Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхарцы Ашмянскага раёна споўнілася 100 гадоў

Жыхарцы Ашмянскага раёна споўнілася 100 гадоў

100 гадоў споўнілася жыхарцы вёскі Палуды Ашмянскага раёна Генуэфе Гераімаўне Багушка. Павіншаваць доўгажыхарку разам з прадстаўнікамі райвыканкама, сацыяльных службаў, Барунскага сельвыканкама выправілася наш карэспандэнт.

Кіруючыся ў аддаленыя Палуды, чакала ўбачыць амаль нежылую вёску са старымі хатамі. Але была прыемна ўражана. Вёска сапраўды невялікая і ўдалі ад бойкіх шляхоў-дарог. Але ж дамы акуратна пафарбаваныя ў вясёлыя колеры, старанна прыбраныя да зімы агароды і палісады, а пад дахамі белымі плямамі выдзяляюцца антэны-талеркі.
Хата, у якой жыве наша стагадовая юбілярка, уразіла найбольш. У першым пакоі – царства цацак, на стале ў наступным – камп’ютар. Няўжо ў свае сто Генуэфа Гераімаўна і гэтую тэхніку асвоіла?
– Цацкі – “уласнасць” трохгадовай Дамінікі, праўнучкі бабулі Генуэфы, камп’ютар – маёй дачкі, а мама ўжо сем гадоў як нічога не бачыць, аслепла, – тлумачыць яе дачка Марыя. – А год таму, як упала, цяпер ўвогуле не ўстае з ложка.

Марыя Зыгмунтаўна сціпла нагадвае, што яна – не родная, а прыёмная дачка Генуэфы Гераімаўны:

– Мне было тры гады, калі мама памерла. Вось і знайшліся добрыя людзі, далёкія сваякі, узялі мяне ў сваю сям’ю.

Сваіх дзяцей Багушкам Бог не даў, а да прыёмнай дачкі адносіліся як да роднай. Хіба ж можа Марыя зараз адносіцца інакш да матулі, калі тая занемагла? Нават звольнілася з работы, каб даглядаць маці.

– Пакуль муж быў жывы, то нічога, грошай хапала, – нагадвае Марыя Зыгмунтаўна. – А зараз, канешне, пенсія ў матулі малая ды дапамога на догляд – невялікія грошы. Але жывём. Гаспадарку трымаем, дзеці дапамагаюць.

Нягледзячы на адсутнасць зроку, бабуля Генуэфа мае цвярозы розум і добрую памяць. І пра жыццё сваё нагадвае спакойна, быццам зноў тчэ-перабірае ніткі ўласнага лёсу:

– Нас у сям’і девяць было, у мяне яшчэ шэсць братоў і дзве сястры. Двое братоў памерлі малымі. А тата ў сорак памёр. Нас мама адна падымала, усіх выгадавала.

Генуэфа Гераімаўна нагадвае дату – 8 лістапада 1938 года. У гэты дзень яны з Іосіфам пабраліся шлюбам у Вішнеўскім касцёле.
– А калі мой Іосіф на вайну пайшоў, я са свякрухай засталася. І аралі, і малацілі, і жалі – усё самі, уручную. Цяжка працаваць было, не было калі пра болькі думаць. А немцы, калі адступалі, адзіную карову з сабой забралі.

Вайна забрала ў бабулі Генуэфы брата, але муж вярнуўся з вайны жывым.
Абжывацца пачалі, хату ў Палудах пабудавалі. А побач мае браты пабудаваліся, у вёсцы амаль усе сваякі паміж сабой – разам плачам, разам скачам. А тут калгасы прыйшлі – каня здалі, усю вупраж, воз. Зноў без нічога засталіся. Усё жыццё ў калгасе і прарабілі, адтуль і на пенсію я пайшла.

Віншаваць стагадовую юбілярку з райцэнтра прыехалі з музыкай. І ледзь толькі зайграў баян і палілася старая песня, бабуля жвавенька стала падпяваць – нават словы не забылася. Так і развіталіся – з музыкай і успамінамі.
Наталiя Валынец

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

«Северный вектор Гродненщины» — лучшая площадка для поиска партнеров

Хотите узнать больше? В этом году в седьмой раз в северном регионе Гродненской области пройдет международный экономический форум «Новые возможности и перспективы 70

От чесночниц до ступеней эскалаторов. Чем живет предприятие «Радиотехника» сегодня

Хотите узнать больше? ОАО «Радиотехника», созданное в 1969 году как филиал Вильнюсского ПО имени Октября, долгое время занималось выпуском изделий повышенной точности для 38

Заплыв «на чем попало», «Города» и полоса препятствий... Туристический слет прошел в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? В Замостянах прошел районный молодежный туристический слет, организаторами которого выступили отдел идеологической работы, культуры и по делам 37

23 июня в Ошмянах пройдет VII Региональная выставка «Северный вектор Гродненщины»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай В выставке примут участие более 40 промышленных, сельхозорганизаций трех 44

Ответь на три вопроса и выиграй билеты в цирк «SIRIUS» в Островце

Хотите узнать больше? Ответь на три вопроса и выиграй билеты в цирк «SIRIUS» в Островце 16 и 17 июня в Островце цирк-шапито «SIRIUS» покажет программу «Другой цирк!» 43

У Ашмянскім раёне прайшло свята народнай культуры “Землякі”

Хотите узнать больше? Праект «Стварэнне і дзейнасць клуба старастаў вёсак «КУТ», які на працягу года рэалізоўваўся на тэрыторыі Мураванаашмянкоўскага сельсавета, 42

«Властелина села» выбрали в Ошмянском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Жупраны Ошмянского района прошел районный этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села-2017». Его 39

В цирк-шапито «SIRIUS» отправится сморгонец Андрей Крыжевич

Хотите узнать больше? В цирк-шапито «SIRIUS» отправится сморгонец Андрей Крыжевич. Фото со страницы Андрея ВКонтакте Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Сморгони 8, 10 и 11 48