаваннем. Многія мамы цяпер не карыстаюцца магчымасцю знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці да трох год, а выходзяць на работу раней. Група практычна фарміруецца, і калі ў садок прыходзяць дзеці-трохгодкі, для іх можа ўжо не быць месца. Тым больш цяпер не мае значэння дата падачы бацькамі заявы на афармленне ў дзіцячы садок. Такая ж сітуацыя склалася і ў старэйшых групах.
Яшчэ адна прычына перапоўненасці дашкольных дзіцячых устаноў – павелічэнне колькасці дзяцей, бацькі якіх пабудавалі кватэры ў горадзе. Гэта былыя жыхары Руткевіч, Астрыны, Жалудка і іншых населеных пунктаў раёна. Таму гораду вельмі патрэбны яшчэ адзін дзіцячы садок, будаўніцтва якога запланавана ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне на наступны год.

Ці будуць у гэтым годзе ў нашым раёне зачынены навучальныя ўстановы?
– 1 верасня ўсе школы раёна зноў гасцінна сустрэнуць сваіх вучняў, чаго нельга сказаць пра дзіцячыя садкі. Дашкольная навучальная ўстанова зачыняецца ў вёсцы Гурнофель, але гэта адбываецца па жаданні бацькоў, якія аддалі перавагу цэнтру развіцця дзіцяці ў Васілішках. Дзіцячы садок у Ляшчанцы “пераедзе” у будынак сярэдняй школы.

Раней нам давялося пачуць інфармацыю аб тым, што ў школах будуць адчыняцца беларускамоўныя класы. Наш сын сёлета ідзе ў першы клас. У якую з гарадскіх школ нам трэба звярнуцца, каб трапіць у такі клас?
– Сёлета мы плануем адчыніць беларускамоўныя класы ў СШ №1 і ў СШ №3 г. Шчучына. Вельмі хочацца, каб у кожнай школе дзеці вучыліся валодаць роднаю моваю, пачынаючы з першага класа. Адметна, што сёлета беларускамоўныя класы адчыняюцца і ў большасці школ Ліды, Гродна…

Маёй дачцэ спаўняецца шэсць годзікаў у верасні. Але я хацела б, каб яна пайшла ў школу ў гэтым годзе. Ці існуе такая магчымасць?
– Калі дзіцяці спаўняецца шэсць гадоў менавіта ў верасні, і бацькі вырашылі не чакаць наступнага навучальнага года, а аддаць дзіця ў школу сёлета, ім неабходна звярнуцца з заявай да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі па дашкольным выхаванні Дануты Браніславаўны Шостак. Да заявы прыкладваецца характарыстыка дзіцяці з дзіцячага садка. 14 чэрвеня будзе праводзіцца пасяджэнне медыка-псіхолага-педагагічнай камісіі, у склад якой уваходзяць урач-педыятр, псіхолаг і настаўнік. Яны гутараць з дзіцём і з бацькамі і выносяць сваё заключэнне. Пасяджэнне камісіі праходзіць у дзіцячым садку №6.

Ганна РУДСКАЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

Какие праздники и фестивали прошли в выходные на Гродненщине

Хотите узнать больше? "Каб душа гуляла": свята бульбы і сала прайшло ў аграгарадку Эйгерды на Iўеўшчыне. ***  В ... 16

Музыка, вдохновение и… яблочные пироги. Праздник музыки Чеслава Немена прошел на его родине в Щучинском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Василишки и деревне Старые Василишки вспоминали одного из самых ярких рок-музыкантов XX века, который своим незаурядным творчеством 40

Десять километров бегом: "Щучинская "десятка" определила самых выносливых легкоатлетов района

Хотите узнать больше? В Щучине состоялся районный легкоатлетический пробег «Щучинская «десятка». Назван он так был не случайно, ведь его участникам предстояло преодолеть 44

Птицу-символ района выбирают на Щучинщине

Хотите узнать больше? Щучинский район является уникальным и неповторимым среди 118 районов республики. Учащиеся гимназии выступили с инициативой ещё больше подчеркнуть 33

Где соблюдаются технологии, там получают прибыль. В Щучине прошел областной семинар по вопросам развития сельскохозяйственной отрасли

Хотите узнать больше? В Щучине проходит областной семинар-совещание по вопросам развития сельскохозяйственной отрасли с участием председателя Гродненского 54

Будуць наваселлі! У аграгарадку Гурнофель Шчучынскага раёна завершана рэканструкцыя былога дзіцячага садка пад жылы дом

Хотите узнать больше? У аграгарадку Гурнофель завершана рэканструкцыя былога дзіцячага садка пад жылы дом. Пяць кватэр – тры двухпакаёвыя і дзве трохпакаёвыя – вызначаюцца 35

Восеньскі кірмаш прайшоў у Шчучыне

Хотите узнать больше? Весела і масава прайшоў ў Шчучыне восеньскі кірмаш. Па садавіну і агародніну прыйшлі не толькі гараджане, але і прыехалі вяскоўцы. Наперадзе – цэлая 83

Воздушный репортер: оцените Щучин с высоты

Хотите узнать больше? Шчучынская раённая газета заўсёды імкнецца ісці ў нагу з часам. Нашы журналісты пакараюць не толькі шчучынскую зямлю, але і неба над горадам. Нядаўна 55