Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Зорны паход» у чарговы раз прайшоў па Ашмяншчыне

«Зорны паход» у чарговы раз прайшоў па Ашмяншчыне

Другі год запар наш раён прымаў студэнтаў з БДПУ імя Максіма Танка. Сёлета «зорныя» атрады пабывалі на Міншчыне, Магілёўшчыне і дзякуючы дэпутату Наталлі Кучынскай у трох раёнах Гродзенскай вобласці: Ашмянскім, Лідскім і Іўеўскім.

Лагічны працяг «Зорнага паходу» – падвядзенне вынікаў, на якое па традыцыі запрашаюцца прадстаўнікі кіраўніцтва раёнаў, начальнікі аддзелаў адукацыі. У апошні дзень лютага старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю.У. Адамчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Г. Кучынская, начальнік аддзела адукацыі С.М. Баркоўская, загадчык сектара выхаваўчай работы К.А.Астрамовіч, дырэктар СШ № 1 М.М. Гружэўскі прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве. 48-ы злёт студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ даў магчымасць прысутным акунуцца ў атмасферу творчасці, драйву і юнацкага пазітыву, а таксама дазволіў пераканацца ў неабходнасці такой прафарыентацыйнай работы.

- Я добра ведаю патрэбу ў педагагічных кадрах у рэгіёне, – адзначыла падчас урачыстасці дэпутат Наталля Кучынская. – Яшчэ калі працавала начальнікам Ашмянскага аддзела адукацыі, на свае вочы бачыла, што прафарыентацыйная работа, якая праводзіцца студэнтамі-«танкаўцамі», не фармальная, а вельмі крэатыўная і выніковая. Дарэчы, пасля мінулагодніх выступленняў каманды «Дзеці Эйнштэйна» са школ Ашмянскага раёна на педагагічныя спецыяльнасці мэтанакіравана паступіла 15% выпускнікоў устаноў адукацыі, мы падрыхтавалі 35 мэтавых дагавораў.

«Зорны паход» у чарговы раз прайшоў па Ашмяншчыне

Звяртаючыся да студэнтаў, дэпутат выказала спадзяванне, што, пабываўшы ў лідскіх, іўеўскіх і ашмянскіх школах, яны вернуцца сюды ў якасці настаўнікаў.

Адчуванне добрай і патрэбнай справы – «Зорных паходаў» – пацвердзілі і ўзнагароды, якія атрымалі прадстаўнікі кіруючых органаў Ашмяншчыны падчас сустрэчы ва ўніверсітэце. За плённую працу ў вобласці грамадзянска-патрыятычнага выхавання і садзейнічанне ў арганізацыі сустрэчы з удзельнікамі 48-га паходу на тэрыторыі трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага) Ганаровай граматай БДПУ імя М.Танка ўзнагароджана Н.Г.Кучынская. За значны ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і за высокі ўзровень арганізацыі 48-га паходу на тэрыторыі Ашмянскага раёна старшыні Ашмянскага райвыканкама Ю.У.Адамчыку ўручана Ганаровая грамата. Падзяку ад рэктара БДПУ імя М.Танка атрымала начальнік аддзела адукацыі С.М. Баркоўская.

«Зорным» удзел ашмянцаў у мерапрыемстве стаў і дзякуючы канцэртнай праграме амаль для 600 гледачоў-студэнтаў універсітэта – такой ганаровай місіі былі ўдастоены ўстановы адукацыі нашага раёна. У падрыхтоўцы праграмы прымалі ўдзел загадчык сектара выхаваўчай работы К.А.Астрамовіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 К.У.Асмольская, музыкальныя кіраўнікі М.П. Федарэнка, В.І. Федарэнка, Г.С. Раманькова (СШ № 1), Л.М. Эмір (СШ № 3), Дз.У. Якаўлева (СШ № 2).

Канцэртная праграма пазнаёміла ўсіх прысутных са знакамітымі гістарычнымі мясцінамі Ашмяншчыны, дазволіла паразважаць аб сутнасці настаўніцкай прафесіі, адзначыць яркасць студэнцкага жыцця.

Яскравае выступленне ўзорных калектываў «Эфект», «Палёт» СШ № 1, танцавальнага калектыву «Супер-дзеткі» СШ № 2, сольных выканаўцаў СШ № 1, СШ № 2, СШ № 3, Гальшанскай гімназіі ў поўнай меры прадэманстравала прафесіяналізм ашмянскіх артыстаў, а Вікторыя Барысевіч і Вадзім Лукашэвіч у чарговы раз пацвердзілі сваё майстэрства ў ролі вядучых.

На працягу дзвюх гадзін не сціхалі апладысменты, якімі студэнты і выкладчыкі БДПУ імя М. Танка сустракалі нашых артыстаў. Энергетыка зала ў чарговы раз пераканала: Ашмяны – лепшыя.

Людміла КОЗЕЛ

«Зорны паход» у чарговы раз прайшоў па Ашмяншчыне


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Крупная сеть по экспресс-замене масел в автомобилях пришла в Молодечно

Хотите узнать больше? Сеть TEXXService обосновалась на СТО по улице Т. Дудко, 3 и обещает низкие цены. Сеть начала работать в Беларуси в 2004 году. У нее есть четыре 28

В Ошмянах открыт первый этап чемпионата Республики Беларусь по мотокроссу (Будет дополнено)

Хотите узнать больше? В день открытия соревнований в первом заезде  практически во всех классах мотоциклов лидируют ошмянские мотоспортсмены. Соревнования состоятся и 28 132

Кубок Островца по каратэ завоевали ошмянцы

Хотите узнать больше?  Главный приз соревнований по каратэ кекусинкай на Кубок Островцна этот раз увезли гости — ошмянцы, набрав 62 балла и оторвавшись на 3 очка от 30

Футбольный клуб «Сморгонь» передаст деньги на лечение 25-летнего парня, больного раком

Хотите узнать больше? Футбольный клуб «Сморгонь» передаст деньги на лечение 25-летнего парня, больного раком. Фото со страницы Максима Лысенко ВКонтакте Деньги, собранные 32

Фоторепортаж: На фестивале «Гольшанский замок» в Ошмянском районе ходили на ходулях, метали дротики, стреляли из лука

Хотите узнать больше? Фестиваль «Гольшанский замок» в Ошмянском районе прошел 20 мая. Фото с сайта grodnonews.by На празднике гости могли не только посмотреть рыцарские 45

В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей

Хотите узнать больше? В Ошмянах прошел международный турнир по гандболу среди юношей на призы чемпиона Олимпийских игр 1992 года Андрея Барбашинского. Андрей – 39

26 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

Хотите узнать больше? Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам 23

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by 20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай 45