Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Турызму ўсе ўзросты пакорныя!

Турызму ўсе ўзросты пакорныя!
Нядаўна прайшоў раённы турзлёт педагогаў. У спартыўным мерапрыемстве, арганізаваным раённай базай юных турыстаў і прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі, прынялі ўдзел шэсць каманд – прадстаўнікі Васілішкаўскай, Каменскай, Ражанкаўскай, Скрыбаўскай і трэцяй гарадской сярэдніх школ, а таксама Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Спаборніцтвы складаліся з дзвюх частак: пешаходнай і веласіпеднай. Удзельнікі турзлёту спаборнічалі ў спартыўным арыентаванні, завязванні розных відаў вузлоў, “змейцы”, “васьмёрцы”… Акрамя таго, праводзіліся конкурсы на лепшае тэматычнае фота, турысцкую і патрыятычную песні. Каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, і журы было вельмі складана вызначыць мацнейшага. Ва ўпартай барацьбе перамаглі спартсмены Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Ражанкаўскай і Скрыбаўскай сярэдніх школ. Прызёры былі ўзнагароджаны пераходнымі кубкамі і медалямі розных ступеняў.

– Я ўдзельнічаю ў турзлёце педагогаў ужо не першы раз, – гаворыць прадстаўнік каманды ЦТДіМ Міхаіл Міхайлавіч Чарнадзедаў. – У 2009 годзе наша каманда заняла другое месца, саступіўшы спартсменам з гімназіі №1 г. Шчучына. Сёлета мы ўзялі рэванш і перамаглі!

Дарэчы, некалькімі днямі раней на гэтым жа месцы прайшоў раённы турзлёт вучняў, у якім прынялі ўдзел чатырнаццаць каманд. Мацнейшымі ў гэтым спартыўным спаборніцтве сталі шчучынскія гімназісты, а другое і трэцяе месцы адпаведна ў вучняў СШ №2 г. Шчучына і Ражанкаўскай сярэдняй школы.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучине введена в эксплуатацию отечественная линия сортировки смешанных ТБО

Хотите узнать больше? Ее пропускной способностью 5 тысяч тонн мусора в год. Щучинский РУП ЖКХ смонтировал ее в одном из помещений бывшего военного городка на улице 41

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 57

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 76

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 54

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 157

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 73

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 87

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 67