Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Леанарда Васілеўская: «Шчасце – быць патрэбнай людзям»

Леанарда Васілеўская: «Шчасце – быць патрэбнай людзям»

Палянскі сельскі Дом народнай творчасці і рамёстваў незалежна ад пары года і надвор’я сустракае гасцей цеплынёй і шчырай усмешкай. Тут заўжды адчуваеш сябе ўтульна і камфортна, як дома, ці ты наведваешся да Валянціны Свірскай, гаспадыні Дома творчасці, ці ў сельскую бібліятэку да Леанарды Васілеўскай. Дружна, у ладзе і згодзе жывуць гэтыя жанчыны-кіраўніцы. Яны ўжо не адзін год дзеляць між сабой працоўныя клопаты, упрыгожваюць памяшканні сваіх уладанняў выцінанкай, вырабамі з саломкі і бісеру, вышыўкай, мяккімі цацкамі, спасцігаюць новыя віды дэкаратыўна-прыкладной  творчасці. Разам завіхаюцца ў двары ўстановы культуры, дзе побач з рознакаляровымі клумбамі ўдала размяшчаюцца малыя архітэктурныя формы. Новыя прыдумкі ў афармленні тэрыторыі ўзнікаюць як самастойна, так і з перыядычных выданняў, якіх багата выпісвае сельская бібліятэка.

Бібліятэка і Дом творчасці жывуць адным дружным калектывам, таму калегі шчыра радуюцца поспехам адзін аднаго. Напрыканцы лета прыемная вестка прыйшла ў Палянскую бібліятэку: яна стала прызёрам  рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Другое месца было прысуджана ўстанове за краязнаўчую дзейнасць па ўвекавечанні імя Чэслава Янкоўскага, ураджэнца Палян, паэта, крытыка, публіцыста, гісторыка, грамадскага дзеяча. Ужо шмат год імя слыннага земляка не дае супакою Леанардзе Міхайлаўне Васілеўскай. Калісьці з падачы былога намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Лузінай яна так захапілася краязнаўчай дзейнасцю, што нават не спала начамі. Адзін з тамоў даследчыцкай працы Янкоўскага «Павет Ашмянскі», што трапіў ёй у рукі, быў прачытаны ў імгненне вока, і гэта нягледзячы на тое, што напісаны твор на польскай мове. Шмат звестак аб выбітнай асобе земляка было сабрана праз інтэрнэт і падчас сустрэч з аднавяскоўцамі. Праз некаторы час у бібліятэцы ўзнік музейны куток у памяць аб слаўным даследчыку і краязнаўцу. Сабраныя матэрыялы ляглі ў аснову альбома «Імя забытага вяртанне», які Леанардзе Міхайлаўне дапамаглі аформіць супрацоўнікі аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі. На сённяшні дзень яшчэ шмат ёсць «белых плямаў» у даследаванні жыцця і дзейнасці Чэслава Янкоўскага, аднак Леанарда Міхайлаўна не губляе надзеі, што знойдзе адказы і на гэтыя пытанні.

Няўрымслівая і апантаная, яна ўсю душу ўкладвае ў працу. Бібліятэкар штодня дабіраецца на работу з Ягелаўшчыны, што каля 5 кіламетраў ад Палян, вось ужо 35 год, у любое надвор’е, калі пешшу, калі на школьным аўтобусе. Як толькі пераступае парог бібліятэкі, яна адразу ж забывае пра іншыя клопаты і турботы. Тут, у гэтых сценах, ёй заўжды спакойна і добра, нават хваробы адступаюць. І яна шчыра верыць, што бібліятэка – гэта лекі, і для душы, і для цела. І калі апошнім часам паўстала пытанне аб магчымым закрыцці бібліятэчнай установы з-за малой колькасці карыстальнікаў, ад гэтай весткі у Леанарды Міхайлаўны зашчымела сэрца і нагарнуліся на вочы слёзы. Не, не ад таго, што не зможа дапрацаваць да пенсіі і прыйдзецца мяняць месца працы, а ад таго, што стала за гэты час бібліятэка роднай, тут усё зроблена яе рукамі, усё ёй знаёма і міла. Леанарда Міхайлаўна з усмешкай адзначае, што ў гэтых пакоях прайшлі яе юнацтва, маладосць, а зараз і старасць падступае.

Калісьці зусім выпадкова яна атрымала прапанову замяніць мясцовага бібліятэкара на час дэкрэтнага адпачынку, калі прыйшла ў сямнаццацігадовым узросце ў Палянскі сельвыканкам афармляць пашпарт. Школу яна скончыла з добрымі адзнакамі, аднак паступаць вучыцца далей не спяшалася. Пасля смерці маці не хацела пакідаць бацьку аднаго. Таму і дала згоду папрацаваць у бібліятэцы. Тады яна і думаць не магла, што гэтай установе аддасць усё сваё жыццё. Ужо падчас працы яна паступіла вучыцца на завочнае аддзяленне Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума. Гэту навучальную ўстанову закончаць пасля і яе дзве дачкі Алена і Вераніка, якія таксама стануць, як і іх мама, бібліятэкарамі. Зараз Алена працуе ў сельскай бібліятэцы ў Будзёнаўцы, дзе калісьці была гаспадыняй Лідзія Пячонкіна, аднакурсніца Леанарды Васілеўскай. А Вераніка ўладкавалася ў гарадскую бібліятэку, што размяшчаецца ў квартале Будаўнікоў.

Леанарда Міхайлаўна ніколі не адгаворвала сваіх дзяцей ад прафесіі бібліятэкара, па сённяшніх мерках зусім не прэстыжнай і не прыбытковай. Для яе галоўнае, каб праца прыносіла задавальненне маральнае, бо яна ніколі не гналася за грашамі, заўсёды жыла сціпла, аднак у згодзе з сабой і сваім сумленнем. Гэтаму заўжды вучыла і сваіх дзяцей, таму самай высокай платай за работу і сёння Леанарда Міхайлаўна Васілеўская лічыць шчырыя словы ўдзячнасці ад аднавяскоўцаў за прынесеныя кнігі, за ўвагу і клопат і адчуванне таго, што яна гэтым людзям патрэбна.

Аліна Санюк.
НА ЗДЫМКУ: Леанарда Васілеўская.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Какие новые дороги появятся в Молодечно? (фото, карты)

Хотите узнать больше? На новой дороге между стеллой и Криничной идут работы. Фото Ольги Фроловой, kraj.by В редакцию kraj.by обратилась читательница с вопросом о том, 27

Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Хотите узнать больше? Суботнім дажджлівым днём вылазіць з цёплай і ўтульнай кватэры не вельмі хацелася. Аднак сагравала душу думка аб тым, што наперадзе чакае знаёмства з 17

За парты селі настаўнікі. У Ашмянах правялі семінар-практыкум па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд

Хотите узнать больше? На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі 33

Своей профессией горжусь. В Ошмянах выбрали лучшего молодого специалиста

Хотите узнать больше? Новое пополнение в трудовой семье Ошмянщины приветствовали заместитель председателя райисполкома Наталья Станкевич, председатель районного 46

На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходят тестовую эксплуатацию двухэтажные электропоезда (фото)

Хотите узнать больше? На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходит тестовую эксплуатацию двухэтажный электропоезд. Фото с сайта news.tut.by Белорусская и Литовская железные 31

«Выбирай сердцем!»: Юрий Жигамонт проведет творческие встречи в пяти городах Беларуси

Хотите узнать больше? 14 октября в Ошмянах, в рамках кампании по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний состоится творческая встреча с актером и телеведущим Юрием 42

Пришли селфи с мамой и выиграй для нее подарок от магазина «Линолеум»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта irishtimes.com Kraj.by объявляет конкурс «Селфи с мамой». Автор лучшей фотографии 41

1 октября не стало Ошмянской таможни, а пункт пропуска «Лоша» из «упрощенного» стал международным

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта belta.by Ошмянская таможня с 1 октября прекратила свое существование. Зона ее 46