Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

Добрая навіна прыйшла ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — па выніках трохгадовай напружанай і важкай працы цэнтр стаў лепшым у вобласці сярод устаноў спецыяльнай адукацыі. Спецыяльна для конкурса на лепшую ўстанову педагогі падрыхтавалі цікавы відэаролік, якія адлюстроўваюць дзейнасць установы. Патрэбна адзначыць, што гэта адзіная ўстанова спецыяльнай адукацыі ў раёне, якая аказвае карэкцыйную, псіхалагічную, педагагічную дапамогу дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Догляд за дзецьмі з асаблівасцямі развіцця — важкі груз, які кладзецца ў першую чаргу на плечы бацькоў. Таму важна, што ёсць людзі, якім хапае душэўнага цяпла і дабрыні, каб раздзяліць іх з бацькамі. Дзесяць год узначальвае ўстанову вопытны спецыяліст Людміла Мікалаеўна Казлоўская. Менавіта дзякуючы яе працы, метадычным напрацоўкам, творчым ідэям і самае гадоўнае — чалавечнасці і любові да дзяцей, цэнтр дасягнуў такіх высокіх рэзультатаў. Не памылюся, калі адзначу, што не менш важным складнікам дзейнасці цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з’яўляецца калектыў-аднадумцаў — людзей, якія глядзяць у адным накірунку са сваім кіраўніком і ўмеюць правільна арганізаваць заняткі ў вучэбных класах.
Аб спецыялістах цэнтра Людміла Мікалаеўна можа расказваць гадзінамі. Асабліва цёпла кіраўнік адзываецца аб сваім намесніку па асноўнай дзейнасці Наталлі Мацяшовай, на якую можна разлічваць ва ўсіх адказных справах. Немагчыма ацаніць майстэрства педагога-псіхолага Таццяны Юшкоўскай у правядзенні дыягностыкі з дзецьмі і іх бацькамі, а таксама спецыяльных заняткаў для асаблівых дзетак. Дарэчы, яе вопыт запатрабаваны не толькі ў цэнтры — спецыяліста часта запрашаюць выступіць на абласныя семінары і майстар-класы. Педагог сацыяльны Гражына Садоўская з’яўляецца ініцыятарам арыгінальных праектаў, каардынуе работу сайта, а яшчэ яна кіруе клубам для бацькоў «Надзея», дзе дарослыя дзеляцца сваімі праблемамі і абмяркоўваюць шляхі іх вырашэння. Ірына Каханоўская праводзіць заняткі з дзеткамі ранняга ўзросту па папярэджванню адхіленняў у развіцці. Дзякуючы настаўніку-дэфектолагу Кацярыне Млыноўскай дзеці з множнымі парушэннямі развіцця засвойваюць назву прадметаў і іх уласцівасці, набываюць навыкі камунікацыі, вучацца ўзаемадзейнічаць з дзецьмі і дарослымі. Спецыялісты цэнтра выпускаюць штомесяц часопісы  «Солнечный родник» і «Мамина школа», на старонках якіх асвятляюць сучасныя тэндэнцыі ў спецыяльнай адукацыі, распавядаюць пра жыццё цэнтра, дзяцей і, канешне ж, даюць парады бацькам. Настаўнікі Аліна Пяткевіч і Алена Шарэц умеюць знайсці падыход да кожнага выхаванца, каб навучыць іх чытаць і пісаць, і нават проста размаўляць са сваімі аднагодкамі.Умеюць зацікавіць дзяцей, знайсці індывідуальны падыход да кожнага выхавацелі Людміла Андрыеўская, Алена Шапуцька, Наталля Курыла і Іаланта Булаўская. Памочнікі выхавальнікаў Святлана Данчанка, Алена Грыцкевіч, Лілія Галубоўская не толькі дапамагаюць дзецям пры выкананні санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў, але і таксама ўдзельнічаюць у адукацыйнам працэсе.
Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

— У цэнтры педагогі і бацькі стараюцца працаваць як адна каманда, бо без арганізаванай работы нічога не атрымаецца, — лічыць Людміла Казлоўская.
Адным з важных напрамкаў работы дырэктар установы адукацыі лічыць самаразвіццё і павышэнне кваліфікацыі педагагічнага калектыва. Таму яна і яе калегі прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных абласных і рэспубліканскіх семінарах, канферэнцыях, майстар-класах,  дзе не толькі набываюць прафесійны вопыт, але і дзеляцца ім з беларускімі калегамі.
Не першы год у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі працуюць класы для дзяцей з цяжкімі  і множнымі парушэннямі развіцця, дашкольная група для дзяцей з цяжкімі  і множнымі парушэннямі развіцця, а таксама кабінет ранняй комплекснай дапамогі. Да  траіх дзяцей, якія жывуць у розных куточках нашага раёна, педагогі некалькі разоў на тыдзень ездзяць самі.
Дзеці, якія наведваюць цэнтр, займаюцца па індывідуальных праграмах, распрацаваных з удзелам спецыялістаў цэнтра і бацькоў выхаванцаў. Праграмы ўключаюць не толькі веды па вучэбных прадметах, але і выхаванне, эмацыйна-псіхічнае развіццё.
Нягледзячы на абмежаванне сваіх магчымасцей, выхаванцы цэнтра прымаюць удзел у мерапрыемствах, святочных прадстаўленнях і спартыўных спаборніцтвах.  Канешне ж, як і ўсе дзеці яны любяць увагу, клопат і добрыя адносіны да сябе. Дарэчы, гэта ўсё выхаванцы атрымоўваюць тут у поўным аб’ёме.
Часта дзеці могуць зайсці ў кабінет да дырэктара, каб прывітацца ці проста абняць яе. Усе педагогі  ведаюць, што ў кожнага выхаванца цэнтра свой асабісты характар. Нягледзячы на тое, што ўсе дзеці розныя, аб’ядноўвае іх адно — дабрыня і ласка.
Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

Спецыяльна для выхаванцаў ва ўстанове абсталяваны куток сацыяльна-бытавой адаптацыі. Тут дзеці вучацца самастойнасці, вучацца абслугоўваць сябе самі, каб у штодзённым жыцці не залежаць ад іншых людзей. Увогуле, гэтаму тут надаюць вялікае значэнне, таму настаўнікі разам з дзецьмі складаюць спіс неабходных прадуктаў ці рэчаў і крочаць разам у магазін. Галоўная задача спецыялістаў цэнтра — навучыць такіх дзяцей сацыяльным навыкам, паводзінам у грамадстве, увогуле тым рэчам, дзякуючы якім ім будзе камфортна сярод людзей.
Каб выхаванцы з аутычнымі парушэннямі маглі выказаць свае думкі ці просьбу, у кожным кабінеце абсталяваны спецыяльныя месцы з карткамі, пры дапамозе якіх можна даведвацца аб дзіцячых патрэбах і жаданнях.
Педагогі цэнтра адзначаюць, што выхаванцаў цэнтра цяжка чым-небудзь зацікавіць і доўга ўтрымліваць іх увагу, таму яны карыстаюцца рознымі формамі навучання і выхавання, напрыклад, часта дзеці глядзяць адукацыйныя відэаролікі і прэзентацыі, гуляюць у развіваючыя гульні. Спецыялісты праводзяць рэабілітацыйныя мерапрыемствы з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і прымяненнем перадавых методык — арт-тэрапіі, сэнсарнай стымуляцыі і інтэграцыі, музычнай і пясочнай тэрапіі, альтэрнатыўнай камунікацыі… Створаны і абстаўлены кабінет рэлаксацыі, дзе выхаванцы могуць адпачыць. Не менш карыснымі і цікавымі з’яўляюцца заняткі творчасцю. Маленькія шэдэўры, створаныя дзіцячымі рукамі сумесна з дарослымі, сталі сапраўдным упрыгожваннем вучэбных кабінетаў.
Дарэчы,  некаторыя рэчы цэнтр набывае сам, а некаторыя — дораць і перадаюць неабыякавыя людзі. Вялікую спонсарскую дапамогу цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі аказалі італьянскі дабрачынны фонд «Дапаможам ім жыць», каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Карытас», шматлікія індывідуальныя прадпрымальнікі Ашмянскага раёна,  аддзел пагранічнай службы «Ашмяны», раённая арганізацыя Таварыства Чырвонанага Крыжа (старшыня Аксана Лукашэвіч), старшыня КСУП «Гальшаны» Мікалай Праўко, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі фонд міра» Тамара Суравец, дырэктар аграрна-тэхнічнага каледжа Віктар Вайшнаровіч, дырэктар ААТ «Аграпрамтэхніка» Генрых Бубен,  дырэктар ААТ «Будаўнік» Аляксандр Сазановіч, дырэктар філіяла «Ашмянскія электрычны сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Мар’ян Жур, дырэктар гравійна-сартавальнагазавода Аляксандр Зянкевіч, дырэктары ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» Тамара Філіповіч і Іван Лупіш.
Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі месціцца ў адным будынку з сацыяльным прытулкам, побач находзіцца школа-інтэрнат. Таму дзеці з гэтых устаноў звычайна часта бываюць разам і вучацца сябраваць. Супрацоўнічае цэнтр і з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтральнай раённай бальніцай, святарамі,  школамі і дзіцячымі садкамі. Выхаванцы цэнтра наведваюць музеі, ходзяць у невялікія паходы, выязджаюць з экскурсіямі на прыроду, хоць гэта нялёгка з дзецьмі, якія перамяшчаюцца на калясках ці маюць парушэнні развіцця. Традыцыйна дзеці ўдзельнічаюць у спартыўных святах, тэатралізаваных мерапрыемствах, тыднях міласэрнасці, адпачываюць у аздараўленчым летніку.
Амаль кожны дзень у чырвоны цагляны дом, куды цэнтр «пераехаў» каля дзесяці гадоў таму, кожную раніцу прывозяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Нехта можа ісці сам, кагосьці ад аўтобуса вязуць на інваліднай калясцы, а кагосьці моцна трымаюць за руку. Ніхто не ведае, як складзецца іх жыццё далей, але гэты час яны і іх бацькі запомняць назаўсёды, бо тут дзеці знаходзяцца сярод сяброў, сярод добразычлівых і ўважлівых дарослых, якія па-сапраўднаму любяць і шкадуюць іх.
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ:

Новый автобус получил Сморгонский центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации

В детском реабилитационно- оздоровительном центре «Лесная поляна» на Сморгонщине открыли новый корпус
В Гродно может появиться «детсад» для престарелых горожан
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Вот и все: новоиспеченная собрание «Бонстиков» станет последней

Хотите узнать больше? Вот и все: новая коллекция «Бонстиков» станет последней Четвертая коллекция «Бонстиков», которая появится в магазинах торговой сети «Евроопт» 18 39

Держава взяло под опеку немощного уголовника-рецидивиста из Ошмян, от какого отказались все родичи(фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Ошмянец Александр Ивашко большую часть своей жизни провел в местах лишения 44

Па нітачцы – і ручнік гатовы. Як на Ашмяншчыне адраджаюць традыцыі народнага ткацтва(+Відэа)

Хотите узнать больше? Педалі, човен, бёрд – гэтыя прадметы з’яўляюцца зусім малой часцінкай непамерна вялікай гісторыі народнага мастацтва. А яго на Ашмяншчыне шануюць і 46

«Евроопт» объявляет «Карнавал СКИДОК»!

Хотите узнать больше? «Евроопт» объявляет «Карнавал СКИДОК» 8 декабря – день, когда покупки становятся особенно выгодными. Приглашаем Вас на «Карнавал СКИДОК» в магазинах 113

Экипировочный пауэрлифтинг: Ошмянцы одержали победу на Кубке Прибалтийских стран

Хотите узнать больше? В прошедшие выходные в Каунасе состоялся юбилейный, Х Кубок Прибалтийских стран по экипировочному пауэрлифтингу. Надо отметить, что на протяжении 53

На молочном комбинате в Молодечно новейший луковица, в Вилейке бабу осудили за наркотики, а в Мяделе пропала учительница

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя на неделю не приходится. Kraj.by хочется вас побаловать хорошими 62

Сезон скидок в салонах Renault. Выгода 2 000 рублей при покупке внедорожников Renault Stepway и Duster

Хотите узнать больше? Сезон скидок в салонах Renault Только до конца декабря в салонах Renault внедорожные модели Stepway, Duster предлагаются со скидкой в 2 000 рублей. 53

Учащиеся из Ошмян вернулись с дипломами с Международного культурного проекта #BYFEST

Хотите узнать больше? В Минске во Дворце детей и молодежи «Золак» прошел II Международный культурный проект #BYFEST. География участников конкурса была довольно широкой: 54