Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

Крыху больш за месяц засталося да правядзення фестывалю «Гальшанскі замак», які традыцыйна збірае аматараў сярэднявечнай культуры з усёй краіны ля старажытных муроў у Гальшанах.
У суботу, 20 мая, у восьмы раз мястэчка будзе прымаць шматлікіх гасцей. У гэтым годзе фестываль прысвячаецца 595-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай і караля Польшчы Ягайлы. Таго, хто завітае на мерапрыемства, чакае шмат прыемных сюрпрызаў. Аб праграме, а таксама, як адбываецца падрыхтоўка да святкавання, ішла размова падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта, што прайшоў пад старшынствам кіраўніка раёна Міраслава Сарасека ў бібліятэцы аграгарадка.
Разам са старшынёй сельвыканкама Войцехам Коўзанам і кіраўнікамі арганізацый, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні фэсту, перш былі абмеркаваны пытанні навядзення парадку ў населеным пункце: фасады адміністрацыйных будынкаў, платы, дамы мясцовых жыхароў, вуліцы павінны мець належны стан. Дзе будуць размяшчацца прыпынкі для аўтобусаў, як будзе ажыццяўляцца падвоз людзей, як вырашыць пытанне з працай абменнага пункта валюты, арганізацыя аховы правапарадку і бяспека людзей, работа аб’ектаў грамадскага харчавання — гэтыя і іншыя пытанні былі высветлены падчас сустрэчы.
Што тычыцца непасрэдна фестывалю, то была вынесена прапанова арганізаваць у дзень свята для гасцей экскурсіі па замку з расповедам легенд і паданняў пра мястэчка. Гэту задачу ўскласці на экскурсаводаў мясцовага школьнага музея. Падчас абвесткі праграмы фэсту начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людміла Каханоўская адзначыла, што разам з традыцыйнымі нумарамі праграмы (развучваннем сярэднявечных танцаў, выступленнем рыцарскіх клубаў, турнірам лучнікаў) гасцей чакае «начны штурм крэпасці», коннае шоу, канцэртныя праграмы з удзелам гуртоў «Восьмыдзень», HardWood, Cad Goddeu. Урачыстае ўскладанне кветак да памятнага знака ў гонар Соф’і Гальшанскай запланавана правесці з удзелам школы званароў Беларусі.
Завітае ў Гальшаны на свята легендарны беларускі гурт «Стары Ольса» і яго лідар Зміцер Сасноўскі.
У гэты дзень у мясцовым Доме культуры пройдзе ў другі раз адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Вясёлы Жужа».
Завершыцца мерапрыемства ля сцен замка святочным феерверкам.
ПРАГРАМА  фестывалю «Гальшанскі замак — 2017»,  прысвечанага да 595-годдзя з часу ўступлення ў шлюб Соф’і Гальшанскай
20 мая 2017
Гальшаны рыхтуюцца да свята (+Праграма фестывалю)

8.00 Святочныя літургіі ў гонар Соф’і Гальшанскай — родапачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл агр. Гальшаны) 9.00 Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Весёлый Жужа» (АК і ВЧ агр.Гальшаны) 12.00 Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку (пляцоўка каля АК і ВЧ агр.Гальшаны) 12.00 Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа) 13.00 Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф’і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка) 13.10 Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце «помнік Соф’і Гальшанскай — руіны Гальшанскага замка»
Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшаны  13:30 – 23:00 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна».
13:30 Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей” 14:00 Інтэрактыўны спектакль «Юр’е і Цмок» вандроўнага тэатра “Вір” (г.Мінск). 17:00 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” г. Мінск) 18.00 Выступленне гурта «Восьмыдзень» 19.00 Выступленне гурта «HardWood» 19.40 Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў. 20:00 Выступленне гурта «Cad Goddeu» 21:00 Выступленне гурта «Стары Ольса» 22.00 Начны штурм крэпасці 22:30 Феерверк.
14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан”  (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых).
14:30 — Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях). 15:30 — Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў). 17:00- Тэатралізаванае коннае шоу «Крылатыя ваяры ВКЛ» (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора” г. Мінск). 17:30 -Турнір лучнікаў.
На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:
Пляцоўка “Запрашаем у гульні” — рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» (г. Гродна); — майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр «Вір» г. Мінск); — аквагрым з беларускімі арнаментамі; — малюнкі каляровым пяском; — шаржыст; — чаканка манет ; — паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых; — кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь; — кіданне дзідаў, нажоў; — лучны цір.
13:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў» (выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну).
13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка (дзіцячыя атракцыёны).
13:00-20:00 Пляцоўка «Іпадром» (рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, катанне на конях).
13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання (міні-кафэ, гандлёвыя палаткі).
Кошт квітка: дарослы: 10 руб., дзіцячы: 7 руб.
Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ошмян

Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service

Хотите узнать больше? Черная пятница в сети автомастерских TEXX Service Грандиозная распродажа TEXX Service состоится с 24 ноября по 26 ноября 2017 года. В эти дни во всей 17

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Ашмянскім раёне

Хотите узнать больше? Ашмяншчына славіцца гасціннымі, шчырымі і адкрытымі людзьмі, сярод якіх нямала перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі, працоўнай вытворчасці, 27

"Меломан" из Ошмян украл аудиосистему из "БМВ", оставленного после ДТП на дороге. Его нашли по горячим следам

Хотите узнать больше? 18-летний студент из Ошмян приметил, что на обочине автодороги Ошмяны-Островец уже некоторое время стоит автомобиль марки "БМВ-520". Не так давно 32

Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58»

Хотите узнать больше? Белорусские рюкзаки для комфортной жизни от «Студии 58» Стильный эргономичный дизайн, высокопрочные материалы, доступные цены – это причины, по 33

В Беларуси будут по-новому определять малообеспеченных для получения кредита на жилье

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В Беларуси внесли изменения в условия и порядок отнесения граждан к категории 41

Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault

Хотите узнать больше? Вы этого ждали! 15 900 рублей за новый Renault Сезон скидок в салонах Renault продолжается. Только сейчас новый автомобиль Renault можно купить всего 34

Между Минском и Полоцком с декабря будет ходить новый поезд с остановками в Молодечно, Вилейке и Крулевщизне

Хотите узнать больше? Поезд Pesa ДПЗ ходил из Минска в Национальный аэропорт. Фото: Ольга Шукайло, tut.by С декабря из Минска в Полоцк можно будет доехать быстрее. БелЖД 49

Врач из Молодечно во второй раз победил в розыгрыше kraj.by. Он идет на концерт «J:МОРС» (фото)

Хотите узнать больше? Группа «J:МОРС». Фото с сайта jmors.by Евгений Каркоцкий из Молодечно седьмым по счету прислал верные ответы и выполнил все условия нашего розыгрыша. 29