Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Штурм крэпасці і феерверк. Рэгіянальны фестываль «Гальшанскі замак» чакае гасцей 20 мая (праграма)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта osh.by

20 мая каля сцен некалі велічнага Гальшанскага замка пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры.

Рыцарскія баі, аўтэнтычная музыка, тэатралізаваныя паказы, конна-спартыўнае шоу, штурм крэпасці, майстар-клас па сярэднявечных танцах і феерверк – усё гэта чакае аматараў сярэднявечча каля руін замка Сапегаў, распавялі Край.бай ў Ашмянскім райвыканкаме.


Праграма
рэгіянальнага фестывалю «Гальшанскі замак»,
прысвечанага 595-годдзю з часу
ўступлення ў шлюб Соф'і Гальшанскай
Цэнтр аграгарадка Гальшаны

08.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф'і Гальшанскай – родапачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл аг. Гальшаны)

09.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АКіВЧ аг. Гальшаны)

12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АКіВЧ агр. Гальшаны)

12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)

13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф'і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)

13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «Помнік Соф'і Гальшанскай – руіны Гальшанскага замка»

Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны
13.30-23.00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна»

13.30 Тэатралізаваны пралог «Фестываль вітае гасцей»

14.00 Інтэрактыўны спектакль «Юр'я і Цмок» вандроўнага тэатра «Вір» (г. Мінск).

17.00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў «Soleil» г. Мінск)

18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень» (г. Віцебск)

19.00 Выступленне гурта «HardWood» (г. Мінск)

19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў

20.00 Выступленне гурта «Cad Goddeu» (г. Брэст)

21.00 Выступленне гурта «Стары Ольса» (г. Мінск)

22.00 Начны штурм крэпасці

12.00-17.00 Пляцоўка «Рыцарскі стан»

(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых)

14.00 Турнір лучнікаў (адборачны тур)

14.30 Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях)

15.30 Турніры (рыцарскі турнір, бугурты (масавыя бітвы рыцараў)

17.00 Турнір лучнікаў (фінал)

17.30 Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб «Залатая шпора» г. Мінск)

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі

Пляцоўка «Запрашаем у гульні»:

- рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна);

- майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск);

- аквагрым з беларускімі арнаментамі;

- малюнкі каляровым пяском;

- шаржыст;

- чаканка манет;

- лучны цір і інш.

13.00-20.00 Пляцоўка «Горад майстроў»

- выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну.

13.00-20.00 Дзіцячая пляцоўка

- дзіцячыя атракцыёны.

13.00-20.00 Пляцоўка «Іпадром»

- рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях.

13.00-22.00 Пляцоўка грамадскага харчавання

- міні-кафэ, гандлёвыя палаткі.

Край.бай

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Нястомны вандроўнік Юрый Жыгамонт завітаў у Ашмяны як валанцер праекта "Выбірай сэрцам!" Чырвонага Крыжа

Хотите узнать больше? Суботнім дажджлівым днём вылазіць з цёплай і ўтульнай кватэры не вельмі хацелася. Аднак сагравала душу думка аб тым, што наперадзе чакае знаёмства з 16

За парты селі настаўнікі. У Ашмянах правялі семінар-практыкум па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд

Хотите узнать больше? На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі 30

Своей профессией горжусь. В Ошмянах выбрали лучшего молодого специалиста

Хотите узнать больше? Новое пополнение в трудовой семье Ошмянщины приветствовали заместитель председателя райисполкома Наталья Станкевич, председатель районного 39

На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходят тестовую эксплуатацию двухэтажные электропоезда (фото)

Хотите узнать больше? На участке Молодечно-Гудогай-Кяна проходит тестовую эксплуатацию двухэтажный электропоезд. Фото с сайта news.tut.by Белорусская и Литовская железные 28

«Выбирай сердцем!»: Юрий Жигамонт проведет творческие встречи в пяти городах Беларуси

Хотите узнать больше? 14 октября в Ошмянах, в рамках кампании по профилактике сердечно-сосудистых заболеваний состоится творческая встреча с актером и телеведущим Юрием 37

Пришли селфи с мамой и выиграй для нее подарок от магазина «Линолеум»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта irishtimes.com Kraj.by объявляет конкурс «Селфи с мамой». Автор лучшей фотографии 39

1 октября не стало Ошмянской таможни, а пункт пропуска «Лоша» из «упрощенного» стал международным

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта belta.by Ошмянская таможня с 1 октября прекратила свое существование. Зона ее 41

“Наша культурная спадчына”: на Ашмяншчыне адкрылі тэматычны тыдзень

Хотите узнать больше? 30 верасня ў  аддзеле культуры і вольнага часу  аграгарадка Гальшаны адбылося адкрыццё тыдня культуры “Наша культурная спадчына”. Работнікі культуры 51