Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзе былі балоты – будзе травастой

Дзе былі балоты – будзе травастой

У Шчучынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм працуе 150 чалавек. Яны займаюцца не толькі будаўніцтвам, эксплуатацыяй і рамонтам аб’ектаў гідратэхнікі і меліярацыі, выконваюць спецыяльныя будаўніча-мантажныя работы, але і добраўпарадкуюць населеныя пункты, будуюць водаканалы і каналізацыйныя сеткі. Кожны год на тысячах гектарах, дзе раней былі балоты і няўдобіцы, работнікі АПК атрымліваюць высокія ўраджаі траў, збожжавых і зернебабовых культур.

Толькі ў мінулым годзе рабочыя Шчучынскага ПМС правялі аграмеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 300 гектараў у саўгасах “Вялікае Мажэйкава”, “Першамайск-агра” і СВК “Астрына”. Была таксама праведзена рэканструкцыя меліярацыйных аб’ектаў у СВУ “Пратасаўшчына” і СВК “Дэмбрава”. Работнікі прадпрыемства прымалі таксама ўдзел у будаўніцтве Гродзенскай гідраэлектрастанцыі.

Зараз меліяратары працуюць на няўдобіцах і забалочаных палетках у эксперыментальнай базе “Руткевічы”, саўгасах “Вялікае Мажэйкава”, “Навадворскі”, птушкафабрыцы і ААТ “Васілішкі”.

За мінулы год Шчучынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм выканала работ і паслуг на суму 8008 мільёнаў рублёў, што больш запланаванага на 8,2 працэнта. Тэмп росту да ўзроўню 2009 года склаў 113,1 працэнта. Атрымана 307 мільёнаў прыбытку ад рэалізацыі работ і паслуг.

Узрасла на прадпрыемстве і прадукцыйнасць працы. А сярэднямесячная заработная плата склала 1 мільён 140 тысяч рублёў.

Кожны год абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база. Летась тут набылі 3 новыя трактары “Беларус”, 2 МАЗы, бульдозер, 2 экскаватары, аўтамабілі ГАЗ. У гарадскім пасёлку Астрына восем сямей работнікаў ПМС палепшылі свае жыллёвыя ўмовы – усяліліся ў новы прыгожы дом.

У ААТ “Васілішкі”, адразу за вёскай Аляксандраўка, меліяратары вядуць культур-тэхнічныя работы на 62 гектарах асушальных і 96 гектарах забалочаных зямель. Дзве брыгады, а гэта 11 чалавек, кожны дзень пракладваюць 600-800 метраў дрэнажу, карчуюць хмызнякі, капаюць каналы, займаюцца ворывам і культывацыяй палеткаў. Брыгадзірам дрэнажнай брыгады тут Леанід Іосіфавіч Павайба. На прадпрыемстве ён больш за 30 гадоў. Да работы адносіцца добрасумленна. За гэта яго паважаюць у калектыве, даручаюць адказныя ўчасткі.

Увогуле, у гэтым годзе меліяратары здадуць у карыстанне ААТ “Васілішкі” амаль 1000 гектараў добраўпарадкаванай зямлі.
Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Щучина

В Щучине введена в эксплуатацию отечественная линия сортировки смешанных ТБО

Хотите узнать больше? Ее пропускной способностью 5 тысяч тонн мусора в год. Щучинский РУП ЖКХ смонтировал ее в одном из помещений бывшего военного городка на улице 43

Легкоатлет-многоборец из Щучинского района стал чемпионом страны

Хотите узнать больше? В Бресте завершился чемпионат Республики Беларусь по многоборьям, где наш земляк – в прошлом воспитанник ДЮСШ г. Щучина Виталий Жук, стал победителем 59

Польский Щучин открыт для белорусских щучинцев

Хотите узнать больше? Народный ансамбль духовного пения «Преображение» принял участие в Международном фестивале церковной музыки “Хайнувка-2017” в Белостоке и дал концерт 79

Юныя шчучынкі - прызёры рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па настольным тэнісе

Хотите узнать больше? Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме 57

На городском озере в Щучине пока нельзя рыбачить

Хотите узнать больше? На основании решения №417 Щучинского районного исполнительного комитета с 31 мая текущего года запрещается любительская рыбалка на городском озере. 159

Гран-при международного конкурса-фестиваля «Музыки свет» достался квартету «Апрель» из Щучина

Хотите узнать больше? На II Международном конкурсе-фестивале искусств «Музыки свет» щучинский квартет был удостоен звания «Лауреат І степени», а во время гала-концерта 73

Женщина подожгла дом возлюбленного в Щучине

Хотите узнать больше? Об этом сообщили в пресс-службе УВД Гродненского облисполкома. Во время романтической встречи с распиванием спиртного мужчине позвонила на мобильный 88

Друкарскі станок па ўзору скарынаўскага для шчучынскіх гімназістаў стварылі мясцовыя майстры

Хотите узнать больше? Літаратурна-навуковыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю Шчучына і 500-гадоваму юбілею з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны 68