Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Суботнім дажджлівым днём вылазіць з цёплай і ўтульнай кватэры не вельмі хацелася. Аднак сагравала душу думка аб тым, што наперадзе чакае знаёмства з цікавым і неардынарным беларускім вядучым — акцёрам Юрыем Жыгамонтам, чый вобраз нястомнага вандроўніка за гады існавання тэлевізійнага праекта “Падарожжа дылетанта” стаў блізкім многім беларусам.  На працягу шэрагу год перадача збірала ля экранаў тэлевізара прыхільнікаў мінуўшчыны нашага краю, якая з падачы вядучага была шчодра перасыпана цікавымі фактамі, дасціпным гумарам, багатымі традыцыямі і абрадамі беларускай вёскі. А сам Жыгамонт, у доўгім чорным паліто, капелюшы і з партфелем, здавалася, ні на хвіліну не спыняўся, у любое надвор’е крочыў па бальшаку з вёскі ў вёску, насустрач новым і цікавым адкрыццям.
Дзесьці год назад  перадача “Падарожжа дылетанта” перастала выходзіць. Куды падзеўся вядучы? Чаму так доўга адсутнічаў і чым займаўся ўвесь гэты час”? На гэтыя і іншыя пытанні пажадалі знайсці адказ ашмянцы, якія прыйшлі на творчую сустрэчу з Юрыем Жыгамонтам у раённы цэнтр культуры.
Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Выбірай сэрцам!», прысвечанай прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў. Менавіта гэта тэма стала блізкай Юрыю Жыгамонту год назад, калі ён перажыў інфаркт. Акцёр здолеў перамагчы хваробу, стаў больш клапаціцца пра здароўе і працаваць над сабой. Ён адразу ж згадзіўся на просьбу валанцёраў грамадскага аб’яднання прыняць удзел у праекце, каб данесці людзям простую ісціну: трэба прыслухоўвацца да свайго арганізма і весьці правільны вобраз жыцця.
Мая праграма спынілася таму, што здарыўся інфаркт. Калісьці я і падумаць не мог, што такое можа са мной адбыцца. Здавалася, што гэта нешта страшэннае, пасля чаго ўжо людзі не жывуць, — пачаў размову з гледачамі Юрый Жыгамонт. — Мала таго, мне яшчэ зрабілі шунціраванне. Я стаў жыць далей, але крышачку не так, як жыў да гэтага. Прыйшлося ад чагосьці адмовіцца. Зараз я пастаянна ўжываю парашкі. А вось мая мама, ёй ужо 86 год, піць парашкі не любіць. Не хоча, як яна кажа, травіць сябе “хіміяй”.
Сустрэча з вядучым прайшла ў форме пытанняў-адказаў. А напачатку Юрый Жыгамонт расказаў аб тым, як вучыўся ў тэатральна-мастацкім інстытуце, пасля служыў акцёрам у тэатры “Вольная сцэна” і амаль 11 год у тэатры юнага гледача.
  Я — стопрацэнтны беларускі падарожнік, бо вандрую толькі ў межах Беларусі, аб чым ніколькі не шкадую, — адзначыў Юрый і падзяліўся ўспамінамі аб сваёй першай вандроўцы. Вучыўся ён тады на першым курсе тэатральна-мастацкага інстытута, быў крышку закаханы і пачуў гісторыю, што ў Нясвіжы ў парку з’яўляецца закаханым  прывід Барбары Радзівіл.
Рашыў паехаць! Сядаю ў аўтобус увечары, да мяне падсаджваецца на чарговым прыпынку дзяўчына, — загадкава ўсміхаецца расказчык. — Пачалася размова: я гавару, што еду ў Нясвіж, распавядаю пра парк, замак, Барбару Радзівіл. Пад’язджаем, ёй выходзіць, і тут яна гаворыць: «Слухай, а паехалі да мяне! У нас возера там, а я блінцы смачныя пяку!». Карацей, не ўгаварыла яна мяне, паехаў да Барбары. Хаджу па парку, няма яе, змерз, восень, холадна, вакзал у Нясвіжы закрыты на ноч. І тут я падумаў: «Божа мой, які ж я прыдурак! Зараз ужо і блінцы пякліся б, і чарачка знайшлася б, і скварачка…”  Вось такім было маё першае «падарожжа».
Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Колькі іх было пасля, наўрад ці можна падлічыць!? Кожную нядзелю гледачы прыліпалі да экранаў і разам з вядучым вандравалі ў розныя вёсачкі і мястэчкі. Вёсак без гісторыі ў Беларусі наогул не існуе, лічыць Юрый, аднак часцей накіроўваўся на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну, бо тут, у Заходняй Беларусі больш захавалася помнікаў архітэктуры, велічных храмаў, старажытных курганоў і гарадзішчаў. Сцэнарыі праграм Юрый піша сам. Як чалавек творчы, можа дазволіць сабе вольнасці: “прыхарошыць” сухія гістарычныя факты рознымі легендамі і мясцовымі байкамі.
Пасля значнага перапынку перадача ізноў выйшла ў эфір. Праўда, цяпер яна называецца «Падарожжа Жыгамонта». Першы яе выпуск адбыўся на мінулым тыдні.
Як аказалася Юрыю вельмі часта задаюць пытанне пра прозвішча Жыгамонт: ці яно сапраўднае, ці псеўданім? Нарадзіўся ён на Палессі, пад Нароўляй, у вёсцы Дзямідаў, дзе амаль палова жыхароў мела такое прозвішча. Мама яго таксама паходзіць з гэтай вёскі, з чыста беларускім прозвішчам Дуда. Радавод Жыгамонтаў-Дудаў Юрый сабраў ажно да дзявятага калена. Часта ездзіў па архівах, знайшоў шмат звестак пра свой род.
Кожны раз, калі знаходзіў новае імя продка, было ўражанне, быццам усялялася новая сіла, — шчыра прызнаўся герой сустрэчы. — Адчуваў, што я не проста нейкі там прыблуда, нешта абуджалася ў маёй душы. Гэта карані, якія я павінен берагчы. Усе мы, як дрэва, кормімся гэтымі каранямі.
—У кожнай вёскі ёсць свая гісторыя, свая энергетыка. Ты яе адразу адчуваеш. Напачатку я не разумеў: прыязджаеш у адну вёску і пачынаеш стамляцца, а ў другой — проста лётаеш. Зараз я, разумеючы гэта, прыходжу на могілкі і ў продкаў гэтай вёскі прашу дазволу на працу. Вёска мяне лечыць. Гэта святая зямля. Паглядзіце, колькі ў нашых селішчах струменіць крыніц! А колькі знакамітых людзей вёска дала свету! Пра ўсё гэта трэба расказваць, гэтым трэба ганарыцца.
Праект “Выбірай сэрцам” набліжаецца да завяршэння. Засталіся ўсяго два прыпынкі: у Горках Магілёўскай вобласці і ў Сянно, на Віцебшчыне. Гэта выбар Юрыя Жыгамонта і Беларускага грамадскага аб’яднання Чырвонага Крыжа. Кожны ж з нас павінен выбраць сам. Наўрад ці знойдзецца чалавек, які пагрэбуе здароўем!
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: Артист Юрий Жигамонт встретился со слонимчанами
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Ошмянской ДЮСШ присвоено имя олимпийского чемпиона Андрея Барбашинского

Хотите узнать больше? Решением Ошмянского районного исполнительного комитета Ошмянской детско-юношеской спортивной школе присвоено имя олимпийского чемпиона Андрея 23

В Молодечно нашли пропавшего школьника, в Вилейке изменилось расписание автобусов, водителям Беларуси сделали поблажку

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by Сегодня пятница, а значит, время подводить итоги. В объективе kraj.by – 30

Команда из Ошмян стала призером Кубка Республики Беларусь по волейболу

Хотите узнать больше? Команда из Ошмян стала призером Кубка Республики Беларусь среди мужских команд — ветеранов  (40+) по волейболу сезона 2017 года. По инициативе ОО 41

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Ашмянах — лепшы ў Гродзенскай вобласці

Хотите узнать больше? Добрая навіна прыйшла ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі — па выніках трохгадовай напружанай і важкай працы цэнтр стаў лепшым у 39

Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service

Хотите узнать больше? Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service Грандиозная распродажа TEXX Service состоится с 24 ноября по 26 ноября 2017 года. В эти дни во всей 49

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Ашмянскім раёне

Хотите узнать больше? Ашмяншчына славіцца гасціннымі, шчырымі і адкрытымі людзьмі, сярод якіх нямала перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі, працоўнай вытворчасці, 52

"Меломан" из Ошмян украл аудиосистему из "БМВ", оставленного после ДТП на дороге. Его нашли по горячим следам

Хотите узнать больше? 18-летний студент из Ошмян приметил, что на обочине автодороги Ошмяны-Островец уже некоторое время стоит автомобиль марки "БМВ-520". Не так давно 57

Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58»

Хотите узнать больше? Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58» Стильный эргономичный дизайн, высокопрочные материалы, доступные цены – это причины, по 47